Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Бярозаўскія праваабаронцы звярнуліся ў суд

24.09.2014 Бярозаўскія праваабаронцы звярнуліся ў суд

Праваабаронцы звярнуліся ў суд Бярозаўскага раёна са скаргай на адмову Бярозаўскага райвыканкама ў правядзенні пікета 25 жніўня. У адмове райвыканкам спаслаўся на адсутнасць дамовы з міліцыяй і занятасцю стадыёна балельшчыкамі падчас спартовага мерапрыемства менавіта 25 жніўня.

Мазырскі суд не задаволіў скаргу праваабаронцы

24.09.2014 Мазырскі суд не задаволіў скаргу праваабаронцы

24 верасня суд Мазырскага раёна сваім рашэннем пакінуў без задавальнення скаргу Уладзіміра Целепуна на рашэнне старшыні Мазырскага райсавета Сяргея Гваздзя і намесніка старшыні Мазырскага райвыканкама Фелікса Галюка па забароне правядзення масавага мерапрыемства 4 жніўня.

Пікет будзе адцягваць увагу кіроўцаў – з гэтай прычыны не дазволена акцыя ў падтрымку Украіны

24.09.2014 Пікет будзе адцягваць увагу кіроўцаў – з гэтай прычыны не дазволена акцыя ў падтрымку Украіны

Адзіночны пікет супраць вайны ва Украіне будзе адцягваць увагу кіроўцаў і папсуе зялёныя насаджэнні - такія прычыны былі ўказаныя ў адмове Мінгарвыканкама грамадскай актывістцы Таццяне Грачанікавай.

Прэцэдэнт у Хойніках: упершыню за 10 гадоў суд адмяніў рашэнне райвыканкаму аб адмове ў правядзенні пікетаў (дакумент)

23.09.2014 Прэцэдэнт у Хойніках: упершыню за 10 гадоў суд адмяніў рашэнне райвыканкаму аб адмове ў правядзенні пікетаў (дакумент)

Суд Хойніцкага раёна прыняў 5 верасня рашэнне: прызнаць скаргу актывіста АГП Аляксандра Процкі абгрунтаванай і адмяніць рашэнне мясцовага райвыканкаму аб адмове ў правядзенні пікету.

Суд Жодзіна не задаволіў скаргу на забарону ўладамі пікетавання 4 жніўня

22.09.2014 Суд Жодзіна не задаволіў скаргу на забарону ўладамі пікетавання 4 жніўня

У Жодзінскім судзе пад старшынствам суддзі Таццяны Трапашка з 9 па 16 верасьня 2014 году праходзіла судовае разбіральніцтва па скарзе праваабаронцаў ПЦ “Вясна” Аляксея Лапіцкага ды Святланы Лапіцкай.

У Віцебску забаранілі тры пікеты ў падтрымку Украіны

19.09.2014 У Віцебску забаранілі тры пікеты ў падтрымку Украіны

Сябры Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў, Алег Емяльянаў і Пётр Сарапеня падавалі заяўкі на акцыі ў трох раёнах горада. І з трох раённых адміністрацый атрымалі адмовы.

Вярхоўны суд не абараніў права жыхароў Віцебска на правядзенне пікетаў

15.09.2014 Вярхоўны суд не абараніў права жыхароў Віцебска на правядзенне пікетаў

Ліст з адмовай абавязаць цэнтральную гарадскую паліклініку выконваць рашэнне выканкаму, кіраўніцтва якой адмаўляецца заключаць дамовы на абслугоўванне акцый, атрымаў абласны каардынатар Руху "За Свабоду" Хрыстафор Жаляпаў.

Брэст: улады знаходзяць новыя прычыны, каб не дазволіць “непажаданыя” акцыі

12.09.2014 Брэст: улады знаходзяць новыя прычыны, каб не дазволіць “непажаданыя” акцыі

Паводле слоў мясцовага правабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, сёлета працэдура падачы заяўкі на правядзенне масавага мерапрыемства спрасцілася, аднак зладзіць пікет, лозунгі якога не даспадобы ўладам, прасцей не стала.

Мазыр: праваабаронца абскарджвае ў судзе забарону на пікет

11.09.2014 Мазыр: праваабаронца абскарджвае ў судзе забарону на пікет

10 верасня ў судзе Мазырскага раёна адбыўся папярэдні разгляд справы па скарзе праваабаронцы Уладзіміра Целяпуна на рашэнне старшыні Мазырскага райсавета Сяргея Гваздзя і намесніка старшыні Мазырскага райвыканкама Фелікса Галюка па забароне пікета.

Салігорск: На пікет за спрыяльнае навакольнае асяроддзе дазволу не далі

10.09.2014 Салігорск: На пікет за спрыяльнае навакольнае асяроддзе дазволу не далі

Салігорскі выканкам не даў дазволу на правядзенне на Цэнтральнай плошчы горада пікету па зборы подпісаў за спрыяльнае навакольнае асяроддзе. Арганізатарам мерапрыемства выступаў мясцовы маладафронтавец Іван Шыла. Па яго словах, чыноўнікі не ўпадабалі абранае для правядзення пікету месца.

Баранавічы: праваабаронца Сяргей Гоўша патрабуе змяніць рашэнне гарвыканкама аб масавых мерапрыемствах

08.09.2014 Баранавічы: праваабаронца Сяргей Гоўша патрабуе змяніць рашэнне гарвыканкама аб масавых мерапрыемствах

Менавіта гарадская міліцыя, канстатуе Сяргей Гоўша, сістэматычна адмаўляецца падпісваць дамовы і наўмысна заўжды зацягвае час. У той жа час, лічыць Сяргей Гоўша, парадак арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў рэгламентуецца не толькі законам, але і Пастановай Савета Міністраў ад 05.03.2012г. № 207, якая не патрабуе заключэння дамовы з ГАУС.

Бяроза: у правядзенні пікета 8 верасня адмоўлена

05.09.2014 Бяроза: у правядзенні пікета 8 верасня адмоўлена

Заяўленая мэта пікета: адзначэнне 500-годдзя бітвы пад Воршай - Дня вайсковай славы, а таксама выказванне пратэсту супраць размяшчэння расійскіх вайсковых баз на тэрыторыі Беларусі і наяўнасці палітычных вязняў.

13 заявак на пікеты – 13 адмоваў

04.09.2014 13 заявак на пікеты – 13 адмоваў

Актывісты па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя ў Гродзенскай вобласці атрымалі 13 адмоваў на 13 заявак аб правядзенні інфармацыйных пікетаў у розных гарадах. Тэматыка заяўленых пікетаў была наступная: інфармаванне насельніцтва пра праблемы ўсталявання малога памежнага руху.

Брэст: улады схлусілі, забараніўшы пікет у падтрымку малога памежнага руху

04.09.2014 Брэст: улады схлусілі, забараніўшы пікет у падтрымку малога памежнага руху

Падставай для забароны пікета ў мясцовым гарвыканкаме назвалі тое, што ў гэты самы час на стадыёне “Лакаматыў”, які вызначаны ўладамі для правядзення масавых мерапрыемстваў, адбудзецца іншая акцыя.

Рашэнне “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Бярозаўскім раёне” чыноўнікам прыйдзецца змяніць

03.09.2014 Рашэнне “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Бярозаўскім раёне” чыноўнікам прыйдзецца змяніць

Нагадаем, згодна з пастановай Савета Міністраў №207, мясцовы выканаўчы орган павінен сам звяртацца ў міліцыю наконт аховы правапарадку на масавым мерапрыемстве, атрымаўшы заяву. Праваабаронцы спадзяюцца, што зараз спасылка на тое, што заяўнікі не маюць дамовы з міліцыяй, не будзе з’яўляцца падтавай для забароны пікетаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства