Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
15.01.2015 Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў парушэнне правоў віцебскага актывіста
Камітэт па правах чалавека ААН апублікаваў рашэнне па звароце № 1987/2010, згодна з якім Рэспубліка Беларусь прызнаная парушальніцай правоў віцебскага актывіста Анатоля Стамброўскага.
09.01.2015 Непаўнагадовы Антон Мех з Кобрына атрымаў папярэджанне за ўскладанне кветак да помнікаў паўстанцаў Каліноўскага ў Свіслачы
Антон навучаецца ў Польшчы, і на паседжанні адміністрацыйнай камісіі па справах непаўнагадовых прысутнічаў па даверанасці яго бацька, грамадскі актывіст Алесь Мех.
09.01.2015 Вітольд Ашурак: Беларуса судзяць за беларускі сцяг у Беларусі
Актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка намагаюцца прыцягнуць да адказнасці за ўдзел ў акцыі ўшанавання памяці братоў Віктара і Кастуся Каліноўскіх у Свіслачы.
06.01.2015 Суд не выдаў Рыгору Кастусёву матывіровачную частку да судовай пастановы
Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў 5 студзеня накіраваў папярэднюю скаргу ў Магілёўскі абласны суд на пастанову суда Шклоўскага раёна ад 23 снежня 2014 года аб пакаранні яго штрафам у памеры 25 базавых велічынь за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы 26 кастрычніка 2014 года.
05.01.2015 Брэст: пададзены заяўкі на правядзенне 18 пікетаў супраць эканамічнай палітыкі ўладаў Беларусі
Паводле слоў кіраўніка Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзіміра Вуека, падставай для таго, каб ладзіць пікетаванне, з’яўляецца чарговы валютна-фінансавы крызіс ў Беларусі, які сведчыць пра бяздарную палітыку ўрада.
02.01.2015 Баранавічы: праваабаронца абскарджвае забарону пікета да Дня правоў чалавека
Праваабаронца Сяргей Гоўша падаў скаргу ў гарадскі суд на рашэнне Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта, згодна якому быў забаронены пікет, прысвечаны 66-м угодкам прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
30.12.2014 Салігорск: забарона пікета да Дня правоў чалавека абскарджваецца ў судзе
Праваабаронца Леанід Мархотка накіраваў у суд Салігорскага раёна скаргу на забарону мясцовымі чыноўнікамі пікета да Дня правоў чалавека. Перад гэтым спадар Мархотка звяртаўся ў пракуратуру, але тая спроба не прынесла плёну.
29.12.2014 Салігорскі выканкам сітуацыю з забаронай пікета даводзіць да абсурду
"Улады забараняюць праваабарончы пікет, абгрунтоўваюць гэта сваім рашэннем ад 2004 года. Цяпер вось адпраўляюць у слуцкі дзяржаўны архіў, хаця спадар Маскевіч копіяй нібыта гэтага дакумента матляў перад маімі вачыма яшчэ пару тыдняў назад. Урэшце нейяк жа яны адмову ў правядзенні пікета напісалі".
27.12.2014 Сяргей Каваленка арыштаваны на 10 сутак
Трое сутак да суда віцебскі актывіст КХП БНФ ужо адбыў у ІЧУ, трымаючы галадоўку. Ён быў змешчаны пад варту 24 снежня – у той дзень у Віцебску быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. На судовы працэс Сяргея Каваленку прывезлі ў кайданках, што асабліва абурыла сваякоў і праваабаронцаў.
26.12.2014 Салігорск: Пракуратура адфутболіла скаргу праваабаронцы
Пракуратура Салігорскага раёна не стала рэагаваць на забарону Салігорскім райвыканкамам пікета да Дня правоў чалавека і на неадэкватныя дзеянні галоўнага ідэолага, які з публічнага рашэння выканкаму зрабіў дзяржаўную таямніцу.
24.12.2014 Светлагорск: Юрый Ляшэнка просіць разабрацца з медыкамі, якія «затрымалі» яго на пікеце
Грамадскі актывіст просіць міністра аховы здароўя разабрацца з медыкамі, якія «затрымалі» яго на пікеце і даставілі ў шпіталь, дзе ўкалолі ін'екцыю нібыта з-за высокага ціску. Ён лічыць, што ў дадзеным выпадку ідзе размова пра выкарыстанне медыцынскіх работнікаў у палітычным пераследзе грамадзян.
24.12.2014 Касацыйныя скаргі ўдзельнікаў фотасесіі "з клеткамі і птушкамі" суд не задаволіў
У Віцебскім абласным судзе прайшлі разгляды касацыйных скаргаў мясцовых журналістаў і актывістаў, якіх аштрафавалі за несанкцыянаванае пікетаванне. Спагнанні аспрэчыць не ўдалося.
24.12.2014 Юрася Беленькага трэці раз аштрафавалі за Курапаты
Агульны штраф Беленькаму па выніках трох судоў за сёлетнія жалобныя акцыі ў Курапатах і Лошыцы склаў 11 мільёнаў 250 тысяч рублёў.
23.12.2014 У Светлагорску суд і ўлады высвятляюць: ці існуе пляцоўка, на якой райвыканкам прапануе праводзіць пікеты і мітынгі
23 снежня ў судзе Светлагорскага раёна адбыўся разгляд грамадзянскай справы па скарзе жыхара горада Юрыя Ляшэнкі на дзеянні райвыканкама.
23.12.2014 24 снежня – разгляд касацыйных скаргаў удзельнікаў фотасесіі "з птушкамі і клеткамі"
Пяцёра журналістаў і грамадскіх актывістаў, абвінавачаных у несанкцыянаваным пікетаванні за фотасесію на фоне гарадскога графіці, просяць Віцебскі абласны суд адмяніць вынесеныя ім штрафы і спыніць справы, распачатыя за фотаграфаванне.










