Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
14.05.2015 Бярозаўскія праваабаронцы падалі заяву на пікет з патрабаваннем вызвалення палітвязняў
Бярозаўскія праваабаронцы падалі заяву на пікет на 28 чэрвеня ў дазволеным уладамі месцы – на гарадскім стадыёне каля ўваходу ад вул. Леніна.
13.05.2015 Светлагорск: суд апраўдаў дзеянні медыкаў, якія затрымалі інваліда-вазочніка на адзіночным пікеце
13 траўня ў судзе Светлагорскага раёна скончыўся разгляд грамадзянскай справы па зыску грамадскага актывіста, інваліда-вазочніка першай групы Юрыя Ляшэнкі да супрацоўнікаў хуткай дапамогі.
13.05.2015 Бяроза: суд па справе забароны пікета да Дня Волі перанесены
Нагадаем, у мэтах пікета, а гэта адзначэнне 97-х угодкаў абвяшчэння БНР і выказванне салідарнасці з палітвязнямі з патрабаваннем іх вызвалення, чыноўнікі ўбачылі распальванне нацыянальнай варожасці.
12.05.2015 РЭП аспрэчвае забарону мітынга на 1 мая
11 мая Беларускі прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) абскардзіў забарону Мінскага гарвыканкама на правядзенне Першамайскага мітынгу. Скарга пададзеная ў суд Маскоўскага раёна Мінска.
12.05.2015 Баранавічы: суд па справе адмовы ў правядзенні першамайскага пікета прызначаны на 14 траўня
Прафсаюзны актывіст Рыгор Грык атрымаў паведамленне з суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы аб тым, што яго скарга на адмову гарвыканкама ў правядзенні першамайскага пікета, будзе разгледжана 14 траўня.
11.05.2015 Бяроза: прызначана дата разгляду ў судзе справы аб забароне пікета да 25 сакавіка
Праваабаронцы адназначна нязгодныя з тым, што мэты пікета: адзначэнне чарговай гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі і патрабаванне вызвалення палітвязняў распальваюць нацыянальную варожасць.
10.05.2015 Салігорск: праваабаронца патрабуе адмены новага рашэння аб масавых мерапрыемствах
Салігорскі прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага Камітэту Леанід Мархотка просіць мясцовы Савет дэпутатаў адмяніць рашэнне раённых ўладаў “Аб вызначэнні месцаў правядзення масавых мерапрыемстваў”.
08.05.2015 Брэст: у гарвыканкам пададзены заяўкі на правядзенне пікетаў наконт “дэкрэта аб дармаедах”
Мясцовыя актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі хочуць зладзіць 25 траўня дзесяць пікетаў у розных мікрараёнах горада, каб данесці сваё стаўленне аб недапушчальнасці ўвядзення ў Беларусі прымусовай працы, прадугледжанай Дэкрэтам №3 ад 2 красавіка 2015 года.
07.05.2015 Светлагорск: шэсць месяцаў інвалід-вазочнік даказвае, што яго незаконна затрымала «хуткая» на пікеце
Суддзю Уладзіміра Сцяпанава цікавіла: як медыкі вызначылі, што чалавек мае патрэбу ў шпіталізацыі, што ён хворы? “Ён што – млеў, быў у крыві, выпадаў з вазку, ці былі яшчэ нейкія прыкметы, што чалавек патрабуе неадкладнай дапамогі?» - запытаўся суддзя.
07.05.2015 У ААН усталявалі парушэнне выбарчых правоў Леаніда Судаленка
Як стала вядома сёння, Камітэт ААН па правах чалавека прыняў рашэнне па скарзе жыхара Гомеля Леаніда Судаленка, якая тычыцца мясцовых выбараў 2007 года. Міжнародныя эксперты канстатавалі парушэнне яго, як кандыдата абласнога Савета дэпутатаў права быць абраным на сапраўдных выбарах, якія забяспечваюць свабоднае волевыяўленне выбаршчыкаў.
07.05.2015 Забарону пікета ў Брэсце супраць абыякавасці чыноўнікаў КПЧ ААН лічыць парушэннем
Такія высновы ўтрымлівае рашэнне Камітэта ААН па правах чалавека пасля разгляду індывідуальных паведамленняў заяўніка пікета Павел Казлоў, а таксама іншых грамадзян (Валерый Ільяш, Сяргей Пстыга, Марат Брашко і Раман Кісляк), якія збіралася браць у ім удзел.
05.05.2015 У Шклове круглы стол мясцовыя ўлады палічылі “масавым мерапрыемствам”
Чальцы грамадзянскай ініцыятывы “Шклоўскі магістрат” і Магілёўскай абласной арганізацыіТБМ накіравалі ў Шклоўскі райвыканкам ліст з прапановай аб сумесным правядзенні круглага стала аб ролі мясцовага самакіравання і гісторыі Магдэбурскага права на шклоўскай зямлі.
05.05.2015 Наглядная скарга праваабаронцы не задаволена
Старшыня Брэсцкага абласнога суда Тамара Сучок не задаволіла наглядную скаргу праваабаронцы Сяргея Гоўшы па справе аб забароне пікета да Дня правоў чалавека. Сітуацыя вакол забароны пікета і рашэнні судоў 2-х інстанцый сапраўды выглядаюць абсурднымі.
01.05.2015 Жыхар Віцебска Пётр Берлінаў падаў скаргу ў КПЧ ААН
Спадар Берлінаў быў абвінавачаны ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаванні, якім была расцэнена фотасесія на фоне графіці "з птушкамі і клеткамі". І ён быў адзіным, каму за гэта прысудзілі арышт, а не грашовы штраф.
30.04.2015 У Магілёве сацыял-дэмакратам адмоўлена ў правядзенні першамайскай дэманстрацыі
Пра гэта паведаміў старшыня раённай арганізацыі Ленінскага раёна Магілёва Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Дзмітрый Люнтоў. Сацыял-дэмакраты мелі намер зладзіць дэманстрацыю ад парка 40 год Перамогі па вуліцы Ленінскай да плошчы Славы.










