Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
31.03.2015 У Магілёве не дазволілі правесці пікет у падтрымку Лукашэнкі
Група грамадзян збіраліся падтрымаць кіраўніка дзяржавы ў прыняцці закона аб дармаедах ды вылучыць яго на Нобелеўскую прэмію міру.
26.03.2015 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства “Дзень Волі – 2015”
25 сакавіка 2015 года з 15 да 18 гадзін ў Мінску адбылося санкцыянаванае масавае мерапрыемства (дэманстрацыя). Падчас дадзенай акцыі ажыццяўлялася грамадскае назіранне па ініцыятыве РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і Праваабарончага цэнтра “Вясна” ў складзе 15 назіральнікаў, якія запаўнялі ўніфікаваныя карты з мэтай аб’ектыўнай ацэнкі характару сходу, а таксама фіксацыі магчымых парушэнняў правоў чалавека ў ходзе мерапрыемства.
26.03.2015 Дзень Волі ў Менску і рэгіёнах
Назіральнікі з РПГА "Беларускі Хельсінскі камітэт" і ПЦ "Вясна" будуць праводзіць маніторынг масавага мерапрыемства, па выніках якога з'явіцца справаздача па назіранні за шэсцем і мітынгам.
24.03.2015 Адзначыць Дзень Волі ў Віцебску не дазволілі
"Толькі камунальнікі ні разу не адмовіліся з намі супрацоўнічаць. Гэтым разам таксама адказалі, што дамову заключыць не супраць. А вось галоўурач паліклінікі адказаў, што ў пачатку сакавіка ён не бярэцца прадказаць, наколькі інтэнсіўна будзе працаваць хуткая дапамога 25 чысла. Таму дамову не заключыць".
23.03.2015 Павел Левінаў: фатаграфаванне "з птушкамі і клеткамі" – не правапарушэнне
Віцебскі праваабаронца спрабуе дамагчыся, каб удзельнікаў фотасесіі "з птушкамі і клеткамі" перасталі лічыць правапарушальнікамі. Павел Левінаў таксама быў у ліку тых, каго аштрафавалі за фотаграфаванне як за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
22.03.2015 Бярозаўскія ўлады ў адзначэнні Дня Волі ўбачылі распальванне нацыянальнай варожасці
Бярозаўскія заяўнікі пікета на 25 сакавіка – да Дня Волі атрымалі адмову з райвыканкама. Адказ падпісаны намеснікам старшыні райвыканкама Яўгенам Тарасюком. Распараджэнне аб адмове – старшынёй Бярозаўскага райвыканкама Юрыем Наркевічам.
21.03.2015 Касацыйная скарга праваабаронцы Сяргея Гоўшы не задаволена Брэсцкім абласным судом
Суддзя Брэсцкага абласнога суда Ніна Усцімчук не ўбачыла падстаў для адмены рашэння суда горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна, які прызнаў законнай забарону Баранавіцкага гарвыканкамам пікета, прымеркаванага да Міжнароднага дня правоў чалавека.
21.03.2015 Салігорск: Савету дэпутатаў прапанавалі прыняць пастанову “Аб свабодзе сходаў”
Салігорскі прадстаўнік БХК Леанід Мархотка накіраваў у раённы Савет дэпутатаў зварот аб неадпаведнасці рашэння мясцовага выканкаму “Аб мерах па папярэджанні надзвычайных здарэнняў і захаванні законнасці пры правядзенні масавых мерапрыемстваў” міжнародным абавязальніцтвам і стандартам правоў чалавека.
19.03.2015 Каштарыс за абслугоўванне пікета ў Капылі: паўмільёны рублёў
Сумарны кошт абслугоўвання дзяржавай пікета камусці можа падацца не надта вялікім. Калі ж да гэтай лічбы прыплюсаваць выдаткі на выраб візуальнай прадукцыі і іншыя тэхнічны моманты, дык стане відавочным, што звычайны пенсіянер, якім і з’яўляецца Віктар Дашкевіч, зможа дазволіць сабе правесці не надта шмат пікетаў.
18.03.2015 Гродна: пікеты да Дня Волі не дазволены
Старшыня Гродзенскай арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў атрымаў з мясцовага гарвыканкаму два адказы з адмовамі ў правядзенні пікетаў, прымеркаваных да Дня Волі. Абедзве адмовы падпісаны намесніцай старшыні гарвыканкаму Зояй Кулешай.
18.03.2015 Баранавічы: забаронены пікет супраць запалохвання прадпрымальнікаў
Адмова даслана за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дзмітрыя Касцюкевіча. Прычынай адмовы паслужыла тое, што ў заяўцы не ўказана, ці будуць выкарыстаны транспартныя сродкі.
17.03.2015 Салігорск: Праваабаронцы дамагаюцца адмены выканкамаўскага рашэння
Салігорскія прадстаўнікі Беларускага Хельсіснкага Камітэту рыхтуюць зварот у мясцовы Савет дэпутатаў з патрабаваннем адмены “таямнічага” выканкамаўскага рашэння, згодна з якім забаранеюцца правядзенне мірных сходаў на ўсіх плошчах і вуліцах горада.
15.03.2015 Віталь Гуляк падаў скаргу ў КПЧ
Ваўкавыскі грамадскі актывіст Віталь Гуляк падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН. Яе можна лічыць падвойнай – у адной скарзе аб’яднаны дзве справы. Адна частка датычыць забароны ў студзені-лютым 2014 года Ваўкавыскім райвыканкамам пікета і шэсця ў падтрымку Украіны.
10.03.2015 Гродна: прадстаўнікі ПБНФ спрабуюць прабіць чыноўніцкую “сцяну” на Дзень Волі
У Гродна ўжо больш дзесяці гадоў ніхто з прадстаўнікоў грамадска-палітычных рухаў не можа атрымаць права на правядзенне нейкай публічнай акцыі. Тых жа актывістаў, якія спрабуюць нешта правесці, апошнія гады затрымліваюць і караюць.
10.03.2015 Бяроза: пададзена заяўка на пікет да Дня Волі
Мэтамі мерапрыемства пазначаны два пункты: адзначыць важную для беларусаў дату – Дзень Волі і выказаць салідарнасць з палітвязнямі. Трэба адзначыць, што ўжо 16 гадоў ні разу пікет актывістаў і праваабаронцаў мясцовымі ўладамі не быў дазволены.










