Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
23.12.2014 Берасьце: 1,5 мільёна штрафу за плякат «Russian army go home»
Аляксандар Ахмач атрымаў штраф за фатаграфаваньне зь плякатам «Russian army go home» у Берасьцейскай крэпасьці. Судзьдзя Ленінскага раёну Берасьця Сьвятаслаў Каліна палічыў фатаграфаваньне парушэньнем артыкулу аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў.
22.12.2014 Светлагорск: інваліда 1 групы суд пакараў штрафам за правядзенне пікета ў абарону правоў людзей з інваліднасцю
Сёння, 22 снежня, у судзе Светлагорскага раёну адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні інваліда-вазочніка 1 групы Юрыя Ляшэнкі. Жыхар Гомеля 25 лістапада спрабаваў зладзіць пікет каля будынку райвыканкаму.
19.12.2014 Суд над Рыгорам Кастусёвым адбудзецца 23 снежня
Разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, нібыта здзейсненым Рыгорам Кастусёвым падчас адзначэння Дня памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы 26 кастрычніка, адбудзецца ў судзе Шклоўскага раёна 23 снежня ў 11-30.
18.12.2014 Бабруйск: за галадоўку “свабодаўцы” аштрафаваны на 7 базавых велічынь кожны
У Бабруйскім судзе прайшло пасяджэнне па справе звольненых з завода ТДіА Аляксандра Варанкіна, Мікалая Жыбуля, Аляксандра Грамыкі і Алега Шаўчэнкі. Гэтых чатырох сябраў Свабоднага прафсаюза Беларускага абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
17.12.2014 Юрася Беленькага судзяць у трэці раз (абноўлена)
Урэшце, разгляд адміністрацыйнай справы ў судзе Менскага раёну супраць намесніка старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага зноў перанесены. Чарговае пасяджэнне адбудзецца 24 снежня а 10 гадзіне.
17.12.2014 Бабруйск: заўтра суд над звольненымі з ТДіА "свабодаўцамі"
18 снежня абудзецца суд над чатырма звольненымі з завода ТДіА сябрамі Свабоднага прафсаюза беларускага. Аляксандра Варанкіна, Мікалая Жыбуля, Аляксандра Грамыка і Алега Шаўчэнку будуць судзіць за "удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве". Нагодай стала галадоўка.
17.12.2014 На мітынгах і шэсцях забароняць хаваць твары
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 17 снежня прынялі ў другім чытанні папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях арганізацыі грамадскай і пагранічнай бяспекі.
17.12.2014 Паўла Левінава аштрафавалі на 25 базавых велічынь
Віцебскі праваабаронца хадайнічаў, каб судовы працэс перанеслі з прычыны ягонай хваробы. Але суддзя Алена Цыганкова суда Чыгуначнага раёна палічыла гэта хадайніцтва спробай зацягнуць судовы працэс. Яна не задаволіла ніводнага хадайніцтва Паўла Левінава, а за тое, што іх было "зашмат", абвясціла праваабаронцу дзве афіцыйныя заўвагі.
17.12.2014 Віцебскага праваабаронцу судзяць за фотасесію
У судзе Чыгуначнага раёна Віцебска разглядаюць справу праваабаронцы Паўла Левінава. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце. Так мясцовыя міліцыянты назвалі фотасесію на фоне графіці „з птушкамі і клеткамі”.
17.12.2014 Таямнічым рашэннем Салігорскага райвыканкаму зоймецца пракуратура
Прадстаўнік Беларускага Хельсінскага камітэту Леанід Мархотка накіраваў скаргу ў пракуратуру на адмову Салігорскага райвыканкаму ў правядзенні пікету да Дня правоў чалавека і на неадэкватныя дзеянні галоўнага ідэолага, які з публічнага рашэння Салігорскага выканкаму зрабіў дзяржаўную таямніцу.
16.12.2014 Вынясенне рашэння з выбачэннямі суддзі
Упершыню за ўсе шматлікія судовыя разбіральніцтвы бярозаўскія праваабаронцы пачулі прабачэнне ад суддзі Брэсцкага абласнога суда Святланы Слюсар пасля агалошвання рашэння не на іх карысць. Праваабаронцы прасілі адмяніць рашэнне суда Бярозаўскага раёна аб прызнанні законнай забарону Бярозаўскім райвыканкамам пікета.
16.12.2014 Шклоў: Рыгора Кастусёва будуць судзіць
16 снежня ў памяшканні Шклоўскага РАУС супрацоўнікі мясцовай міліцыі азнаёмілі намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні, нібыта здзейсненым палітыкам падчас адзначэння Дня памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы.
16.12.2014 Гродна: касацыйныя скаргі Вольгі Крапоцінай і Уладзіміра Хільмановіча не задаволены
16 снежня ў Гродзенскім абласным судзе прайшоў разгляд касацыйных скаргаў грамадскай актывісткі Вольгі Крапоцінай і праваабаронцы і публіцыста Уладзіміра Хільмановіча.
15.12.2014 Удзельнікі віцебскай фотасесіі "з клеткамі і птушкамі" абскарджваюць пастановы райсуда
Шасцёра жыхароў Віцебска, прызнаныя вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаванні за фотасесію на фоне гарадскога графіці, просяць абласны суд адмяніць прысуджаныя ім пакаранні. І ўвогуле спыніць справы, распачатыя праз адсутнасць дазволу ўладаў на фотаздымкі ў грамадскім месцы.
15.12.2014 Канстанцін Дзмітрыеў – чарговы аштрафаваны за ўдзел у Дні памяці ў Свіслачы
Канстанцін Дзмітрыеў ужо дзесяты аштрафаваны за ўдзел у нібыта несанкцыянаваным мерапрыемстве. Да гэтага ўжо на вялікія сумы былі аштрафаваныя Юрый Глебік са Свіслачы, Міхал Карневіч, Уладзімір Хільмановіч, Ежы Грыгенча, Віталь Лопасаў, Віктар Бабкін, Уладзімір Пруднікаў з Гародні, Віталь Гуляк з Ваўкавыску, Алесь Мех з Кобрыну.










