Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
16.01.2014 Каб атрымаць дазвол, заяўкі на пікеты ў Віцебску цяпер падаюць больш як за 2 месяцы
За гэты час актывісты разлічваюць ініцыяваць судовыя працэсы, калі атрымаюць адмовы. І ў выпадку перамогі ў судзе паспець падаць заяўкі яшчэ раз. Пра такую складаную стратэгію распавёў Аляксей Гаўруцікаў.
15.01.2014 Віцебская паліклініка "не можа скаардынавацца" з апазіцыянерамі
У судзе Першамайскага раёна Віцебска прайшоў разгляд скаргі Аляксея Гаўруцікава і Хрыстафора Жаляпава. Яны патрабавалі прызнаць незаконнай забарону Першамайскай адміністрацыяй пікету салідарнасці з палітвязнямі, які не адбыўся 10 снежня. Суд адмовіў актывістам.
15.01.2014 Старшыня Брэсцкага абласнога суда: пікет забаронены законна
Старшыня Брэсцкага абласнога суда Тамара Сучок не задаволіла скаргу бярозаўскіх праваабаронцаў аб забароне пікету 4 жніўня, скіраванага ў падтрымку беларускіх палітычных вязняў; рашэнне суда Бярозаўскага раёна і абласной судовай калегіі пакінута без зменаў.
14.01.2014 Працэс у Астраўцы з доўгім перапынкам
13 студзеня адбылося судовае паседжанне па скарзе грамадскага актывіста Мікалая Уласевіча на дзеянні Астравецкага райвыканкаму, які адмовіў яму праводзіць пікет 7 снежня мінулага году па заяўленай тэме: “Карупцыянераў да адказнасці!”.
11.01.2014 У Віцебску забаранілі пікет супраць міліцэйскага гвалту
12 студзеня такую акцыю хацеў правесці "урач-праўдаруб" Ігар Пастноў. Ён лічыць, што праблема наяўнасці ў міліцы супрацоўнікаў, схільных да гвалту і садызму, сёння вельмі актуальная. Але ягоную заяўку на пікет не задаволіла адміністрацыя Кастрычніцкага раёну.
10.01.2014 Магілёўскія дэмакраты падалі заяўку на мітынг супраць ўвядзення новых падаткаў
Ініцыятарамі мітынгу выступілі старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў і намеснік старшыні Свабоднага прафсаюза Беларускага Юрый Новікаў.
09.01.2014 Брэсцкі абласны суд: забарона пікета -- законная
Калегія Брэсцкага абласнога суда па грамадзянскіх справах падтрымала рашэнне суда Бярозаўскага раёна ў справе забароны пікета. Скарга праваабаронцаў Сяржука Русецкага, Тамары Шчапёткінай і грамадскай актывісткі Таццяны Тарасевіч пакінута без задавальнення.
09.01.2014 Гомель: за антыалкагольны пікет Зміцера Карашкова пакаралі штрафам
9 студзеня суддзя суду Цэнтральнага раёна Гомеля Алена Цалкова вынесла пастанову па адміністрацыйнаму пратаколу, складзенаму ў дачыненні каардынатара грамадзянскай ініцыятывы «Хопіць піць – трэба жыць» Зміцера Карашкова. За правядзенне антыалкагольнага пікету суддзя пакарала актывіста штрафам у памеры 10 базавых велічынь.
04.01.2014 Баранавічы: супрацоўнік міліцыі ўзяў тлумачэнне ў Мікалая Чарнавуса адносна пікету супраць карупцыі
У гэтым адзіночным пікеце арганізатар у адзенні Дзеда Мароза трымаў у руках плакат “Старшыні Дзічкоўскі, Язубец – непатапляемыя. Старшыня аблвыканкама Сумар абмануў Прэзідэнта. Карупцыянер у парламенце. Ганьба!!!”
02.01.2014 Брэст: пададзена заяўка на правядзенне пікета супраць ўвядзення пошліны на аўтамабілі
З гэтай ініцыятывай да мясцовых уладаў звярнуліся брэсцкія сябры Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Сам пікет плануецца правесці 12 студзеня на плошчы Леніна каля галоўнай елкі горада. У пікеце мяркуюць браць удзел каля 20 чалавек.
31.12.2013 Магілёўская міліцыя шукае другога арганізатара акцыі «Стоп падатак»
Пра гэта стала вядома з рапарта маёра Зайцава, які быў накіраваны на імя палкоўніка міліцыі Кавальчука. Копія рапарта патрапіла да магілёўскіх праваабаронцаў. З яе вынікае, што акрамя актывіста АГП Антона Касцова каардынатарам групы «Стоп падатак» (паводле міліцыі) выступае Аляксандр Сімановіч.
30.12.2013 Гродна: штраф за запіс на інтэрнэт-форуме пра “Стоп-падатак”
Аляксандар Іваноў размясціў інфармацыю на “Гродненском форуме”, у якой напісаў, што 27-га снежня збіраюцца аўтамабілісты, неабыякавыя да ўвядзення новага падатку на аўтамашыны. У выніку Іванову патэлефанавалі з міліцыі і паведамілі, што на яго складзены пратакол – яго абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства.
30.12.2013 Баранавічы: пікет супраць размяшчэння расійскай авіябазы забаронены
Грамадская актывістка Анжаліка Камбалава 28 снежня атрымала заказны ліст за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што ўлада не дае згоды на правядзенне пікета 30 снежня супраць размяшчэння расійскай авіябазы ў Баранавічах.
30.12.2013 Салігорскія ўлады забаранілі мітынг супраць падатку на аўто
Паводле выканкамаўскіх ідэолагаў, якія займаліся падрыхтоўкай адказу на заяву, арганізатары масавага мерапрыемства пазначылі недастатакова захадаў па ахове грамадскага парадку, забеспячэнні медыцынскім абслугоўваннем падчас правядзення мітынгу і прыборцы тэрыторыі пасля мерапрыемства.
28.12.2013 Маніторынгавая справаздача па выніках назірання за ходам акцыі “Стоп-падатак” у Менску 27 снежня 2013 года
27 снежня 2013 г. у Менску адбылася другая акцыя супраць увядзення мыты на аўто з 1 студзеня 2014 года. Заклікі на дадзеную акцыю ажыццяўляліся праз сацыяльныя сеткі, дазвол на правядзенне акцыі не падаваўся, а вядомыя пагрозы з боку ДАІ аб штрафаванні, эвакуацыі аўтамабіляў для ўдзельнікаў, а таксама крымінальнай адказнасці за блакіраванне транспартных камунікацый.










