Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
17.11.2014 Алеся Меха хочуць прыцягнуць да адказнасці як “удзельніка паўстання ў Свіслачы”
Менавіта так Алесю Меху сказаў па тэлефоне ўчастковы Кобрынскага РАУС лейтэнант міліцыі Анатоль Тарасюк, які запрасіў актывіста 17 лістапада ў РАУС. Было б смешна, каб не так сумна, кажа Алесь Мех . Ён добра зразумеў сэнс гэтай бязглуздзіцы. Яго хочуць прыцягнуць да адказнасці за ўдзел у шанаванні ўдзельнікаў паўстання Кастуся Каліноўскага.
17.11.2014 Беленькі: «Амаральна браць грошы за шэсьце ў Курапаты, як, прыкладам, за шэсьце ў Хатынь»
Юрась Беленькі зьбіраецца абскардзіць пастанову суду пра штраф. Ён сказаў, што ня ведае сумы, якой патрабуе ад КХП-БНФ менская міліцыя за паслугі па ахове шэсьця на «Дзяды», бо рахунак партыі ніхто не выстаўляў.
17.11.2014 Суд аштрафаваў Юрася Беленькага за акцыю Дзяды
17 лістапада суд Першамайскага раёна Мінска разгледзеў справу намесніка старшыні КХП БНФ Юрася Беленькага і аштрафаваў яго нібыта за парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах на 20 базавых велічыняў, што складае тры мільёны рублёў.
14.11.2014 Юрася Беленькага судзяць за Дзяды
У судзе Першамайскага раёну Менску 17 лістапада а 9-й гадзіне пачнецца суд над намесьнікам старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрасём Беленькім — за парушэньне парадку правядзеньня вулічных акцый падчас шэсьця ў Менску і мітынгу ў Курапатах 2 лістапада і жалобнай акцыі ў Лошыцы 9 лістапада.
14.11.2014 Міліцыя выклікае ўдзельнікаў Дня памяці паўстанцаў у Свіслачы
13-га лістапада кіраўніцы гродзенскай абласной арганізацыі АГП Аляксандры Васілевіч затэлефанаваў участковы і прапанаваў ёй прыйсці на размову для тлумачэнняў. Тэмай апытання стаў ўдзел актывісткі ў традыцыйным Дні памяці паўстанцаў 1863-1864 гадоў.
12.11.2014 Гомельскі абласны суд не задаволіў скаргу праваабаронцы Уладзіміра Целепуна
11 лістапада калегія Гомельскага абласнога суда разгледзела касацыйную скаргу на рашэнне суда Мазырскага раёна па забароне пікета праваабаронцу Уладзіміру Целяпуну.
11.11.2014 У Віцебску рыхтуюцца пікеты "За якасную медыцыну"
Заяўкі адразу на некалькі акцый ва ўсіх трох раёнах Віцебска падалі ўдзельнікі кампаніі "За якасную медыцыну". На пікетах плануецца збор подпісаў пад калектыўнымі лістамі да гарадскіх і абласных уладаў, а таксама ў Міністэрства аховы здароўя.
06.11.2014 У Віцебску забаранілі пікет да ўгодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі
Сябры КХП БНФ збіраліся інфармаваць суграмадзянаў "аб наступствах контррэвалюцыйнага кастрычніцкага перавароту" і "аб неабходнасці забароны ў Беларусі кампартыі і яе ідэалогіі".
04.11.2014 Вярхоўны суд адмовіў у задавальненні скаргі ваўкавыскага актывіста Віталя Гуляка (дакумент)
Вярхоўны суд не ўзяў пад увагу аргументы скаргі і лічыць, што Віталь Гуляк быў аштрафаваны ў адпаведнасці з дзейсным заканадаўствам: “Вы прыцягнуты да адказанасці не за ажыццяўленне права на свабоду выказвання меркавання і свабоду сходаў, а за парушэнне ўстаноўленага законам парадку такога ажыццяўлення”.
03.11.2014 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства «Дзяды — 2014»
Назіральнікамі ад Праваабарончага цэнтру "Вясна" і РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" ажыццяўляўся маніторынг ходу масавага мерапрыемства. Група назіральнікаў складалася з 13 чалавек, пазначаных бэйджамі і камізэлькамі сіняга колеру.
03.11.2014 У Свіслачы ўлады зноў пераследуюць грамадскага актывіста Юрыя Глебіка
1 лістапада да свіслацкага актывіста Юрыя Глебіка завіталі прадстаўнікі міліцыі. Яны паведамілі, што ў дачыненні да яго складзены пратакол за нібыта здзейсненае адміністрацыйнае правапарушэнне. Гутарка ідзе пра падзеі 26 кастрычніка, калі ў Свіслачы адбыўся традыцыйны штогадовы Дзень памяці паўстанцаў 1863 года.
29.10.2014 Віцебскі праваабаронца даводзіць абсурднасць патрабаванняў выканкаму
Праваабаронца Павел Левінаў праінфармаваў Віцебскі гарвыканкам аб правядзенні адзінаасобнага вулічнага шэсця. У якасці маршруту ён пазначыў дарогу ад свайго дому да крамы "Віцебскія прадукты". І атрымаў пісьмовую забарону на падставе таго, што не выканаў патрабаванні рашэння гарвыканкаму "Аб арганізацыі масавых мерапрыемстваў у г.Віцебску".
27.10.2014 Бяроза: праваабаронцы абскардзілі рашэнне суда па справе забароны пікета
Бярозаўскія праваабаронцы накіравалі скаргу рашэнне Бярозаўскага суда, які прызнаў забарону пікета 25 жніўня абгрунтаванай, у касацыйную інстанцыю – Брэсцкі абласны суд. У скарзе праваабаронцы просяць адмяніць рашэнне ад 14 кастрычніка, а справу перадаць на паўторны разгляд у суд Бярозаўскага раёна іншаму суддзі.
24.10.2014 «Карусель пікетаў» працягнецца ў судах
Ніводны з 20 жадаючых правесці пікет у падтрымку Украіны, у тым ліку і намеснікі старшыні Руху «За Свабоду», так і не атрымалі дазволу ад Мінгарвыканкаму. Але «Карусель пікетаў» працягнецца, бо ёсць магчымасць аспрэчыць забарону ў судах, паведамляе сайт Pyx.by
24.10.2014 Баранавічы: гарвыканкам забараніў пікет, прысвечаны 77-х угодкам “крыштальнай ночы” беларускай культуры
Грамадская актывістка Анжаліка Камбалава 23 кастрычніка атрымала ліст за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што ўлада не дае згоды на правядзенне пікета, прысвечанага 77-х угодкам “крыштальнай ночы” беларускай культуры.










