Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Гомельскага актывіста аштрафавалі на 20 базавых велічынь за «Дзяды»

11.12.2013 Гомельскага актывіста аштрафавалі на 20 базавых велічынь за «Дзяды»

10 снежня суд Навабеліцкага раёна Гомеля прызнаў вінаватым мясцовага грамадскага актывіста Уладзіміра Шыцікава ў арганізацыі несанкцыянаванага шэсця на «Дзяды». Асаблівасць справы ў тым, што ён нават не ведаў, што ў дачыненні да яго быў складзены адміністрацыйны пратакол.

Брэст: два пікеты ў Дзень правоў чалавека (фота)

10.12.2013 Брэст: два пікеты ў Дзень правоў чалавека (фота)

Адзін пікет быў заяўлены старшынёю Брэсцкага абласнога прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Зінаідай Міхнюк, другі – праваабаронцам Уладзімірам Вялічкіным. На пікеце, арганізаваным РЭП, выказваліся за абарону правоў працоўных, на другім -- патрабавалі свабоду палітвязням.

Жыхароў Баранавічаў павіншавалі з Днём правоў чалавека (фота)

10.12.2013 Жыхароў Баранавічаў павіншавалі з Днём правоў чалавека (фота)

Нягледзячы на афіцыйную забарону ў правядзенні пікета 10 снежня, праваабаронцы і грамадскія актывісты Баранавічаў правялі акцыю ў гонар 65-х угодкаў Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека.

На правы чалавека ў Віцебску не даюць ніводнай хвіліны

09.12.2013 На правы чалавека ў Віцебску не даюць ніводнай хвіліны

Праваабаронца Павел Левінаў атрымаў забароны на правядзенне пікетаў у Дзень правоў чалавека. Ён падаваў заяўкі на акцыі працягласцю ў адну хвіліну, але і гэтага раённыя ўлады не дазволілі.

У Брэсце дазволены два пікеты ў Дзень правоў чалавека

09.12.2013 У Брэсце дазволены два пікеты ў Дзень правоў чалавека

Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін і старшыня абласнога прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк атрымалі дазволы на правядзенне пікетаў 10 снежня – на 65 угодкі прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Віцебскія актывісты звярнуліся ў абласны суд з нявырашаным пытаннем пра пікеты

09.12.2013 Віцебскія актывісты звярнуліся ў абласны суд з нявырашаным пытаннем пра пікеты

У абласны суд пададзены дзве прыватныя скаргі, дзе апісаны выпадкі, калі раённы суд не дапамог вырашыць пытанні, звязаныя з арганізацыяй пікетаў. Актывісты спрабуюць дамагчыся ўцямнага адказу ад абласнога суду, якім чынам можна ў рэальнасці выканаць рашэнне гарвыканкаму "Аб арганізацыі масавых мерапрыемстваў”.

Орша: пікет супраць знішчэння парку забаронены

08.12.2013 Орша: пікет супраць знішчэння парку забаронены

Аршанскі райвыканкам забараніў пікет, ініцыяваны актывістамі Юрыем Нагорным і Алесем Шутавым. Акцыя была запланавана на 12 снежня ў абарону парку ў мікрараёне “Чаромушкі”, дзе дрэвы зносяць, каб збудаваць чарговы "шматпавярховік".

У Віцебску забараніілі 2 пікеты, замоўленыя да Дня правоў чалавека

08.12.2013 У Віцебску забараніілі 2 пікеты, замоўленыя да Дня правоў чалавека

Прычына ўжо звыклая: адсутнасць дамоваў на абслугоўванне акцый. Хоць актывісты і спрабавалі заключыць дамовы, звярнуўшыся ў належныя службы за два месяцы да запланаванай акцыі, ім адмовілі ў абласной управе МУС і цэнтральнай гарадской паліклініцы.

Віцебскі абласны суд забарону пікету лічыць законнай

06.12.2013 Віцебскі абласны суд забарону пікету лічыць законнай

Хрыстафор Жаляпаў і Аляксей Гаўруцікаў спрабавалі аспрэчыць рашэнне Кастрычніцкага райсуду, куды звярталіся пасля атрыманай забароны на шэсце і мітынг салідарнасці з Ігарам Пастновым. Абласны суд адхіліў скаргу, пагадзіўшыся з райсудом.

Свабода сходаў у Бярозе: райвыканкам тэорыю ведае, што будзе з практыкай?

06.12.2013 Свабода сходаў у Бярозе: райвыканкам тэорыю ведае, што будзе з практыкай?

Бярозаўскія праваабаронцы атрымалі адказ з райвыканкама на сваю просьбу растлумачыць, якім чынам магчыма заключыць дамовы з бальніцай, ЖКГ і міліцыяй пры жаданні правесці масавае мерапрыемства, калі дадзеныя ўстановы адмаўляюцца.

Улады знайшлі новы спосаб пазбегнуць правядзення акцый пратэсту

05.12.2013 Улады знайшлі новы спосаб пазбегнуць правядзення акцый пратэсту

Улады загадзя ствараюць ўмовы для адмовы ў правядзенні грамадскіх мерапрыемстваў. Услед за актывістамі з Баранавічаў з гэтым сутыкнуліся брэсцкія прафсаюзнікі, якія падалі заяўку ў гарвыканкам на арганізацыю пікету 10 снежня ў Дзень абароны правоў чалавека.

 Алеся Макаева будуць судзіць за Слуцкі збройны чын

05.12.2013 Алеся Макаева будуць судзіць за Слуцкі збройны чын

Макаева вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу 24 лістапада падчас наведваньня вёскі Грозава Слуцкага раёну. Суд над Алесем Макаевым мусіць адбыцца ў Маскоўскім судзе Менску, дата пакуль не прызначана.

Магілёўскі абласны суд пакінуў у сіле штраф за улёткі

05.12.2013 Магілёўскі абласны суд пакінуў у сіле штраф за улёткі

Сёння, 5 снежня, Магілёўскі абласны суд пад старшынствам суддзі Мікалая Гладкага разгледзеў скаргу старшыні Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл Юрыя Новікава на рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва ад 29 кастрыніка.

Быхаўскія ўлады адмовіліся паведаміць месца правядзення масавых мерапрыемстваў

05.12.2013 Быхаўскія ўлады адмовіліся паведаміць месца правядзення масавых мерапрыемстваў

Быхаўскі пісьменнік і журналіст Сяргей Антонаў 3 снежня атрымаў адказ з мясцовага райвыканкама на свой зварот да старшыні Дзмітрыя Калеева з просьбай вызначыць месца для правядзення пікетаў на тэрыторыі Быхава.

Салігорскія ўлады забаранілі правядзенне пікету да Дня правоў чалавека

05.12.2013 Салігорскія ўлады забаранілі правядзенне пікету да Дня правоў чалавека

Галоўны ідэолаг Салігорскага райвыканкаму Мікалай Маскевіч забараніў мясцовым грамадскім актывістам правядзенне пікету, прымеркаванага да Міжнароднароднага Дня правоў чалавека. Што менавіта парушана арганізатарамі пікету, галоўны ідэолаг Салігоршчыны не тлумачыць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства