Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
02.09.2014 Уладзімір Вялічкін: Праводзіць пікеты па-ранейшаму не дазваляюць
Адказ адносна запланаваных гарадскімі ўладамі мерапрыемстваў у дазволеных месцах для правядзення дэмакратычнымі сіламі пікетаў, мітынгаў і шэсцяў так і не атрымаў берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін.
01.09.2014 Аршанскі райвыканкам забараніў адзначаць юбілей Аршанскай бітвы
Заяўку на правядзенне імпрэзаў падавалі чальцы Аргкамітэту святкавання 500-х угодкаў бітвы пад Оршай. Намеснік старшыні аргкамітэту, мастак Мікола Купава атрымаў афіцыйны ліст з забаронай ад Аршанскага райвыканкаму.
01.09.2014 Брэст: забаронены пікеты ў падтрымку малога памежнага руху
Паводле словаў аднаго з ініцыятараў пікетаў Аляксандра Храпко, у заяўках падкрэслівалася, што пікеты будуць ладзіцца ў брэсцкім парку воінаў-інтэрнацыяналістаў і на стадыёне “Лакаматыў”. Менавіта гэтыя пляцоўкі самі гарадскія ўлады сваім рашэннем выбралі ў якасці месцаў, дзе могуць адбывацца масавыя мерапрыемствы такога кшталту.
29.08.2014 Жыхары Магілёва просяць улады адмяніць рашэнне гарвыканкама аб масавых мерапрыемствах
Дзясяткі магіляўчан падпісалі калектыўны зварот да Савету Міністраў Беларусі, ў якім просяць адмяніць рашэнне Магілёўскага гарвыканкама "Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Магілёве".
29.08.2014 У Пружанах адбыўся пікет у падтрымку малога памежнага руху
28 жніўня з 18 да 19 гадзін у Пружанах праходзіў пікет на гарадскім стадыёне “Мухавец” з мэтай збору подпісаў за адкрыццё малога памежнага руху ў 30-кіламетровай зоне паміж Беларуссю і Польшчай. На пікеце прысутнічалі 3 чалавекі.
28.08.2014 Камітэт ААН прызнаў парушэнне права на мірныя сходы ў дачыненні да Васіля Палякова
Намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў скардзіўся ў КПЧ ААН на забарану гомельскіх уладаў на правядзенне пікету з мэтаю агітацыі грамадзян не прымаць удзел у парламенцкіх выбарах, якія праходзілі ў краіне 28 верасня 2008 года.
27.08.2014 У Віцебску забаранілі пікет да 60-годдзя Аляксандра Лукашэнкі
Заяўку на акцыю ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну падаваў "урач-праўдаруб" Ігар Пастноў. Ён выканаў усе патрабаванні, рэгламентаваныя рашэннем гарвыканкаму "Аб масавых мерапрыемствах у г.Віцебску", але дазволу так і не атрымаў.
26.08.2014 Бярозаўскія праваабаронцы не ўбачылі на стадыёне гледачоў, з-за якіх адмянілі пікет (фота)
25 жніўня бярозаўская праваабаронца Тамара Шчапёткіна і грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч ў мяркуемы час пікету з 18 да 19 гадзін прыйшлі на цэнтральны стадыён Бярозы, каб паглядзець, ці сапраўды там адбываюцца мерапрыемствы з масай іх гледачоў, з-за якіх бярозаўскія чыноўнікі не дазволілі пікет.
25.08.2014 У Бярозе збіраюцца адзначыць Дзень беларускай вайсковай славы
Бярозаўскія праваабаронцы падалі заяву на пікет 8 верасня з мэтай адзначыць 500 угодкі бітвы пад Воршай, а таксама выказаць пратэст супраць размяшчэння вайсковых расійскіх баз на тэрыторыі Беларусі і наяўнасці палітвязняў.
24.08.2014 Баранавічы: гарвыканкам падманвае адносна прычын забароны пікета
Праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў адказ з Баранавіцкага гарвыканкама за подпісам намесніка старшыні Дзмітрыя Касцюкевіча на свой ліст, у якім прасіў паведаміць прычыну забароны пікету запланаванага на 27 ліпеня.
23.08.2014 Звольнены са "Шкловалакна" прафсаюзны лідэр спрабуе бараніць свае права на працу
Але Полацкі райсуд адмовіўся разглядаць пазоў Віктара Стукава супраць ААТ «Полацак-Шкловалакно» аб ліквідацыі дыскрымінацыі ў працоўных адносінах. Гэта быў зварот у суд па наноў адкрытых абставінах.
23.08.2014 Бярозаўскім праваабаронцам адмовілі ў пікеце
22 жніўня бярозаўскія праваабаронцы атрымалі адмову ў правядзенні пікета, які быў запланаваны на 25 жніўня. Мэтай пікета было адзначэнне ўгодкаў надання Дэкларацыі незалежнасці БССР статусу канстытуцыйнага закона, а таксама выказванне пратэсту супраць размяшчэння расейскіх ваенных баз на тэрыторыі Беларусі і патрабаванне вызвалення палітвязняў.
19.08.2014 Андрэй Стрыжак дапоўніў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека новымі фактамі
Каардынатар моладзевай сеткі незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Андрэй Стрыжак паскардзіўся ў Камітэт ААН па правах чалавека на забарону чыноўнікамі Рэчыцы ў правядзенні мірнага сходу 8 верасня 2013 году .
18.08.2014 Пададзена заяўка на святкаванне 500-х угодкаў Бітвы пад Оршай
Сябры Аргкамітэту па арганізацыі святкаваньняў звярнуліся ў Аршанскі райвыканкам з заяўкай на ўрачыстая імпрэзы, запланаваныя на 6 верасня на Крапівенскім полі. "Просім Аршанскі раённы выканаўчы камітэт забяспечыць грамадскі парадак на свяце і гарантаваць выкананне святочнай праграмы," – гаворыцца ў дасланай мясцовым уладам заяўцы.
13.08.2014 Саўмін адмовіў жыхарам Віцебска на іх просьбу паставіць пытанне перад Канстытуцыйным судом
Некалькі дзесяткаў жыхароў абласнога цэнтру падпісаліся пад калектыўным лістом у Савет Міністраў з просьбай паспрыяць змяненню рашэння Віцебскага гарвыканкама №881 "Аб масавых мерапрыемствах у г.Віцебску" ды ініцыяваць зварот у Канстытуцыйны суд дзеля праверкі адпаведнасці гэтага дакумента Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.










