Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
23.10.2014 Змененае рашэння Бярозаўскага райвыкавнкама засталося без зменаў
Але абсалютна нечакана ў рашэнні райвыканкама, прадстаўленым 14 кастрычніка ў суд Бярозаўскага раёна на судовае паседжанне па іску праваабаронцаў аб забароне пікета 25 жніўня, выявілася, што ва ўжо змененым рашэнні патрабаванне прадстаўлення копіі дамовы адначасова з падачай заявы -- застаецца.
23.10.2014 КПЧ ААН прызнаў, што Беларусь парушыла правы жыхароў Віцебска, асудзіўшы за акцыю 25 сакавіка 2009 года
Акцыя ў Дзень Волі 25 сакавіка 2009 года скончылася для Ігара Базарава і Валерыя Аляксандрава затрыманнем. А праз два дні Кастрычніцкім райсудом яны былі пакараныя штрафамі памерам 2 базавыя велічыні.
22.10.2014 У Гомелі актывіст незалежнага прафсаюзу плануе правесці 7лістапада шэсце супраць расійскай агрэсіі ва Украіне
Актывіст Гомельскага аддзялення незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Эдуард Нелюбовіч плануе 7 лістапада, у дзень святкавання Кастрычніцкай рэвалюцыі, правесці вулічнае шэсце супраць дзеянняў кіраўніцтва Расіі па падтрымцы сепаратызму ва Украіне і падтрымцы украінскага народу.
16.10.2014 Цудаў не адбылося: рашэнне суду Хойніцкага раёна аб незаконнасці адмовы ў правядзенні пікету -- адменена
Гомельскі абласны суд па пратэсту пракуратуры вобласці перагледзеў рашэнне суду Хойніцкага раёна і адмяніў рашэнне раённай інстанцыі па скарзе актывіста АГП Аляксандра Процкі.
16.10.2014 У Віцебску – чарговая забарона пікетаў. Рыхтуецца чарговы зварот у суд
Сябру КХП БНФ Яну Дзяржаўцаву зноў адмовілі ў правядзенні двух пікетаў салідарнасці з Украінай. Гэта ўжо другая забарона акцый аднолькавай тэматыкі, і актывіст хоча прыцягнуць да адказнасці прадстаўнікоў арганізацый, якія мусяць займацца "абслугоўваннем акцый".
16.10.2014 Суд Бярозаўскага раёна нязменна стаіць на баку выканкама ў справе забароны масавых мерапрыемстваў
Праваабаронцы Сяржук Русецкі, Тамара Шчапёткіна і грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч прасілі прызнаць незаконнай адмову ў правядзенні пікета 25 жніўня, прымеркаванага да гадавіны канстытуцыйнага зацверджання закону аб незалежнасці Беларусі.
10.10.2014 Мазыр: Уладзімір Целяпун просіць пракуратуру здзейсніць нагляд за законнасцю і абгрунтаванасцю судовага рашэння
Нагодай для звароту ў інстанцыю сталі сумненні заяўніка ў тым, што рашэнне, прынятае судом Мазырскага раёна, з'яўляецца кампетэнтным, справядлівым і бесстароннім.
08.10.2014 Чыноўнік ужо 2 гады за кратамі, а ўсё "адказны за масавыя мерапрыемствы" ў Віцебску
Віцебскія актывісты спрабуюць пераканаць гарвыканкам, што неабходна ўнесці змены ў рашэнне наконт парадку арганізацыі масавых акцый. Ім адказваюць, што яно бездакорнае і дапавядае ўсім юрыдычным нормам. Разам з тым, згаданы ў ім чыноўнік адбывае тэрмін за хабар.
08.10.2014 Баранавічы: пададзена заява на пікет да ўгодкаў “крыштальнай ночы” беларускай культуры
Грамадская актывістка Анжаліка Камбалава 6 кастрычніка падала заяву на імя старшыні Баранавіцкага гарвыканкама аб правядзенні адзіночнага пікета, прысвечанага памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Правядзенне пікета запланавана да 77-х угодкаў “крыштальнай ночы” беларусай культуры, якая адбылася з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
05.10.2014 Баранавічы: прайшла акцыя да Міжнароднага дня за годную працу і адпаведны заробак (фота)
"У мінулым годзе Баранавіцкі гарвыканкам забараніў нам правесці масавае мерапрыемства да Міжнароднага дня за годную працу і адпаведны заробак, таму сёння мы проста раздавалі мінакам газеты “Рабочая салідарнасць”, улёткі супраць кантрактнай сістэмы і адначасова віншавалі іх з Міжнародным святам працоўных".
03.10.2014 Бярозаўскія праваабаронцы дамагліся змены рашэння райвыканкама аб масавых мерапрыемствах у частцы дамовы з міліцыяй
Спатрэбіўся без малога год, каб юрыдычны аддзел райвыканкама ў асобе юрыста Яўгена Кашталяна змяніў рашэнне райвыканкама аб правядзенні масавых мерапрыемстваў згодна з Пастановай Саўміна № 207.
02.10.2014 Камітэт ААН прызнаў парушэнне правоў групы грамадзян у Гомелі
Не знайшоўшы ўнутры краіны прававой абароны, актывісты паскардзіліся ў Камітэт па правах чалавека ААН. Сёння міжнародныя эксперты прызналі беларускую ўладу вінаватай у групавым парушэнні правоў жыхароў Гомеля на выказванне меркавання і на правядзенне мірнага сходу.
01.10.2014 Баранавічы: праваабаронца дамогся ўнясення зменаў у рашэнне гарвыканкама аб масавых мерапрыемствах
Баранавіцкі гарвыканкам унясе змены ў сваё рашэнне № 1497 ад 16.06.2009 г. “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у г.Баранавічы”. Гэта вынікае з ліста, які атрымаў праваабаронца Сяргей Гоўша з Брэсцкага аблвыканкама за подпісам намесніка старшыні Леаніда Цупрыка.
29.09.2014 У Баранавічах прафсаюз РЭП просіць упарадкаваць парк, вызначаны для правядзення масавых сходаў
Актывіст Баранавіцкага аддзялення недзяржаўнага прафсаюза РЭП Рыгор Грык перадаў у мясцовы гарвыканкам заяву па добраўпарадкаванні і перайменаванні старога парку імя 60 годдзя СССР, якую падпісалі 120 жыхароў горада.
28.09.2014 Баранавічы: аблвыканкам падтрымаў рашэнне гарвыканкама па забароне пікета 27 ліпеня
Праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў адказ на сваю заяву з Брэсцкага аблвыканкама, які паведаміў, што Баранавіцкі гарвыканкам забараніў пікет 27 ліпеня на законных падставах.










