Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Міліцыя не дала паставіць крыжы ля віцебскіх Курапат

16.04.2015 Міліцыя не дала паставіць крыжы ля віцебскіх Курапат

Каля вёскі Хайсы пад Віцебскам затрыманы актывіст КХП-БНФ Ян Дзяржаўцаў, які плянаваў усталяваць крыжы на месцы сталінскіх расстрэлаў.

Праваабаронца настойвае, каб кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі даў ацэнку дзейнасці віцебскай міліцыі

16.04.2015 Праваабаронца настойвае, каб кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі даў ацэнку дзейнасці віцебскай міліцыі

Павел Левінаў накіраваў ужо другі ліст Аляксандру Косінцу. Гаворка ў ягоным звароце ідзе пра канкрэтны выпадак – фотасесію "з клеткамі і птушкамі", удзельнікаў якой абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаванні.

У Магілёве сацыял-дэмакраты падалі заяўку на першамайскую дэманстрацыю

15.04.2015 У Магілёве сацыял-дэмакраты падалі заяўку на першамайскую дэманстрацыю

Месцам для збору ўдзельнікаў дэманстрацыі выбраны скверык 40 год Перамогі, а дэманстрацыя ў выпадку дазволу пройдзе па вуліцы Ленінскай да плошчы Славы. Заяўленая колькасць удзельнікаў – да 500 чалавек.

У Баранавічах пададзена заяўка на першамайскі пікет

14.04.2015 У Баранавічах пададзена заяўка на першамайскі пікет

Лідар баранавіцкай прафсаюзнай суполкі РЭП Рыгор Грык 14 красавіка падаў заяўку ў гарадскі выканаўчы камітэт аб правядзенні першамайскага пікету. Паводле слоў прафсаюзнага актывіста, акцыя будзе наўпрост звязана з пытаннямі абароны працоўных, сацыяльных і палітычных правоў грамадзян Беларусі.

Апазыцыя сёньня падае заяўку на «Чарнобыльскі шлях»

10.04.2015 Апазыцыя сёньня падае заяўку на «Чарнобыльскі шлях»

Арганізатары жалобнай маніфэстацыі да ўгодкаў аварыі на ЧАЭС плянуюць толькі шэсьце — ад мітынгу адмаўляюцца, як і на сьвяткаваньні ў Менску Дня Волі.

Брэст: сацыял-дэмакраты падалі заяўку на правядзенне першамайскай дэманстрацыі

09.04.2015 Брэст: сацыял-дэмакраты падалі заяўку на правядзенне першамайскай дэманстрацыі

Адпаведная заяўка на правядзенне дэманстрацыі, якую сёлета плануецца ладзіць пад лозунгам “Дзяржава не выконвае абавязкі перад уласным народам”, пададзена гарадскім уладам. Акцыя будзе наўпрост звязана з пытаннямі абароны працоўных, сацыяльных і палітычных правоў грамадзян Беларусі.

Салігорск: праваабаронца некалькі месяцаў не можа атрымаць копію "таямнічага" выканкамаўскага рашэння

07.04.2015 Салігорск: праваабаронца некалькі месяцаў не можа атрымаць копію "таямнічага" выканкамаўскага рашэння

Раней выканкамаўскія ідэолагі нават пад ціскам пракуратуры адмовіліся надаць галоснасці свайму рашэнню, на падставе якога 10 снежня мінулага года быў забаронены пікет да Дня правоў чалавека на Цэнтральнай плошчы Салігорска.

Мірныя сходы і супрацоўнікі міліцыі

06.04.2015 Блог Насты Лойкі: Мірныя сходы і супрацоўнікі міліцыі

Так атрымалася, што з 2011 года я назіраю ў камандзе грамадзкіх назіральнікаў за санкцыянаванымі масавымі мерапрыемствамі ў Менску (Варшаве, Кіеве, Маскве…). Тэмы шырокія і бясконцыя, таму будзем лічыць, што пачатак цыклу.

Мінскі абласны суд лічыць забарону пікету да Дня правоў чалавека законнай

05.04.2015 Мінскі абласны суд лічыць забарону пікету да Дня правоў чалавека законнай

Касацыйная скарга салігорскага праваабаронцы Леаніда Мархоткі на забарону пікета да Дня правоў чалавека не была задаволена Мінскім абласным судом.

Баранавічы: пададзена наглядная скарга па справе аб забароне пікета

05.04.2015 Баранавічы: пададзена наглядная скарга па справе аб забароне пікета

Праваабаронца з Баранавічаў Сяргей Гоўша 3 красавіка накіраваў наглядную скаргу старшыні Брэсцкага абласнога суда па справе аб забароне пікета да Дня правоў чалавека.

 Андрэй Стрыжак: забарона мірных сходаў у Беларусі носіць сістэматычны характар

03.04.2015 Андрэй Стрыжак: забарона мірных сходаў у Беларусі носіць сістэматычны характар

Андрэй Стрыжак просіць Камітэт па правах чалавека ААН прызнаць факт парушэння Рэспублікай Беларусь яго правоў у адпаведнасці з артыкулам 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Салігорскі выканкам вызначыў новы спіс месцаў для мірных сходаў

02.04.2015 Салігорскі выканкам вызначыў новы спіс месцаў для мірных сходаў

Пад ціскам мясцовых праваабаронцаў Салігорскі райвыканкам быў вымушаны актуалізаваць сваё рашэнне аб адмыслова вызначаных месцах для правядзення мірных сходаў. Пра гэта мясцоваму прадстаўніку БХК Леаніду Мархотку паведаміла старшыня Салігорскага раённага Савета Лідзія Клішэвіч.

Як дзяржава зарабляе на свабодзе сходаў: у Баранавічах ЖКГ патрабуе за прыборку тэрыторыі пасля пікета каля мільёна рублёў (дакумент)

02.04.2015 Як дзяржава зарабляе на свабодзе сходаў: у Баранавічах ЖКГ патрабуе за прыборку тэрыторыі пасля пікета каля мільёна рублёў (дакумент)

Сённяшнія кошты ад ЖКГ па прыборцы тэрыторыі амаль у 10 разоў большыя, чым раней. А яшчэ больш трэба заплаціць міліцыі і дактарам за абслугоўванне пікета.

Баранавічы: гарвыканкам забараніў чарговы пікет

01.04.2015 Баранавічы: гарвыканкам забараніў чарговы пікет

Баранавіцкі гарвыканкам забараніў прафсаюзнаму актывісту Рыгору Грыку пікет пад лозунгам “Дзейнасць улады пад грамадзянскі кантроль” супраць парушэння Канстытуцыі і законаў з боку мясцовых чыноўнікаў.

Магілёўскі гарвыканкам забараніў пікет у падтрымку Лукашэнкі

31.03.2015 Магілёўскі гарвыканкам забараніў пікет у падтрымку Лукашэнкі

Пра гэта паведаміў актывіст незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Аляксей Паўлоўскі, які разам з 44 грамадзянамі выступіў ініцыятарам правядзення масавага мерапрыемства ў цэнтры горада.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства