Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
05.03.2014 Бярозаўскія праваабаронцы плануюць пікет у Дзень Волі
Пікет прысвечаны не толькі адзначэнню 96-ых угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, кажа адзін з арганізатараў пікету праваабаронца Сяржук Русецкі, але і набалелым тэмам, пра якія трэба публічна гаварыць.
05.03.2014 Баранавічы: за пікет салідарнасці з украінскім народам складзены пратакол (фота)
Такое неардынарнае відовішча прыцягнула ўвагу многіх мінакоў. Хтосьці выказваў пікетоўшчыку сваю падтрымку, але нярэдка ў яго бок чуліся і негатыўныя словы. Хвілін праз 10 пасля пачатку пікета да Уладзіміра Гундара падышлі супрацоўнікі міліцыі. У ГАУС на яго быў складзены адміністрацыйны пратакол.
04.03.2014 Гомельскі гарвыканкам: для КПБ закону няма
Гомельскі гарвыканкам дазваляе камуністам (КПБ) не выконваць рашэнне гарвыканкаму аб масавых мерапрыемствах. Аказалася, мітынг 7 лістапада 2013 года на галоўнай плошчы абласнога цэнтра быў дазволены па асабістым распараджэнні старшыні гарвыканкама Пятра Кірычэнка -- і без дамоў, і без аплаты.
04.03.2014 У Салігорску плануецца тэрміновы антываенны мітынг
Заяўніком мерапрыемства выступіў мясцовы грамадскі актывіст Уладзімір Шыла. Да такога кроку яго падштурхнулі агрэсіўныя дзеянні расійскай арміі ва ўкраінскім Крыме. Актывіст просіць улады даць дазвол на правядзенне адпаведнага мітынгу ў тэрміновым парадку альбо прапануе чыноўнікам арганізаваць адпаведнае мерапрыемства самастойна.
26.02.2014 Пікет да Дня Волі ў Глыбокім забаронены
Прычына забароны ўжо традыцыйная: адсутнасць дамоў на абслугоўванне акцыі медыкамі, камунальнымі службамі і міліцыяй. Пры гэтым раённае міліцэйскае кіраўніцтва наўпрост заявіла ініцыятарам пікету, што заключаць папярэднія дамовы адмаўляецца.
26.02.2014 Суд перанесены з-за непадрыхтаванасці і некампетэнтнасці прадстаўніка Баранавіцкага гарвыканкама
25 лютага суддзя суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы Вольга Апановіч праводзіла папярэдняе судовае пасяджэнне, на якім разглядалася скарга Рыгора Грыка на неправамоцныя дзеянні гарадскіх чыноўнікаў, якія не толькі незаконна адмовілі грамадскаму актывісту ў правядзенні пікета, але і несвоечасова паведамілі яму пра гэта.
26.02.2014 У Бярозе ўсе міліцэйскія сілы былі кінутыя на трох раздатчыкаў бюлетэняў (фота)
Не паспеў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька прыехаць у Бярозу для раздачы бюлетэняў “Голас розуму”, як яго ўжо там чакаў чалавек у цывільным. Ён прадставіўся капітанам, але дакументаў не паказаў, узяў бюлетэнь,тыцнуў пальцам у карыкатуру “Мацька народца БССР” і сказаў: "Гэта супраць прэзідэнта".
24.02.2014 Салігорац абскарджвае забарону пікета да Дня правоў чалавека ў Мінскім абласным судзе
Салігорскі грамадскі актывіст Уладзімір Шыла абскарджвае ў касацыйнай інстанцыі забарону Салігорскім райвыканкамам пікету да Дня правоў чалавека. Адпаведную скаргу ён накіраваў у Мінскі абласны суд.
17.02.2014 У Глыбокім забаранілі пікет да Дня Канстытуцыі
Прычына забароны, паводле райвыканкаму – адсутнасць дамоў на абслугоўванне акцыі медыкамі, камунальнымі службамі і міліцыяй. "Між тым, ні медыкі, ні камунальшчыкі ўвогуле не адказалі на нашу прапанову заключыць дамовы", -- гаворыць адзін з заяўнікаў акцыі, удзельнік сёлетняй выбарчай кампаніі Зміцер Лупач.
14.02.2014 У Глыбокім падалі заяўку на пікет да Дня Волі
Мясцовыя актывісты Яраслаў Берніковіч і Зміцер Лупач звярнуліся ў райвыканкам па дазвол на святочную акцыю. Таксама Яраслаў Берніковіч і Зміцер Лупач чакаюць адказу і наконт акцыі да Дня Канстытуцыі, замоўленай на 15 сакавіка.
13.02.2014 Пікеты ў Оршы: забарона і цяпер, і на будучыню
Аршанскія актывісты Юры Нагорны і Яўген Анішчанка спрабавалі праз суд змусіць міліцыю, паліклініку і камунальнае прадпрыемства "Спецаўтабаза" заключыць дамовы на абслугоўванне пікету. Але 12 лютага суддзя Алеся Котава адмовіла актывістам - падтрымала прадстаўнікоў адказных служб у іх нежаданні супрацоўнічаць з апазіцыянерамі.
11.02.2014 Баранавічы: Рыгор Грык збіраеццае судзіцца з гарвыканкамам
Грамадскі актывіст Рыгор Грык падаў скаргу ў суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы на неправамоцныя дзеянні гарадскіх чыноўнікаў, якія не толькі незаконна адмовілі яму ў правядзенні пікета, але і несвоечасова паведамілі пра забарону.
08.02.2014 Баранавічы: у недапрацоўках гарвыканкама вінавата пошта?
Кіраўнік Баранавіцкай суполкі прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Рыгор Грык толькі з адказу Баранавіцкай міжраённай пракуратуры даведаўся, што, аказваецца, атрымліваў адказ з гарвыканкама на сваю заяву ў студзені, у якой прасіў дазволу на пікет, але не дачакаўся.
06.02.2014 Суд Салігорскага раёна палічыў забарону пікета да Дня правоў чалавека законнай
Выявілася, што нагодай для забароны пікету сталася просьба заяўніка мерапрыемства ўскласці абавязкі па забеспячэнні гармадскага парадку, медыцынскаму абслугоўванню ды прыборцы тэрыторыі на мясцовыя органы ўлады.
04.02.2014 Суд наконт аршанскага пікета па праблеме маста цягнецца другі месяц
"Незразумела, навошта ў рашэнні гарвыканкаму пералічаны гэтыя службы, з якімі арганізатары мусяць заключаць дамовы, калі самі службы не ў стане гэта зрабіць? Выглядае, што рашэнне пра парадак арганізацыі масавых акцый проста недасканалае, але ж на яго спасылаюцца, калі нам адмаўляюць!"










