Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

У Бярозе плануюць пікет з нагоды юрыдычнага замацавання незалежнасці Беларусі

12.08.2014 У Бярозе плануюць пікет з нагоды юрыдычнага замацавання незалежнасці Беларусі

Пікет запланаваны на 25 жніўня. Мяркуемая колькасць удзельнікаў -- 10 чалавек у дазволеным уладамі месцы. Мэта пікету: адзначыць гістарычны момант, калі Дэкларацыя пра суверэнітэт БССР набыла статус канстытуцыйнага закону.

Бярозаўскія праваабаронцы дамагаюцца змены рашэння аб масавых мерапрыемствах

11.08.2014 Бярозаўскія праваабаронцы дамагаюцца змены рашэння аб масавых мерапрыемствах

У красавіку бягучага года праваабаронцы звярталіся ў Міністэрства юстыцыі і Брэсцкае абласное ўпраўленне ўнутраных спраў, каб гэты суб’екты абавязалі Брозаўскі райвыканкам унесці неабходныя змены ў сваё рашэнне. Але падчас падрыхтоўкі праваабаронцаў да пікету на 27 ліпеня высветлілася, што зменаў у рашэнні райвыканкама няма.

Баранавічы: праваабаронца дамагаецца канкрэтыкі ад гарвыканкама

07.08.2014 Баранавічы: праваабаронца дамагаецца канкрэтыкі ад гарвыканкама

Праваабаронца Сяргей Гоўша накіраваў 7 жніўня заяву на імя старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Юрыя Грамакоўскага, у якой патрабуе тлумачэнняў, на якой падставе быў забаронены пікет, які планавалі правесці 27 ліпеня Сяргей Гоўша, Вячаслаў Болбат і Рыгор Грык.

У Брэсце таксама забаранілі пікет у падтрымку палітычных вязняў

07.08.2014 У Брэсце таксама забаранілі пікет у падтрымку палітычных вязняў

У адрозненні ад іншых гарадоў Беларусі, гэтую акцыю планавалася правесці 10 жніўня, аднак у Брэсцкім гарвыканкаме адмовілі ў правядзенні пікета, спаслаўшыся на святкаванне Дня будаўніка.

Віцебск: пікет у падтрымку палітвязняў забаронены па традыцыйнай падставе

06.08.2014 Віцебск: пікет у падтрымку палітвязняў забаронены па традыцыйнай падставе

У заяўцы на акцыю праваабаронца нагадваў мясцовым уладам, што права грамадзян на вольнае выказванне меркаванняў і права на мірныя сходы – гэта найважнейшыя палітычныя правы. Таму ён прасіў забяспечыць на мерапрыемстве грамадскі парадак, медычнае і камунальнае абслугоўванне за кошт дзяржавы.

У Жодзіна “знікла” афіцыйная папера пра забарону пікету ў падтрымку палітвязняў

06.08.2014 У Жодзіна “знікла” афіцыйная папера пра забарону пікету ў падтрымку палітвязняў

Жодзінскія ўлады забаранілі пікет, прымеркаваны да 4 жніўня, аднак праваабаронцы дагэтуль не атрымалі ніякага дакументальнага пацверджання з выканкаму.

У 10 гарадах Беларусі актывістам “Вясны” забаранілі пікеты да 4 жніўня

04.08.2014 У 10 гарадах Беларусі актывістам “Вясны” забаранілі пікеты да 4 жніўня

Заяўкі на пікеты за вызваленне палітычных вязняў, якія праваабаронцы намераваліся зладзіць у Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, не задаволілі мясцовыя ўлады Наваполацку, Віцебску, Гомеля, Мазыра, Рэчыцы, Жодзіна, Барысава, Баранавічаў, Смаргоні ды Магілёва. Паводле каардынатара рэгіянальных філіяў ПЦ “Вясна” Зміцера Салаўёва, гэтыя адмовы маюць фармальныя падставы і будуць абскарджаныя.

Баранавічы: гарвыканкам забараніў пікет ў патрымку палітычных зняволеных

03.08.2014 Баранавічы: гарвыканкам забараніў пікет ў патрымку палітычных зняволеных

Праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў ліст за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што гарадская ўлада не дае згоды на правядзенне пікета 4 жніўня, мэта якога – патрабаванне вызвалення палітычных вязняў.

Брэст: ад арганізатараў пікета, што адбыўся яшчэ 1 чэрвеня, патрабуюць даплаты за дзяжурства медычнага транспарту

03.08.2014 Брэст: ад арганізатараў пікета, што адбыўся яшчэ 1 чэрвеня, патрабуюць даплаты за дзяжурства медычнага транспарту

Акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны дзяцей, была дазволеная ўладамі і адбылася на пляцоўцы каля сцэны ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, які рашэннем Брэсцкага гарвыканкама вызначаны як месца для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Гомель: суд палічыў забарону антыкарупцыйнага пікета законнай

01.08.2014 Гомель: суд палічыў забарону антыкарупцыйнага пікета законнай

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля ў асобе суддзі Андрэя Цалуйка прызнаў законнымі дзеянні гарвыканкама, які не дазволіў партыі левых «Справядлівы свет» правесці ў горадзе пікет, і пакінуў скаргу без задавальнення. Прычым пікет левыя планавалі правесці з мэтай аказання падтрымкі дзеянняў прэзідэнта Беларусі па барацьбе з карупцыяй і злоўжываннямі сярод чыноўнікаў.

У Магілёве забаронены пікет з патрабаваннем вызваліць палітвязняў

01.08.2014 У Магілёве забаронены пікет з патрабаваннем вызваліць палітвязняў

Пікет быў запланаваны 4 жніўня ў цэнтры горада недалёка ад гарадской адміністрацыі. Намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Андрэй Кунцэвіч паведаміў праваабаронцам Аляксею Колчыну і Барысу Бухелю, што месца для правядзення пікета не з’яўляецца дазволеным месцам для правядзення падобных мерапрыемстваў.

Жодзіна: ці адмовіцца ЖКГ ад 10 мільёнаў рублёў за 1 паперку смецця?

31.07.2014 Жодзіна: ці адмовіцца ЖКГ ад 10 мільёнаў рублёў за 1 паперку смецця?

Жодзінскаму ЖКГ ёсць з чаго выбіраць: 10 млн. за 1 паперку смецця пасля пікету праваабаронцаў альбо ўсяго 1,0 BYR за выкананне ўласных службовых абавязкаў па ўмоўнай платнай дамове – такія дадатковыя прапановы на заключэнне дамовы паступілі ад праваабаронцаў, заяўнікоў мірнага сходу ў Жодзіне.

Ігар Пастноў спрабуе выканаць усе патрабаванні да арганізацыі пікету

30.07.2014 Ігар Пастноў спрабуе выканаць усе патрабаванні да арганізацыі пікету

Аднак дазвол на акцыю застаецца пад пытаннем, бо патрабаванні рашэння гарвыканкаму №881 "Аб правядзенні масавых акцый у г.Віцебску" выканаць практычна не магчыма, і гэта на працягу апошніх 4 гадоў было падставай для адмоваў усім ініцыятарам акцый, калі яны арганізоўваліся не прадзяржаўнымі структурамі.

Праваабаронцы Гомеля судзяцца з гарвыканкамам

30.07.2014 Праваабаронцы Гомеля судзяцца з гарвыканкамам

Гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны зьвярнуліся ў суд Цэнтральнага раёну Гомеля са скаргаю супраць гарадзкога выканаўчага камітэту. Падставай для гэтага сталася адмова з боку гарадзкой адміністрацыі ў правядзеньні 4 жніўня пікету ў падтрымку палітычнях вязняў з патрабаваннем аб іх неадкладным вызваленні.

У Салігорску збіраюцца пікетаваць за спрыяльнае навакольнае асяроддзе

28.07.2014 У Салігорску збіраюцца пікетаваць за спрыяльнае навакольнае асяроддзе

Заява на правядзенне пікету па зборы подпісаў пад зваротам да ўладаў мясцовага і нацыянальнага ўзроўню з патрабаваннем рэальнага забеспячэння грамадзянам канстытуцыйнага права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе пададзена ў сталіцы шахцёраў. Арганізатарам пікетавання выступіў мясцовы грамадскі актывіст Іван Шыла.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства