Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
09.03.2015 Праваабаронца просіць патлумачыць новае рашэнне аб масавых мерапрыемствах
Праваабаронца з Баранавічаў Сяргей Гоўша накіраваў заяву ў мясцовы гарвыканкам, у якой просіць патлумачыць некаторыя аспекты новага рашэння “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Баранавічы” ад 29.12.14г.
08.03.2015 Бяроза: пратэст супраць расійскійх баз у Беларусі -- “распальванне экстрэмізму і варожасці”
Бярозаўскі райвыканкам забараніў пікет бярозаўскім праваабаронцам і грамадскім актывістам, які быў запланаваны на 9 сакавіка.
07.03.2015 У Баранавічах прадпрымальнікамі пададзена заяўка на пікет
Лідэр баранавіцкіх прадпрымальнікаў Мікалай Чарнавус падаў заяву ў Баранавіцкі гарвыканкам на правядзенне пікета 21 сакавіка супраць застрашвання чыноўнікамі індывідуальных прадпрымальнікаў штрафамі і канфіскацыяй тавараў.
06.03.2015 Міхаіл Мяхедка ў пошуках справядлівасці звяртаецца ў Камітэт па правах чалавека
Вычарпаўшы ўсе наяўныя сродкі прававой абароны на нацыянальным ўзроўні жыхар Мінска Міхаіл Мяхедка падаў індывідуальнае паведамленне ў Камітэт па правах чалавека ААН.
06.03.2015 Рэчыцкія прадпрымальнікі плануюць мітынг перад райвыканкамам за адмену ўказа №222
Рэчыцкія прадпрымальнікі падалі калектыўную заяўку на правядзенне мітынгу за адмену прэзідэнцкага ўказа №222. Пад заявай падпісаліся больш за 50 прадпрымальнікаў. Масавае мерапрыемства запланавана на 9 сакавіка.
06.03.2015 Прызначана дата разгляду касацыйнай скаргі па справе аб забароне ў Баранавічах пікета да Дня правоў чалавека
Касацыйная скарга баранавіцкага праваабаронцы Сяргея Гоўшы адносна забароны пікета да Дня правоў чалавека будзе разгледжана судовай калегіяй па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда 19 сакавіка ў 11 гадзін.
05.03.2015 У Магілёве выказалі пратэст у сувязі с забаронай масавых мерапрыемстваў
Адпаведны зварот накіравалі старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміру Цумараву намеснік старшыні абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Валеры Беразіенка, старшыня гарадской арганізацыі БСПМ Алесь Сердзюкоў, прадстаўнік незалежнага прафсаюза РЭП у Магілёўскай вобласці Аляксей Яўгенаў.
02.03.2015 Паўлу Левінаву не ўдалося аспрэчыць забарону пікета
Судовае пасяджэнне праходзіла ў незвычайным фармаце – у выглядзе канферэнцыі па скайпе. Віцебскі праваабаронца спадзяваўся, што намесніца кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна Вольга Гурчанка дасць свае каментары он-лайн, каб не адрывацца ад службовых спраў. Але яна не стала ўдзельнічаць у судовым працэсе.
01.03.2015 Прызначана дата разгляду касацыйнай скаргі па справе аб забароне ў Салігорску пікета да Дня правоў чалавека
Касацыйная скарга салігорскага праваабаронцы Леаніда Мархоткі аб забароне пікета да Дня правоў чалавека будзе разгледжана судовай калегіяй па грамадзянскіх справах Мінскага абласнога суда 12 сакавіка ў 10 гадзін.
24.02.2015 Пінскія ўлады павялічылі колькасць месцаў, дзе могуць адбывацца масавыя мерапрыемствы
Паводле новага рашэння мясцовага гарвыканкаму, замест ранейшых трох пляцовак, дзе можна ладзіць мітынгі, сходы і пікеты (за выключэннем дэманстрацый і вулічных шэсцяў), зараз іх будзе пяць.
23.02.2015 Праваабаронца падаў касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд на забарону пікета
Сяргей Гоўша адзначыў, што ён катэгарычна не згодны як з пастановаю суда першай інстанцыі, так і рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама, які, па яго перакананні, незаконна забараніў пікет да 66-х угодкаў Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека.
23.02.2015 Рыгор Кастусёў працягвае абскарджанне пакарання за ўдзел ва ўшанаванні памяці паўстанцаў 1863 года
Рыгор Кастусёў просіць адмяніць пастанову ад 23 снежня 2014 года суддзі суда Шклоўскага раённа Баранцавай і спыніць у адносінах да яго адміністрацыйную справу з-за адсутнасці падзеі і складу правапарушэння.
23.02.2015 Толькі праз 5 месяцаў і 2 дні Жодзінскі суд вырабіў пратаколы (фота, дакумэнты)
Толькі праз 5 месяцаў і 2 дні, 18 лютага 2015 году, Жодзінскі суд вырабіў пратаколы і даў магчымасьць заяўнікам па справе забароненага пікету ў падтрымку Мікалая Статкевіча ды іншых беларускіх палітвязьняў азнаёміцца са справай.
22.02.2015 НЕсвабода сходаў: у Полацку і Віцебску не адбыліся 4 пікеты
Усе гэтыя мерапрыемствы былі забаронены мясцовымі уладамі па прычыне таго, што арганізатары не прадставілі дамоваў з медыкамі, міліцыяй і работнікамі службаў ЖКГ. У Віцебску заключыць дамовы не атрымалася ні з кім, апроч камунальнікаў.
22.02.2015 “Таямнічае” рашэнне салігорскіх ідэолагаў: масавым мерапрыемствам - месца толькі за плотам стадыёна
Салігорскія прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага Камітэту здабылі тэкст таямнічага рашэння Салігорскага райвыканкаму, на падставе якога ў беларускай сталіцы шахцёраў перыядычна забараняюцца масавыя мерапрыемствы.










