Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Магілёў: запланаваны экалагічны пікет

29.06.2014 Магілёў: запланаваны экалагічны пікет

У Магілёве актывісты аргкамітэта БХД плануюць правесці пікет “За чысціню паветра”. Адпаведную заяўку яны накіравалі ў Магілёўскі гарвыканкам. Лідэр Магілёўскіх хрысціян-дэмакратаў Алег Аксёнаў кажа, што нагодай для правядзення пікета стала неабходнасць звярнуць чыноўнікам увагу на экалагічны стан горада.

Гомельскія ўлады не дазволілі пікет у падтрымку дзеянняў прэзідэнта па барацьбе з карупцыяй

26.06.2014 Гомельскія ўлады не дазволілі пікет у падтрымку дзеянняў прэзідэнта па барацьбе з карупцыяй

Гомельскія ўлады не дазволілі абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы свет» правесці пікеты, запланаваныя на 15 і 17 чэрвеня. Першы пікет, заяўку на які апазіцыянеры падалі яшчэ ў канцы траўня, планавалася правесці з мэтай «падтрымкі дзеянняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па барацьбе са злоўжываннямі і карупцыяй сярод чыноўнікаў».

У Віцебску плануюць пікет за будаўніцтва новай паліклінікі

25.06.2014 У Віцебску плануюць пікет за будаўніцтва новай паліклінікі

У адміністрацыю Першамайскага раёна пададзена заяўка на правядзенне пікета ў падтрымку будаўніцтва паліклінічнага комплексу ў мікрараёнах Білева. Заяўленая мэта пікета – прыцягненне ўвагі да праблемы мясцовых насельнікаў - адсутнасці паліклінікі па месцы жыхарства.

Віцебскія актывісты падалі заяўку на шэсце ад помніка, якога яшчэ няма

22.06.2014 Віцебскія актывісты падалі заяўку на шэсце ад помніка, якога яшчэ няма

Гарадскія ўлады ўжо чацьвёрты год абяцаюць ўсталяваць у абласным цэнтры помнік князю Альгерду – славутаму дзеячу ВКЛ, падчас кіравання якога сярэднявечны Віцебск дасягнуў найвышэйшага росквіту. Апошняе абяцанне гарвыканкаму – усталяваць помнік 27 чэрвеня, а праз месяц, 27 ліпеня, актывісты хочуць правесці каля яго масавую акцыю.

Брэст: актывісты АГП плануюць 5 пікетаў у падтрымку незалежнасці

20.06.2014 Брэст: актывісты АГП плануюць 5 пікетаў у падтрымку незалежнасці

Мэтай масавых мерапрыемстваў ёсць актуалізацыя ў грамадстве каштоўнасцяў незалежнасці і суверэнітэту дзяржавы, а таксама выказванне салідарнасці з украінскім народам у яго імкненні захаваць цэласнасць і незалежнасць сваёй краіны. Пікеты плануецца ладзіць 27 ліпеня.

Салігорск: Уладзімір Шыла накіраваў ячшэ адну скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН

19.06.2014 Салігорск: Уладзімір Шыла накіраваў ячшэ адну скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН

Салігорскі грамадскі актывіст Уладзімір Шыла накіраваў зварот у Камітэт па правах чалавека ААН. Падставай для скаргі стала забарона мясцовым выканкамам пікета да Дня правоў чалавека ў снежні 2013 года.

У Глыбокім змагаюцца за вяртанне права на правядзенне мітынгаў і пікетаў

13.06.2014 У Глыбокім змагаюцца за вяртанне права на правядзенне мітынгаў і пікетаў

Чатыры дзясяткі жыхароў райцэнтру падпісаліся пад калектыўным лістом у Савет Міністраў, дзе выкладзена просьба аб ініцыяванні звароту ў Канстытуцыйны суд з мэтай ацэнкі рашэння Глыбоцкага райвыканкаму №167 "Аб вызначэнні месцаў для правядзення мітынгаў і пікетавання" на адпаведнасць Асноўнаму закону.

Васілю Хадзькову ў пяты раз адмовілі ў правядзенні пікета

12.06.2014 Васілю Хадзькову ў пяты раз адмовілі ў правядзенні пікета

Пенсіянеру Васілю Хадзькову чыноўнікі Мінскага гарвыканкама ў пяты раз за апошнія паўгода адмовілі ў пікетаванні.

Канстытуцыйны суд адмовіўся разглядаць зварот мазырскага праваабаронцы па сутнасці

10.06.2014 Канстытуцыйны суд адмовіўся разглядаць зварот мазырскага праваабаронцы па сутнасці

Тыповай адпіскай назваў такі адказ Уладзімір Целяпун. «На сустрэчы старшыні Канстытуцыйнага суду з працаўнікамі прадпрыемства «Мазырскія малочныя прадукты» гаварылася, што адна з галоўных задач КС – абарона канстытуцыйных правоў грамадзян. А на практыцы грамадзян накіроўваюць да структур і органаў, якія маюць права звяртацца ў КС".

У Магілёве адбылася антыалкагольная акцыя (фота)

09.06.2014 У Магілёве адбылася антыалкагольная акцыя (фота)

Трэба адзначыць, што ў Магілёве апошнім часам з’явілася шэраг графіці “Хопіць бухаць” і іншыя, якія заклікаюць спыніць ужыванне алкаголю. Падобныя графіці раней былі заўважаны і ў Горках. Тады міліцыянты затрымалі і аштрафавалі за іх нанясенне на сцены некалькі студэнтаў Горацкай акадэміі.

Віцебскі  актывіст заклікае старшыню гарвыканкама змяніць рашэнне наконт масавых мерапрыемстваў

08.06.2014 Віцебскі актывіст заклікае старшыню гарвыканкама змяніць рашэнне наконт масавых мерапрыемстваў

Хрыстафор Жаляпаў даслаў ліст старшыні гарвыканкаму Віктару Нікалайкіну. У лісце – просьба змяніць рашэнне гарвыканкаму №881, прынятае ў 2009 годзе, падчас кіравання папярэдніка спадара Нікалайкіна на гэтай пасадзе.

Жыхары Віцебска патрабуюць вярнуць ім права на правядзенне пікетаў і мітынгаў

05.06.2014 Жыхары Віцебска патрабуюць вярнуць ім права на правядзенне пікетаў і мітынгаў

Некалькі дзесяткаў жыхароў абласнога цэнтру падпісаліся пад калектыўным лістом у Савет Міністраў з просьбай паспрыяць змяненню рашэння Віцебскага гарвыканкама №881 ад 10.07.2009 г., якое рэгламентуе правілы звароту да ўладаў з заяўкамі на вулічныя акцыі.

У Брэсце адбыўся пікет, прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей

02.06.2014 У Брэсце адбыўся пікет, прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей

Акцыя была дазволена ўладамі і адбылася на пляцоўцы каля сцэны ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, які рашэннем мясцовага гарвыканкама вызначаны як месца правядзення масавых мерапрыемстваў.

Бяроза: хто выклікаў праваабаронцаў у міліцыю?

02.06.2014 Бяроза: хто выклікаў праваабаронцаў у міліцыю?

Пры знаёмстве з матэрыяламі судовай справы па адозве дазволу райвыканкамам на пікет на 25 сакавіка праваабаронца Сяржук Русецкі не знайшоў там запыту суддзі Алены Нямковай ў міліцыю на прадмет апытання яго і Тамары Шчапёткінай па гэтай справе. Не знайшоў і тлумачэнняў, якія яны давалі ў міліцыі ў суботу 26 красавіка.

Баранавічы: суд адмовіўся вярнуць украінскі сцяг з-за “прапорцый” (дакумент)

01.06.2014 Баранавічы: суд адмовіўся вярнуць украінскі сцяг з-за “прапорцый” (дакумент)

Суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы адмовіўся вярнуць украінскі сцяг Уладзіміру Гундару. Суд не знайшоў дастатковых падстаў для вяртання сцяга, бо “палотнішча, падобнае на сцяг Украіны, не адпавядае ўстаноўленым прапорцыям”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства