Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Мікола Купава: "Мы звернемся да аршанскіх раённых ўладаў, каб не заміналі праводзіць фэст"

28.07.2014 Мікола Купава: "Мы звернемся да аршанскіх раённых ўладаў, каб не заміналі праводзіць фэст"

Паводле намесніка старшыні аргкамітэту, ураджэнца Оршы, мастака Міколы Купавы, бардаўскі фэст "Аршанская бітва" мусіць сёлета адбыцца абавязкова – нягледзячы на тое, што ў апошнія гады ён апынуўся пад забаронай.

Бярозаўскі райвыканкам у чарговы раз не дазволіў пікет

25.07.2014 Бярозаўскі райвыканкам у чарговы раз не дазволіў пікет

Бярозаўскія праваабаронцы Сяржук Русецкі, Тамара Шчапёткіна і грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч атрымалі адмову ў пікеце, які планаваўся 27 ліпеня. Мэтай пікету было нагадаць бярозаўчанам пра тое, што менавіта 27 ліпеня 24 гады таму была падпісана Дэкларацыя аб суверэнітэце Беларусі.

Брэст: актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі падалі скаргі ў Вярхоўны суд

25.07.2014 Брэст: актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі падалі скаргі ў Вярхоўны суд

Брэсцкі абласны суд прызнаў законнымі рашэнні аб накладанні штрафаў на сябраў АГП падчас выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы. Не дала плёну і надзорныя скаргі на імя старшыні гэтага суду. Як паведаміў Уладзімір Вуек, штрафы былі накладзены пасля правядзення перадвыбарчых мерапрыемстваў.

Праваабаронцы хочуць нагадаць жыхарам Віцебску пра палітвязьняў

24.07.2014 Праваабаронцы хочуць нагадаць жыхарам Віцебску пра палітвязьняў

У Віцебску пададзеная заяўка на пікет. Мэта акцыі, якая павінна адбыцца 4 жніўня, – азнаямленьне жыхароў гораду з фактам наяўнасьці ў Беларусі палітвязьняў, прызнаных беларускай грамадзкасьцю, міжнароднымі і беларускімі праваабарончымі арганізацыямі. Ініцыятарам акцыі зьяўляецца праваабаронца Леанід Сьвецік.

Тры пікеты забаранілі ў Оршы

23.07.2014 Тры пікеты забаранілі ў Оршы

Тры акцыі 27 ліпеня, у дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, хацелі правесці аршанскія актывісты АГП – у Парку герояў, на пляцоўцы перад уваходам у кавярню "Аронія" і ў парку культуры і адпачынку тэкстыльшчыкаў. Усе тры месцы вызначаныя ўладамі для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Гродзенскі актывіст АГП падаў скаргу ў КПЧ ААН

23.07.2014 Гродзенскі актывіст АГП падаў скаргу ў КПЧ ААН

22 ліпеня старшыня гродзенскай гарадской арганізацыі АГП Ежы Грыгенча накіраваў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН. Падставай для звароту ў наднацыянальны орган абароны правоў чалавека стала рашэнне Ленінскага суда Гродна, які пад старшынствам суддзі Алены Пятровай аштрафаваў яго за актыўны ўдзел у масавым мерапрыемстве.

Пікет Ігара Пастнава да дня народзінаў Аляксандра Лукашэнкі – пад пытаннем

22.07.2014 Пікет Ігара Пастнава да дня народзінаў Аляксандра Лукашэнкі – пад пытаннем

Гэтае пытанне паставіла перад арганізатарам адміністрацыя Кастрычніцкага раёну, запатрабаваўшы дамовы на абслугоўванне акцыі са службы ЖКГ. Незразумела, чаму, але дамоваў з міліцыяй і медыкамі, неабходных паводле закону аб масавых мерапрыемствах і ў адпаведнасці з адмысловым рашэннем Віцебскага гарвыканкаму, чыноўнікі не патрабуюць.

Звыш 40 пікетаў, планаваных у Гомелі, забаронены гарвыканкамам

22.07.2014 Звыш 40 пікетаў, планаваных у Гомелі, забаронены гарвыканкамам

Гомельскі гарвыканкам традыцыйна не даў дазвол на правядзенне ў абласным цэнтры пікетаў. Нагадаем, праваабаронцы і актывісты дэмакратычных арганізацый і палітычных партый планавалі правесці ў Гомелі 27 ліпеня, у гадавіну прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце, 40 пікетаў.

Баранавічы: Мікалай Чарнавус аштрафаваны

21.07.2014 Баранавічы: Мікалай Чарнавус аштрафаваны

Баранавіцкі гарадскі суд 21 ліпеня прызнаў індывідуальнага прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса вінаватым ў парушэнні артыкула 23.34 ч.3 КаАП Рэспублікі Беларусь – арганізацыя і правядзенне 1 ліпеня масавага несанкцыянаванага мерапрыемства мясцовых прадпрымальнікаў на Цэнтральным кааператыўным рынку горада.

Жодзінскія праваабаронцы падалі заяўку на пікет у падтрымку палітвязьняў

21.07.2014 Жодзінскія праваабаронцы падалі заяўку на пікет у падтрымку палітвязьняў

Заяўку на правядзеньне пікету ў падтрымку палітычных зьняволеных у Жодзінскі гарвыканкам падалі праваабаронцы Сьвятлана Лапіцкая й Аляксей Лапіцкі.

У цэнтры Рэчыцы хочуць публічна падтрымаць палітвязняў

21.07.2014 У цэнтры Рэчыцы хочуць публічна падтрымаць палітвязняў

У Рэчыцкі раённы выканаўчы камітэт пададзеная заяўка на правядзенне 4 жніўня пікету на адкрытай пляцоўцы каля палаца культуры па вуліцы Савецкай раённага цэнтра

Брэст: мерапрыемства, з прычыны якога забаранілі пікет, скончылася датэрмінова

19.07.2014 Брэст: мерапрыемства, з прычыны якога забаранілі пікет, скончылася датэрмінова

Як нагадала кіраўнік брэсцкай арганізацыі партыі “Справялівы свет” Людміла Дзенісенка, сваё рашэнне адмовіць у правядзенні пікета ў гарвыканкаме патлумачылі тым, што ў той самы час на згаданай тэрыторыі адбудзецца іншая падзея, якая планавалася раней.

Магілёўскія праваабаронцы падалі заяўку на пікет у падтрымку палітвязьняў

18.07.2014 Магілёўскія праваабаронцы падалі заяўку на пікет у падтрымку палітвязьняў

17 ліпеня, заяўку на правядзенне пікета ў патрымку палітычных зняволеных ў Магілёўскі гарвыканкам падалі Барыс Бухель і Аляксей Колчын. У заяўцы праваабаронцы просяць даць дазвол на правядзенне пікету 4 жніўня ў цэнтры горада, насупраць будынку Галоўпаштамта, з 12-00 да 15-00.

 У Клічаве ўлады забаранілі ўжо дазволены пікет супраць алкагалізацыі

17.07.2014 У Клічаве ўлады забаранілі ўжо дазволены пікет супраць алкагалізацыі

У Клічаве мясцовыя ўлады фактычна забаранілі правядзенне імі жа дазволенага пікету супраць алкагалізацыі насельніцтва. Ён мусіў адбыцца 17 ліпеня.

Касацыйная скарга бярозаўскіх праваабаронцаў засталася без задавальнення

16.07.2014 Касацыйная скарга бярозаўскіх праваабаронцаў засталася без задавальнення

Заяўнікі прасілі адмяніць рашэнне суда Бярозаўскага раёна, які прызнаў забарону пікету 25 сакавіка законнай, і накіраваць справу на новы разгляд у суд першай інстанцыі іншаму суддзі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства