Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
10.05.2014 Салігорск: Міліцыя папярэдзіла актывістку кампаніі "Без візы!"
Актывістку кампаніі “Без візы!” з Саліорску Вікторыю Фогель выклікалі ў мясцовае аддзяленне міліцыі, дзе вынеслі ёй афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў.
08.05.2014 Брэст: беларускаму ўраду прапануюць ініцыяваць змены ў заканадаўства наконт адзіночных пікетаў
Актывіст Руху “За свабоду” Дзмітрый Рабцэвіч заклікае ўрад унесці ў парламент прапанову аб выключэнні са сферы дзеянняў Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” адзіночнага пікетавання.
06.05.2014 Гродна: абласны суд прызнаў абгрунтаванасць вынясення штрафаў праваабаронцам
Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч і Раман Юргель былі прызнаныя вінаватымі ў правядзенні 25 сакавіка нібыта несанкцыянаванага пікету. Усё “парушэнне” палягала ў тым, што праваабаронцы ў Дзень Волі сфатаграфаваліся ля помнікаў і гістарычных мясцін з бел-чырвона-белымі, а таксама ўкраінскімі сцяжкамі і выставілі фотаздымкі ў інтэрнэце.
05.05.2014 У Магілёве плануюць правесці пікет салідарнасці з Яўгенам Васьковічам
Адпаведную заяўку на правядзенне мерапрыемства падаў у Магілёўскі гарвыканкам актывіст аргкамітэта партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя Алег Аксёнаў. Пікет плануецца правесці 18 траўня на Савецкай плошчы ў цэнтры горада.
05.05.2014 Ліда: суд вынес грамадскім актывістам штрафы і папярэджанні
У Лідзе 5 траўня завяршыўся суд над грамадскімі актывістамі, на якіх за ўшанаванне памяці беларускіх дзеячоў у Дзень Волі былі міліцыяй складзены пратаколы нібыта за правядзенне несанкцыянаванай акцыі. На могілках у той дзень былі людзі ў цывільным, якія перапісалі прозвішчы ўдзельнікаў акцыі памяці.
28.04.2014 Судавытворчасць па-бярозаўску: суддзя даручыла міліцыі разбірацца з забаронай пікета
На 26 красавіка ў Бярозаўскі РАУС былі выкліканы праваабаронцы Тамара Шчапёткіна і Сяргей Русецкі. Як аказалася, выклік быў ініцыяваны суддзёй суда Бярозаўскага раёна Алены Нямковай. Суддзя даручыла міліцыі даведацца пра абставіны забароны пікета, які праваабаронцы планавалі правесці 25 сакавіка.
28.04.2014 Маніторынгавая справаздача па выніках назірання за ходам масавага мерапрыемства "Чарнобыльскі шлях - 2014"
У дадзенай справаздачы абазначаныя асобныя аспекты вынікаў назірання, аналіз адпаведнасці масавага мерапрыемства міжнародным стандартам у галіне свабоды мірных сходаў, а таксама рэкамендацыі для прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і арганізатараў.
26.04.2014 “Чарнобыльскі шлях-2014” (анлайн, відэа затрымання)
Сёння, у дзень гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у Менску пройдуць дазволеныя гарадскімі ўладамі дэманстрацыя і мітынг «Чарнобыльскі шлях».
23.04.2014 Гродна: забаронены пікеты на чарнобыльскія ўгодкі
Сябры Гродзенскай Рады Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў і Мікола Лемяноўскі атрымалі з гарвыканкаму афіцыйныя адмовы ў правядзенні інфармацыйных пікетаў. Дзве заяўкі падаваліся на 26-га красавіка – на дзень чарговых угодкаў чарнобыльскай катастрофы.
22.04.2014 "Чарнобыльскія" акцыі ў Віцебску і Наваполацку – забаронены
Прычына адмовы ў тым, што заяўнікі, маўляў, на далучылі да заяўкі дамовы, прадугледжаныя рашэннем № 881 Віцебскага гарвыканкаму. Там гаворыцца, што папярэдне арганізатары імпрэз мусяць заключыць дамовы на абслугоўванне акцыі з міліцыяй, службай ЖКГ і паліклінікай. Але гэтыя службы ад заключэння дамоў з актывістамі ўхіляюцца.
21.04.2014 Брэст: працягваецца ціск на актывістаў АГП, што бралі ўдзел у выбарчай кампаніі
Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ірына Сіняпкіна атрымала ад супрацоўнікаў міліцыі позву, у якой не пазначана дата і час выкліку, а таксама ў якасці каго і з якой нагоды яе запрашаюць у міліцыю.
20.04.2014 Бярозаўскія праваабаронцы аспрэчваюць у судзе забарону пікета
Бярозаўскі райвыканкам распісаўся ў сваёй несамастойнасці, супярэчлівасці і непрафесіяналізме, калі 20 сакавіка даў дазвол на пікет у Дзень Волі, а за 3 дні да акцыі адмяніў сваё рашэнне, нібыта ўбачыўшы ў мэце пікету распальванне нацыянальнай варожасці.
20.04.2014 Разгляд касацыйнай скаргі гродзенскіх праваабаронцаў прызначаны на 6 траўня
3 красавіка ў РАУСе Ленінскага раёна суддзя Наталля Козел пры разглядзе адміністрацыйных пратаколаў узяла бок міліцыі, кваліфікаваўшы размешчаныя ў інтэрнэце фотаздымкі праваабаронцаў з беларускай і ўкраінскай сімволікай у Дзень Волі на 25 сакавіка як правядзенне несанкцыянаванага пікету.
17.04.2014 Баранавіцкі гарвыканкам не спяшаецца выконваць рашэнне суда
Вось ужо некалькі дзён прафсаюзны актывіст Рыгор Грык, які выйграў суд у Баранавіцкага гарвыканкама 5 сакавіка, спрабуе вярнуць дзяржпошліну за падачу заявы ў гарадскі суд. Суддзя Вольга Апановіч прызнала рашэнне намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча аб адмове ў правядзенні пікета незаконным.
17.04.2014 Гомель: суд вынес папярэджанні маладафронтаўцам за салідарнасць
Гомельскіх актывістаў «Маладога фронту» Станіслава Була, Андрэя Цянюту і Наталлю Крывашэй суд Цэнтральнага раёна Гомеля прызнаў вінаватымі ў парушэнні парадку пікетавання і вынес ім папярэджанне. Маладзёнаў абвінавацілі ў тым, што яны яшчэ 22 лютага правялі несанкцыянаваную акцыю на «Нулявым кіламетры» ў памяць ахвяраў Еўрамайдана ў Кіеве.










