Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Салігорск: забарона пікета да Дня правоў чалавека абскарджваецца ў касацыйнай інстанцыі

21.02.2015 Салігорск: забарона пікета да Дня правоў чалавека абскарджваецца ў касацыйнай інстанцыі

Праваабаронца Леанід Мархотка накіраваў скаргу ў Мінскі абласны суд на рашэнне суда Салігорскага раёна аб адмове ў задавальненні скаргі на забарону пікета да Дня правоў чалавека Салігорскім райвыканкамам.

Камітэт па правах чалавека прыняў да разгляду скаргу аб забароне акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага

18.02.2015 Камітэт па правах чалавека прыняў да разгляду скаргу аб забароне акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага

Адпаведнае паведамленне 18 лютага з Жэневы атрымаў вядомы грамадскі ды палітычны дзеяч, жыхар Гомеля Юры Варонежцаў.

Менскі абласны суд не адмяніў штраф за Курапаты

18.02.2015 Менскі абласны суд не адмяніў штраф за Курапаты

Суддзя Гурыновіч палічыла абгрунтаваным рашэнне Менскага раённага суду аб спагнанні штрафу ў памеры 3 мільёнаў 750 тысяч рублёў з намесніка старшыні партыі КХП БНФ Юрася Беленькага за правядзенне мітынгу на Дзяды ў Курапатах.

Баранавіцкі гарвыканкам забараніў пікет супраць карупцыі і роста коштаў на камунальныя паслугі

17.02.2015 Баранавіцкі гарвыканкам забараніў пікет супраць карупцыі і роста коштаў на камунальныя паслугі

Баранавіцкі гарвыканкам забараніў грамадскаму актывісту Мікалаю Чарнавусу пікет супраць карупцыі і роста коштаў на камунальныя паслугі. Гэта стала вядома з ліста, які ён атрымаў за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дзмітрыя Касцюкевіча.

Павел Левінаў звярнуўся ў пракуратуру з нагоды пакаранняў за фотасесію

16.02.2015 Павел Левінаў звярнуўся ў пракуратуру з нагоды пакаранняў за фотасесію

У Віцебску працягваецца змаганне за права фатаграфавацца на вуліцах горада: праваабаронца Павел Левінаў напісаў скаргу ў пракуратуру наконт штрафаў за фотасесію на фоне фоне графіці "з птушкамі і клеткамі". Гарвыканкам даслаў яму пісьмовы адказ, што фотасесія не лічыцца масавым мерапрыемствам.

38 мільёнаў 250 тысяч – агульная сума штрафаў для ўдзельнікаў Дня памяці ў Свіслачы

11.02.2015 38 мільёнаў 250 тысяч – агульная сума штрафаў для ўдзельнікаў Дня памяці ў Свіслачы

Найбольшы даход дзяржаве сваімі пастановамі прынесла суддзя Ленінскага раённага суда Гродна Алена Пятрова – агулам яна аштрафавала пецярых прысутных на Дні памяці на 115 базавых велічынь – 17 мільёнаў 250 тысяч.

Баранавічы: новае рашэнне гарвыканкама яшчэ больш заблытвае праблему масавых мерапрыемстваў

09.02.2015 Баранавічы: новае рашэнне гарвыканкама яшчэ больш заблытвае праблему масавых мерапрыемстваў

Віктар Сырыца адзначае, што кожнае новае рашэнне гарвыканкама вызначае новае месца правядзення масавых мерапрыемстваў усё далей ад цэнтра горада і ад людзей.

У ААН прынялі да разгляду скаргу Эдуарда Нелюбовіча

09.02.2015 У ААН прынялі да разгляду скаргу Эдуарда Нелюбовіча

Ён абскарджвае ў ААН забарону гомельскімі чыноўнікамі вулічнага шэсця ў падтрымку ўкраінскага народу і яго імкнення жыць у Еўрасаюзе, а таксама забарону пікета ў падтрымку палітвязня Алеся Бяляцкага і яго вылучэнне на Нобелеўскую прэмію міру.

Светлагорскі райвыканкам вызначыў новае месца для пікетаў і мітынгаў — на «правай трыбуне стадыёна дзіцячай спартыўнай школы»

09.02.2015 Светлагорскі райвыканкам вызначыў новае месца для пікетаў і мітынгаў — на «правай трыбуне стадыёна дзіцячай спартыўнай школы»

Стадыён знаходзіцца за плотам. Як у такіх умовах можна рэалізаваць мэту правядзення пікетаў і мітынгаў – прыцягнуць увагу грамадскасці?

Бярозаўскія праваабаронцы рыхтуюць два пікеты

06.02.2015 Бярозаўскія праваабаронцы рыхтуюць два пікеты

Бярозаўскія праваабаронцы падалі заявы, каб з імі заключылі дамовы на абслугоўванне пікетаў 9 і 25 сакавіка, у бальніцу, ЖКГ і міліцыю. У мясцовы РАУС яны вымушаны былі звярнуцца, паколькі да гэтага часу Бярозаўскі райвыканкам не змяніў сваё рашэнне згодна з Пастановай Саўміна № 207.

Па скарзе апазіцыянера віцебская пракуратура “пакарала” чыноўніка -- заўвагай

05.02.2015 Па скарзе апазіцыянера віцебская пракуратура “пакарала” чыноўніка -- заўвагай

Сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў скардзіўся на намесніцу кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна, якая забараніла яму праводзіць пікет, парушыўшы пры гэтым заканадаўства. Але службовую заўвагу за парушэнне атрымаў спецыяліст ідэалагічнага аддзела.

Суд адмовіў Рыгору Кастусёву ў задавальненні касацыйнай скаргі

03.02.2015 Суд адмовіў Рыгору Кастусёву ў задавальненні касацыйнай скаргі

Магілёўскі абласны суд 3 лютага адмовіў намесніку старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву ў задавальненні касацыйнай скаргі на прысуд суда Шклоўскага раёна аб пакаранні яго штрафам у памеры 25 базавых велічынь

Баранавічы: пададзена заява на правядзенне пікету супраць карупцыі і росту коштаў

03.02.2015 Баранавічы: пададзена заява на правядзенне пікету супраць карупцыі і росту коштаў

Баранавіцкі індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус 3 лютага 2015 года падаў заяву ў мясцовы выканаўчы камітэт на правядзенне пікету супраць карупцыі і роста коштаў на камунальныя паслугі.

Лябедзьку выклікаюць у суд за JE SUIS CHARLIE, нягледзячы на заяву Лукашэнкі

30.01.2015 Лябедзьку выклікаюць у суд за JE SUIS CHARLIE, нягледзячы на заяву Лукашэнкі

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў пад расьпіску позву на 4 лютага ў суд Цэнтральнага раёну Менску па так званай «справе „JE SUIS CHARLIE“».

Лукашэнка: Міліцыі не варта было чапаць салідарных з Charlie Hebdo

30.01.2015 Лукашэнка: Міліцыі не варта было чапаць салідарных з Charlie Hebdo

Ён загадаў міністру ўнутраных спраў разабрацца з канкрэтным выпадкам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства