Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

У Салігорску прынята новае рашэнне аб масавых мерапрыемствах

29.04.2015 У Салігорску прынята новае рашэнне аб масавых мерапрыемствах

Шматмесячныя спробы салігорскіх праваабаронцаў атрымаць ад уладаў копію “таямнічага” рашэння, што абмяжоўвае свабоду мірных сходаў у рэгіёне, скончыліся досыць нечакана.

Брэст: гарвыканкам забараніў правядзенне першамайскай дэманстрацыі (дакумент)

28.04.2015 Брэст: гарвыканкам забараніў правядзенне першамайскай дэманстрацыі (дакумент)

Мясцовыя сацыял-дэмакраты планавалі правесці гэта масавае мерапрыемства ў абарону сацыяльна-эканамічных правоў пад лозунгам “Дзяржава не выконвае абавязкі перад уласным народам”.

Баранавічы: Рыгор Грык аспрэчвае забарону першамайскага пікета ў судзе

27.04.2015 Баранавічы: Рыгор Грык аспрэчвае забарону першамайскага пікета ў судзе

Лідар баранавіцкай прафсаюзнай суполкі РЭП Рыгор Грык 27 красавіка падаў скаргу ў суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы на рашэнне гарвыканкама аб забароне першамайскага пікета.

Справаздача па выніках маніторынгу масавага мерапрыемства “Чарнобыльскі шлях – 2015” (фота)

27.04.2015 Справаздача па выніках маніторынгу масавага мерапрыемства “Чарнобыльскі шлях – 2015” (фота)

Найбольшую занепакоенасць назіральнікаў выклікае працяг практыкі адвольных затрыманняў і пераследу асобных удзельнікаў акцыі (затрыманне Віктара Шапуцькі і Віталя Каліноўскага). Дадатковым негатыўным фактарам сталі выпадкі пагрозаў назіральнікам з боку праваахоўных органаў.

Чарнобыльскі шлях - 2015. Анлайн-рэпартаж (абноўлена)

26.04.2015 Чарнобыльскі шлях - 2015. Анлайн-рэпартаж (абноўлена)

Сёння адбудзецца шэсце "Чарнобыльскі шлях", прысвечанае гадавіне трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Сачыце за анлайн-рэпартажам на сайце "Вясны".

Салігорскаму праваабаронцу прапанавалі заплаціць за азнаямленне з выканкамаўскім рашэннем

26.04.2015 Салігорскаму праваабаронцу прапанавалі заплаціць за азнаямленне з выканкамаўскім рашэннем

Новы абарот набылі шматмесячныя намаганні салігорскага прадстаўніка БХК Леаніда Мархоткі па атрыманні копіі “таямнічага” рашэння Салігорскага выканкаму, што абмяжоўвае свабоду мірных сходаў у рэгіёне.

Заяўнікі Чарнобыльскага шляху вінныя міліцыі 13,5 мільёнаў

24.04.2015 Заяўнікі Чарнобыльскага шляху вінныя міліцыі 13,5 мільёнаў

23 красавіка адбылася сустрэча заяўнікаў Чарнобыльскага шляху з прадстаўнікамі менскай міліцыі. На ёй міліцыянты заявілі, што арганізатары акцыі павінны заплаціць за ахову парадку 13,5 мільёнаў рублёў.

Баранавічы: гарвыканкам забараніў прафсаюзным актывістам першамайскі пікет

24.04.2015 Баранавічы: гарвыканкам забараніў прафсаюзным актывістам першамайскі пікет

Баранавіцкі гарвыканкам не даў дазвол прафсаюзнаму актывісту Рыгору Грыку на правядзенне першамайскага пікета, на якім планавалася ўзняць пытанні абароны працоўных, сацыяльных і палітычных правоў грамадзян Беларусі. Планавалася, што ў пікеце прыме ўдзел каля 15 чалавек.

Светлагорск: на судзе медыкі спрабуюць пераканаць грамадскага актывіста, што ён «раптам захварэў» на пікеце

24.04.2015 Светлагорск: на судзе медыкі спрабуюць пераканаць грамадскага актывіста, што ён «раптам захварэў» на пікеце

23 красавіка ў судзе Светлагорскага раёна адбыўся разгляд грамадзянскай справы па зыску грамадскага актывіста Юрыя Ляшэнкі да мясцовых медыкаў.

Старшыня абласнога суда адмовіў Аляксандры Васілевіч у задавальненні скаргі

24.04.2015 Старшыня абласнога суда адмовіў Аляксандры Васілевіч у задавальненні скаргі

Васілевіч працягвае аспрэчваць штраф, вынесены Свіслацкім раённым судом 16 снежня 2014 года. Тады суддзя Аляксандр Шылін па абвінавачанні ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – Дні памяці паўстанцаў 1863 года – асудзіў яе да 25 базавых велічынь штрафу.

У Віцебску забаранілі шэсце на ўгодкі Чарнобыльскай трагедыі

22.04.2015 У Віцебску забаранілі шэсце на ўгодкі Чарнобыльскай трагедыі

Прычына забароны традыцыйная: адсутнасць дамоў на абслугоўванне акцыі камунальнікамі, медыкамі і міліцыяй. Паводле адмысловага рашэння Віцебскага гарвыканкаму "Пра парадак арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў", гэтыя дамовы трэба падаваць разам з заяўкамі.

ПАРЭ: Дзень прэзыдэнцкіх выбараў стане важнай праверкай для Лукашэнкі

22.04.2015 ПАРЭ: Дзень прэзыдэнцкіх выбараў стане важнай праверкай для Лукашэнкі

«Дзень прэзыдэнцкіх выбараў стане важнай праверкай таго, наколькі Беларусь імкнецца да паляпшэньня ўзаемаадносін з Радай Эўропы і іншымі міжнароднымі арганізацыямі», — заявіў спэцдакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) Андрэа Рыгоні.

Бярозаўскія праваабаронцы абскарджваюць у судзе забарону пікета да Дня Волі

21.04.2015 Бярозаўскія праваабаронцы абскарджваюць у судзе забарону пікета да Дня Волі

Праваабаронцы адназначна нязгодныя з тым, што мэты пікета: адзначэнне чарговай гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі і патрабаванне вызвалення палітвязняў распальваюць нацыянальную варожасць.

Старшыня Магілёўскага абласнога суда не задаволіў наглядную скаргу Рыгора Кастусёва

18.04.2015 Старшыня Магілёўскага абласнога суда не задаволіў наглядную скаргу Рыгора Кастусёва

Рыгор Кастусёў атрымаў адказ на наглядную скаргу з нагоды вынесенага яму штрафу ў памеры 25 базавых велічынь за ўдзел у "несанкцыяваных" масавых мерапрыемствах у Свіслачы каля помнікаў Каліноўскаму і Траўгуту і памятнага крыжа ў в.Якушоўка Свіславіцкага раёна.

Улады дазволілі Чарнобыльскі шлях, але скарацілі час збору

17.04.2015 Улады дазволілі Чарнобыльскі шлях, але скарацілі час збору

Заяўнікам Чарнобыльскага шляху, якіх 17 красавіка выклікалі ў Менгарвыканкам, прадстаўнікі ўладаў паведамілі, што акцыя дазваляецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства