Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
15.12.2014 Рыгора Кастусёва выклікаюць у Шклоўскі РАУС за Дзень памяці ў Свіслачы
15 снежня на кватэру намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва ў Шклове завіталі два супрацоўнікі мясцовай міліцыі. Яны пакінулі сваякам палітыка позву, у якой просяць Рыгора Кастусёва прыбыць у кабінет №30 Шклоўскага РАУС 16 снежня ў 12-00.
15.12.2014 Лідэр гомельскай арганізацыі «Справядлівага свету» падаў у суд на медыкаў
Уладзімір Сякерка накіраваў у суд Цэнтральнага раёна Гомеля скаргу на дзеянні службовых асоб гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі і цэнтральнай гарадской паліклінікі. Скарга звязана з немагчымасцю правесці ў Гомелі масавыя мерапрыемствы.
15.12.2014 Гомель: Міхась Цімашэнка патрабуе ад МЗС афіцыйных прабачэнняў за дыкрымінацыю па ўзросце
Актывіст АГП з Гомеля, 84-гадовы Міхась Цімашэнка 15 снежня накіраваў заяву на імя міністра замежных спраў Уладзіміра Макея. Заяўнік просіць ад МЗС і яго чыноўнікаў афіцыйных прабачэнняў за абразу і дыскрымінацыю яго па ўзроставай прыкмеце.
12.12.2014 Рашэнне па справе віцебскага прваабаронцы Паўла Левінава будзе вынесена 17 снежня
Павел Левінаў — адзін з удзельнікаў фотасесіі на фоне графіці "з птушкамі і клеткамі". Гэтую фотасесію віцебская міліцыя кваліфікавала як несанкцыянаванае пікетаванне. Семярых ўдзельнікаў пазналі па фатаздымках, размешчаных у інтэрнэце, шасцёра з іх ужо асуджаныя.
12.12.2014 Кобрын: Алесь Мех аштрафаваны на 10 базавых велічынь за ўшанаванне памяці герояў-каліноўцаў
Меха вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрымстве. Менавіта такім чынам кваліфікавалі супрацоўнікі міліцыі, а за імі і суд ушанаванне памяці братоў Каліноўскіх і іх паплечнікаў.
11.12.2014 Салігорскія ўлады з рашэння, якое абмяжоўвае свабоду мірных сходаў, зрабілі таямніцу
Спроба салігорскіх праваабаронцаў атрымаць ад мясцовых уладаў копію рашэння, што абмяжоўвае права грамадзян на свабоду мірных сходаў, не мела поспеху. А менавіта на яго падставе мясцовым праваабаронцам было адмоўлена ў правядзенні пікета да міжнароднага Дня правоў чалавека.
10.12.2014 У Брэсце адбыўся пікет, на якім узгадвалі палітзняволеных (фота)
Двухгадзінная акцыя, прымеркаваная да гадавіны прыняцця Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека, адбылася ў брэсцкім парку воінаў-інтэрнацыяналістаў і была адзінай у Беларусі, на якую был атрыманы дазвол мясцовых уладаў.
10.12.2014 Паўлу Левінаву забаранілі ладзіць фотасесію
Праваабаронца звяртаўся ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну, куды ён паведаміў, што збіраецца сфатаграфавацца з сябрамі. Пры гэтым падкрэсліў, што ўдзельнікі фотасесіі маюць адзіную мэту – толькі сфатаграфавацца.
10.12.2014 Да Дня правоў чалавека ў Віцебску забаранілі тры аднахвілінныя пікеты
Віцебскі праваабаронца ўжо не першы раз спрабуе прадэманстраваць, што віцебскія чыноўнікі, абапіраючыся ў сваіх адмовах на недасканалае рашэнне віцебскага гарвыканкаму "Аб масавых мерапрыемствах у г.Віцебску", самі ствараёць няёмкія сітуацыі.
09.12.2014 Уладзімір Пруднікаў – сёмы аштрафаваны за ўдзел у свіслацкім Дні памяці
8 снежня Свіслацкі раённы суд аштрафаваў сябра АГП Уладзіміра Пруднікава на 10 базавых велічынь па абвінавачанні ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Свіслачы 26 кастрычніка бягучага года.
08.12.2014 Гомельскія ўлады не дазволілі шэсце да Дня правоў чалавека
Заяўнікі вулічнага шэсця ў Гомелі, прымеркаванага да Дня правоў чалавека, атрымалі з гарвыканкаму адмову на правядзенне масавага мерапрыемства. Матывацыя адмовы гарадскіх уладаў стандартная: не заключаны дамовы з хуткай дапамогай і камунальнікамі, непадалёк ад прапанавага маршруту ёсць адміністрацыйныя будынкі.
08.12.2014 Сёння ў Свіслачы суд над Уладзімірам Пруднікавым, яшчэ некалькі актывістаў будуць судзіць пазней
Працягваецца судовая “эпапея” з удзелам грамадскіх актывістаў, якія прысутнічалі ў Свіслачы 26 кастрычніка на дні памяці паўстанцаў 1863 года. Сёння, 8 снежня, у райцэнтры Свіслач пройдзе адміністрацыйны працэс над сябрам АГП Уладзімірам Пруднікавым. Атрымалі позвы ў Свіслач на розныя дні і іншыя прадстаўнікі гэтай партыі.
07.12.2014 Брэст: гарвыканкам дазволіў пікет у Міжнародны дзень правоў чалавека
Паводле словаў Уладзіміра Вялічкіна, падчас пікета плануецца не толькі ўзгадваць гадавіну прыняццаУсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, але і прыцягнуць увагу да існавання ў Беларусі палітычных зняволеных, патрабаваць ад уладаў хутчэйшага вызвалення гэтых асобаў.
05.12.2014 Кобрын: суд над Алесем Мехам працягнецца 11 снежня
Алесь Мех абвінавачваецца ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Менавіта так кваліфікаваны дзеянні прысутных у Свіслачы 26 кастрычніка на ўшанаванні памяці паўстанцаў 1963 года.
05.12.2014 Змененае рашэнне аб масавых мерапрыемствах Бярозаўскага райвыканкаму не прайшло юрыдычную экспертызу
Юрыст Бярозаўскага райвыканкама Яўген Кашталян і ідэолагі будуць праводзіць працу над памылкамі. Справа датычыць няякаснага змянення рашэння Бярозаўскага райвыканкама “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў”.










