Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
28.12.2013 Пасля звароту праваабаронцы Брэсцкі гарвыканкам намераны ўнесці змены ў рашэнне аб правядзенні масавых мерапрыемстваў
Уладзімір Вялічкін звярнуўся ў Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт да намесніка старшыні гарвыканкаму Барысюка Г.І. з просьбай устраніць супярэчнасці, якія ўтрымліваюцца ў прававых актах, рэгламентуючых парадак арганізацыі масавых мерапрыемстваў.
28.12.2013 Салігорск: Забарона пікета да Дня правоў чалавека абскарджваецца ў судзе
Уладзімір Шыла накіраваў скаргу ў суд Салігорскага раёна з нагоды забароны мясцовымі ўладамі правядзення пікета да Дня правоў чалавека. У абгрунтаванні сваёй пазіцыі Уладзімір Шыла спасылаецца на нормы Канстытуцыі і адпаведныя артыкулы Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
26.12.2013 У Магілёве актывіст АГП атрымаў трое сутак зняволення
Сёння, 26 снежня, Антон Касцоў пайшоў у Кастрычніцкі РАУС Магілёва для разбіральніцтва з нагоды забранага ў яго на кватэры падчас ператрусу ноўтбука, аднак з міліцыі хлопец больш не выйшаў. Акрамя таго, стала вядома, што хлопцам тэрмінова зацікавіўся ваенкамат і пажадаў яго адправіць на зборы.
26.12.2013 Баранавічы: пікет супраць карупцыі мясцовых чыноўнікаў (фота)
У Баранавічах 26 снежня Мікалай Чарнавус арганізаваў пікет супраць карупцыі мясцовых чыноўнікаў. Арганізатар пікету трымаў у руках плакат “Старшыні Дзічкоўскі, Язубец – непатапляемыя. Старшыня аблвыканкама Сумар абмануў Прэзідэнта. Карупцыянер у парламенце. Ганьба!!!”
21.12.2013 Бабруйск: Пікет не дазволілі, былі распаўсюджаны газеты (фота)
Старшыня бабруйскай суполкі АГП Віктар Бузінаеў атрымаў адказ з гарвыканкама за подпісам намесніка старшыні Аляксандра Маркачова. У паперы гаварыцца, што шэсце і пікет, які актывісты хацелі правесці 21 снежня, у знак салідарнасці з украінцамі, не дазволены.
18.12.2013 Астравец: пікет у падтрымку Еўрамайдану не дазволены
Грамадскі актывіст з мястэчка Варняны Мікалай Уласевіч атрымаў адмову на правядзенне інфармацыйнага пікету ў Астраўцы з мэтай падтрымкі ўкраінскага народу. Заяўка была пададзена на 21 снежня.
18.12.2013 Брэст: гарадскія ўлады не далі дазвол на шэсце ў падтрымку далучэння Украіны да еўраінтэграцыі
Арганізатарамі шэсця выступілі мясцовыя прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якія такім чынам збіраліся выказаць сваю салідарнасць з украінскім народам у яго імкненні жыць у Еўрасаюзе. Шэсце планавалася правесці 21 снежня па праспекце Машэрава і вуліцы Леніна (пачынаючы з пляцоўкі каля цэнтральнага універмага да плошчай Леніна).
18.12.2013 У Салігорску збіраюцца мітынгаваць супраць падатку на аўто
Салігорскія грамадскія актывісты падалі заяву ў выканкам на правядзенне мітынгу супраць дзяржаўнай пошліны на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, якую плануецца ўвесці ў Беларусі з новага году. Масавае мерапрыемства мусіць адбыцца 2 студзеня на стадыёне “Будаўнік”.
17.12.2013 Аршанскія актывісты судзяцца з райвыканкамам за забаронены пікет
Суддзя Алеся Котава параіла заяўнікам забароненага пікета тэрмінова заплаціць другую судовую пошліну, каб разбіраць скаргу ў двух асобных працэсах. Але парушаных правоў на арганізацыю масавага мерапрыемства пакуль не ўбачыла.
16.12.2013 Ігар Пастноў падаў заяўку на пікет супраць гвалтоўных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі
Віцебскі ўрач вырашыў прыцягнуць увагу землякоў да гэтай праблемы, бо выпадкі гвалту і неапраўданай жорсткасці з боку міліцыянтаў у Беларусі пачасціліся. І Віцебск – не выключэнне: Ігар Пасноў згадвае некалькі падобных выпадкаў.
16.12.2013 Баранавічы: пададзена заява на пікет супраць размяшчэння расійскай авіябазы
Грамадская актывістка Анжаліка Камбалава падала заяву ў Баранавіцкі гарвыканкам на правядзенне адзіночнага пікету супраць размяшчэння расійскай авіябазы ў Баранавічах, бо, на яе думку, гэта не прывядзе да стабільнасці ў нашым рэгіёне.
15.12.2013 У Быхаўскім раёне месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў не вызначаны да гэтага часу (дакумент)
Старшыня Быхаўскай раённай арганізацыі Партыі БНФ, пісьменнік Сяргей Антонаў атрымаў адказ з Быхаўскага райвыканкама на свой зварот да яго старшыні Дзмітрыя Калеева з просьбай вызначыць месца правядзення пікетаў на тэрыторыі горада Быхава.
15.12.2013 Праваабаронца прапануе ліквідаваць супярэчнасць прававых актаў
Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін наведаў намесніка старшыні гарвыканкама Генадзя Барысюка і пакінуў у яго заяву з прапановай ліквідаваць супярэчнасці, якія існуюць у рашэнні гарвыкканкама аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, з пастановай Савета міністраў у частцы патрабавання заключэння дамовы з міліцыяй.
12.12.2013 Мікола Уласевіч падаў заяўку на пікет у падтрымку Майдана
Грамадскі актывіст з мястэчка Варняны Мікола Уласевіч падаў заяўку ў Астравецкі райвыканкам на правядзенне ў раённым цэнтры інфармацыйнага пікету. Заяўка пададзена на 21 снежня. Мікола Уласевіч намераны выказаць сваю салідарнасць з украінскім народам у яго памкненні жыць у Еўразвязе.
12.12.2013 Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргу слонімца Алеся Масюка
Калегія Гарадзенскага абласнога суда 11-га снежня не задаволіла скаргу слонімскага грамадскага актывіста Алеся Масюка, якую ён падаў на рашэнне Слонімскага раённага суда. У верасні бягучага года Масюк падаў заяўку ў Слонімскі райвыканкам з намерам правесці 29 верасня пікет.










