Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

У Баранавічах забаронены пікет да Дня правоў чалавека

05.12.2014 У Баранавічах забаронены пікет да Дня правоў чалавека

Баранавіцкі гарвыканкам забараніў пікет да 66-х угодкаў прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, які планавалі правесці 10 снежня праваабаронцы Сяргей Гоўша і Вячаслаў Болбат.

З-за адсутнасці Антона Меха разгляд ягонай справы не адбыўся

05.12.2014 З-за адсутнасці Антона Меха разгляд ягонай справы не адбыўся

На камісіі павінен быў разглядацца пратакол правапарушэння, які склалі супрацоўнікі міліцыі Свіслачы на Антона за яго прысутнасць на ўшанаванні памяці ўдзельнікаў паўстання 1963 года. Антон Мех абвінавачваецца ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Ваўкавыскі раённы суд пакараў штрафам яшчэ аднаго прысутнага на Дні памяці ў Свіслачы

04.12.2014 Ваўкавыскі раённы суд пакараў штрафам яшчэ аднаго прысутнага на Дні памяці ў Свіслачы

4 снежня яшчэ адзін прысутны на Дні памяці паўстанцаў 1863 году, што адбываўся 26 кастрычніка бягучага году ў Свіслачы і Якушоўцы, Віталь Гуляк быў аштрафаваны за нібыта “удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве”.

Салігорскія ўлады забаранілі пікет да Дня правоў чалавека

04.12.2014 Салігорскія ўлады забаранілі пікет да Дня правоў чалавека

Намеснік старшыні па ідэалагічнай працы Салігорскага райвыканкаму Мікалай Маскевіч не дазволіў мясцовым прадстаўнікам Беларускага Хельсінскага Камітэту правядзенне на Цэнтральнай плошчы гораду пікета, прымеркаванага да міжнароднага Дня правоў чалавека.

Віцебск: трое сутак арышту за ўдзел у фотасесіі

03.12.2014 Віцебск: трое сутак арышту за ўдзел у фотасесіі

У судзе Чыгуначнага раёна Віцебска працягваюцца працэсы над удзельнікамі фотасесіі на фоне графіці – малюнка, дзе птушкі вылятаюць з клетак. Пяцёра чалавек – актывітсаў і журналістаў – атрымалі за гэта штрафы. Выпадковы мінак Пётр Бярлінаў, які саксама вырашыў сфатаграфавацца, асуджаны да трох сутак арышту.

Разгляд справы Юрася Беленькага перанесены на 17 снежня

03.12.2014 Разгляд справы Юрася Беленькага перанесены на 17 снежня

У суд не з’явіліся сведкі з боку міліцыі, якія займаліся аховаю правапарадку пад час правядзіння мітынгу ў Курапатах 2 лістапада.

Брэст: кіраўніцтва парка не хоча заключаць дамову, якую ўлады патрабуюць для дазволу на правядзенне пікета

02.12.2014 Брэст: кіраўніцтва парка не хоча заключаць дамову, якую ўлады патрабуюць для дазволу на правядзенне пікета

Заяўку на тое, каб зладзіць 10 снежня пікет, прымеркаваны да Міжнароднага дня правоў чалавека, брэсцкія праваабаронцы падалі ў мясцовы гарвыканкам.

Кобрын: 4 снежня будуць судзіць Алеся Меха за акцыю памяці ў Свіслачы

01.12.2014 Кобрын: 4 снежня будуць судзіць Алеся Меха за акцыю памяці ў Свіслачы

Згодна з позвай, падпісанай намеснікам старшыні суда Кобрынскага раёна Пятром Цімашэнка, Алеся абвінавачваюць у парушэнні ч.1 арт.23.34 Адміністрацыйнага кодэкса і выклікваюць у суд у якасці прыцягваемага да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства.

Віцебск: чарговыя штрафы за фотаздымкі "з птушкамі і клеткамі"

01.12.2014 Віцебск: чарговыя штрафы за фотаздымкі "з птушкамі і клеткамі"

У судзе Чыгуначнага раёна Віцебска ідуць працэсы над удзельнікамі фотасесіі на фоне графіці, намаляванага невядомым мастаком. На малюнку – птушкі, зробленыя з газеты, якія вылятаюць з клетак. У міліцыі фотасесію кваліфікавалі як "несанкцыянаванае пікетаванне". Суд цалкам падтрымлівае меркаванне міліцыі.

Трэцяя адміністратыўная справа заведзеная на  Юрася Беленькага

01.12.2014 Трэцяя адміністратыўная справа заведзеная на Юрася Беленькага

Намесніка старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага збіраюцца судзіць у трэці раз. 3 снежня ў судзе Менскага раёна будзе разгледжаная адміністратыўная справа за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства – мітынгу ў Курапатах пад час Дзядоў 2 лістапада.

Баранавіцкі праваабаронца дамогся змены рашэння аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў

01.12.2014 Баранавіцкі праваабаронца дамогся змены рашэння аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў

Па прапанове праваабаронцы Сяргея Гоўшы гарвыканкам прывядзе сваё рашэнне ад 16.06.2009 г. № 1497 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у г. Баранавічы ” у адпаведнасць з Пастановай Савета Міністраў ад 05.03.2012 года.

Чарговы мільённы штраф Юрасю Беленькаму – за шэсце ў Лошыцкі Яр

28.11.2014 Чарговы мільённы штраф Юрасю Беленькаму – за шэсце ў Лошыцкі Яр

28 лістапада суд Ленінскага раёна Мінска разгледзеў адміністратыўную справу намесніка старшыні КХП БНФ Юрася Беленькага і прысудзіў яму 30 базавых адзінак (4,5 мільёны) штрафу за шэсце да месца расстрэлаў ахвяраў бальшавіцкага тэрору 9 лістапада.

Андрэя Гайдукова асудзілі на 10 сутак арышту

25.11.2014 Андрэя Гайдукова асудзілі на 10 сутак арышту

Суддзя Полацкага гарадскога суда Уладзімір Бясецкі прызнаў былога палітвязня вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КаАП і за "правядзенне несанкцыянаванага пікета з раздачай улётак" прысудзіў Андрэю Гайдукову арышт на 10 сутак. Інцыдэнт, які разбіраўся ў судзе, адбыўся ўчора, 24 лістапада, у Полацку.

“Крэатыўныя метады” барацьбы з пікетамі ў Светлагорску

25.11.2014 “Крэатыўныя метады” барацьбы з пікетамі ў Светлагорску

Новыя формы барацьбы з пратэстамі вынайшлі светлагорскія ўлады: пры спробе зладзіць пікет грамадскага актывіста забрала не міліцыя, а хуткая дапамога.

Гродна: яшчэ чатыры аштрафаваныя за прысутнасць у Свіслачы на Дні памяці

25.11.2014 Гродна: яшчэ чатыры аштрафаваныя за прысутнасць у Свіслачы на Дні памяці

Публіцыст і праваабаронца Уладзімір Хільмановіч і актывіст партыі АГП Ежы Грыгенча - на 35 базавых велічынь кожны, а журналіст Радыё Свабода Міхаіл Карневіч і актывіст партыі АГП Віталь Лопасаў - на 15 базавых велічынь кожны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства