Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Віталь Гуляк аспрэчвае забарону шэсця і пікета

22.03.2014 Віталь Гуляк аспрэчвае забарону шэсця і пікета

19 сакавіка Ваўкавыскі раённы суд адмовіў Гуляку ў задавальненні скаргі на дзеянні службовай асобы Ваўкавыскага райвыканкама – намесніка старшыні райвыканкаму Уладзіміра Захарчука па дзвюх ранейшых заяўках на правядзенне шэсця і пікету. Заявы падаваліся Гуляком на 25 студзеня і на 19 лютага 2014 года. Па абедзвюх былі атрыманыя адмовы.

Мінскі абласны суд разгледзіць скаргу на забарону ў Салігорску пікета да Дня правоў чалавека

22.03.2014 Мінскі абласны суд разгледзіць скаргу на забарону ў Салігорску пікета да Дня правоў чалавека

Касацыйная скарга салігорскага грамадскага актывіста Уладзіміра Шылы на забарону мясцовымі ўладамі пікета да Дня правоў чалавека будзе разгледжана Мінскім абласным судом 3-га красавіка.

Баранавічы: арганізатар пікету супраць вайны Расіі з Украінай аштрафаваны на 15 базавых велічынь

21.03.2014 Баранавічы: арганізатар пікету супраць вайны Расіі з Украінай аштрафаваны на 15 базавых велічынь

21 сакавіка ў судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы Уладзіміра Гундара, які арганізаваў 4 сакавіка ў цэнтры Баранавічаў адзіночны пікет супраць вайны Расіі з Украінай. Вёў судовае паседжанне суддзя Станіслаў Півавар.

Гродна: на грамадскіх актывістаў і журналістаў напярэдадні Дня Волі ідзе ціск

21.03.2014 Гродна: на грамадскіх актывістаў і журналістаў напярэдадні Дня Волі ідзе ціск

Позву ў аддзяленне міліцыі Леніскага РАУС на 25-га сакавіка атрымаў былы палітвязень Алесь Кіркевіч. Позву на рукі, аднак, ён не атрымліваў і нідзе не распісваўся. Туды ж на 24-га сакавіка выкліканы нібыта па адміністрацыйнай справе рок-музыкант і журналіст Алесь Дзянісаў.

Бярозаўская міліцыя не заключае дамову на абслугоўванне пікета ў Дзень Волі

19.03.2014 Бярозаўская міліцыя не заключае дамову на абслугоўванне пікета ў Дзень Волі

Бярозаўскія праваабаронцы Сяргей Русецкі і Тамара Шчапёткіна не здолелі заключыць дамову з міліцыяй на абслугоўванне пікету 25 сакавіка. Міліцыя спаслалася на тое, што райвыканкам не звярнуўся да іх пасля атрымання заявы на пікет, каб абмеркаваць магчымасць абслугоўвання масавага мерапрыемства.

17.03.2014 73-гадовага вязня ГУЛАГу пасадзілі на Акрэсціна

Старшыню беларускага "Мемарыяла" Уладзіміра Раманоўскага, які нарадзіўся і правёў 20 гадоў жыцця на Калыме, асудзілі на 10 сутак арышту.

Баранавічы: пікет супраць вайны і за свабоду Мікалая Статкевіча (фота)

16.03.2014 Баранавічы: пікет супраць вайны і за свабоду Мікалая Статкевіча (фота)

Кандыдат у дэпутаты Баранавіцкага гарадскога савета па гарадской выбарчай акрузе № 15 Рыгор Грык 15 сакавіка ў маладым парку горада правёў адзіночны пікет супраць вайны і за свабоду Мікалая Статкевіча. Прафсаюзны актывіст, адзеўшы турэмнае адзенне, трымаў у руках 2 плакаты “Свабода Мікалаю Статкевічу” і “Не вайне”.

Баранавічы: арганізатар пікету супраць вайны Расіі з Украінай Уладзімір Гундар атрымаў позву у суд

15.03.2014 Баранавічы: арганізатар пікету супраць вайны Расіі з Украінай Уладзімір Гундар атрымаў позву у суд

Арганізатар адзіночнага пікету супраць вайны Расіі з Украінай Уладзімір Гундар 14 сакавіка атрымаў позву ў суд, які адбудзецца 21 сакавіка а 15 гадзіне. Позву ў гарадскі суд грамадскаму актывісту ўручыў супрацоўнік ГАУС капітан міліцыі Юрый Русакоў.

Бабруйск: міліцыя займаецца справай антываеннага пікета

14.03.2014 Бабруйск: міліцыя займаецца справай антываеннага пікета

Галіна Смірнова, старшыня бабруйскай суполкі РЭП, распавяла, як прайшоў яе візіт да маёра міліцыі Сяргея Рудзько. Нагадаем, яе і журналістку Марыну Малчанаву апытвалі наконт антываеннага пікета. У гэты раз Сяргей Рудзько праводзіў апытанне для складання адміністрацыйных пратаколаў.

Сёння ў Ваўкавыску суд за акцыю ў падтрымку Украіны

14.03.2014 Сёння ў Ваўкавыску суд за акцыю ў падтрымку Украіны

Віталь Гуляк выйшаў з украінскім жоўта-блакітным сцягам і плакатам “Не вайне! Пуцін прэч!” у сквер воінаў-інтэрнацыяналістаў а 17-тай гадзіне, у людны час, каб пабольш людзей убачылі яго пратэст. У аддзяленні на Вітала Гуляка быў складзены пратакол за правядзенне несанкцыянаванай акцыі.

13.03.2014 Замест пікету ў Дзень Канстытуцыі будзе судовы працэс

12 сакавіка пенсіянеркі Валянціна Каваленка і Любоў Санкевіч абскардзілі ў судзе Бабруйскага раёну і горада Бабруйск дзеянні мясцовай выканаўчай улады, якая не дазволіла жанчынам правесці пікет у Дзень Канстытуцыі 15 сакавіка.

Пікета да Дня Волі ў Оршы не будзе

10.03.2014 Пікета да Дня Волі ў Оршы не будзе

Гэтым разам актывісты нават не падалі заяўку на пікет ў райвыканкам. Бо вынік стаў вядомы яшчэ на папярэднім этапе: з заяўнікамі не пагадзіліся заключаць дамовы на абслугоўванне ні міліцыя, ні медыкі, ні камунальнае прадпрыемства "Спецаўтабаза". А без такіх дамоў улады дазволу не даюць.

Брэсцкія ўлады забаранілі запланаванае на 10 сакавіка шэсце ў знак салідарнасці з украінскім народам

10.03.2014 Брэсцкія ўлады забаранілі запланаванае на 10 сакавіка шэсце ў знак салідарнасці з украінскім народам

Як паведаміў заяўнік акцыі, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Вуек, з адказу гарвыканкама вынікае, што маршрут шэсця праходзіць бліжэй чым за 50 метраў ад адміністрацыйных будынкаў, а гэта забаронена законам “Аб масавых мерапрыемствах”.

У Бабруйску два чалавекі выступілі супраць развязвання вайны ва Украіне (фота)

07.03.2014 У Бабруйску два чалавекі выступілі супраць развязвання вайны ва Украіне (фота)

Старшыня бабруйскай суполкі РЭП Галіна Смірнова правяла вечарам 6 сакавіка пікет супраць развязвання вайны ва Украіне. У пікеце бралі ўдзел два чалавекі, яны прайшлі па вуліцы Урыцкага з расцяжкай "Мы супраць вайны!" Калі актывісты склалі расцяжку, да іх пад'ехалі супрацоўнікі міліцыі.

Баранавічы: Неверагодна, але забарона пікета прызнана судом незаконнай

06.03.2014 Баранавічы: Неверагодна, але забарона пікета прызнана судом незаконнай

Прафсаюзы актывіст Рыгор Грык выйграў суд у Баранавіцкага гарвыканкама. Суддзя Вольга Апановіч не падтрымала прадстаўніка гарвыканкама, што лозунг “Дзеянні ўлады і законы РБ – пад грамадзянскі кантроль” заклікае да вайны і з’яўляецца экстрэмісцкім.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства