Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
31.05.2015 Дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія збілі футбольных заўзятараў у Баранавічах, прызнаны правамернымі
У сваю чаргу спецыяліст па бяспецы АБФФа Аляксандр Чэрнік лічыць, што супрацоўнікі МУС фармальна падышлі да справы, бо ў адказе няма вынікаў праверкі ўпраўлення уласнай бяспекі і прававой ацэнкі дзеянняў міліцыі, а толькі спасылкі на нарматыўна-прававыя акты.
28.05.2015 Рыгор Кастусёў накіраваў наглядную скаргу ў Вярхоўны суд
Палітык просіць старшыню Вярхоўнага суда адмяніць пастанову суда Шклоўскага раёна ад 23 снежня 2014 года аб пакаранні яго штрафам у памеры 25 базавых велічынь за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы.
28.05.2015 Бабруйск: Галіна Смірнова атрымала адмову на правядзенне пікета за 15 хвілін да яго пачатку (дакумент)
Актывісты АГП планавалі правесці 27 траўня пікетаванне на стадыёне фабрыкі "Славянка", каб "данесці да грамадскасці пазіцыю аб недапушчальнасці ўвядзення ў Беларусі прымусовай працы, прадугледжанай Дэкрэтам № 3".
27.05.2015 Гомель: суд адхіліў скаргу мясцовых левых на дзеянні «хуткай дапамогі»
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля адбыўся разгляд грамадзянскай скаргі лідара мясцовых левых да супрацоўнікаў хуткай дапамогі, якія адмовіліся заключыць дамову з заяўнікамі пікету, спасылаючыся на магчымы ўздым ці эпідэмію ў зімовы перыяд захворванняў.
25.05.2015 У Оршы забаранілі адразу 6 пікетаў
24 і 25 траўня акцыі супраць увядзенння Дэкрэта №3 "Пра папярэджанне сацыяльнага ўтрыманства" збіраліся правесці актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
23.05.2015 Брэст: гарадскія ўлады забаранілі пікеты супраць дэкрэта “аб дармаедах”
Заяўкі на правядзенне дзесяці такіх мерапрыемстваў у розных мікрараёнах горада падавалі мясцовыя актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Самі пікеты былі запланаваны на 25 траўня.
22.05.2015 Гродзеншчына: заяўленыя АГП пікеты супраць Дэкрэту №3 не дазволены
Пяць заяваў было пададзена ў гарвыканкам у Гродне, іншыя – ў Слоніме, Лідзе і Астраўцы. Аднак атрымаць станоўчы адказ на правядзенне такіх інфармацыйных пікетаў не ўдалося.
22.05.2015 Баранавічы: скарга на забарону першамайскага пікета прызнана неабгрунтаванай
У судзе Баранавіцкага раёна 21 траўня адбыўся разгляд справы па заяве Рыгора Грыка, які аспрэчваў забарону правядзення першамайскага пікета мясцовым гарвыканкамам. Суддзя Мікалай Селімановіч прызнаў неабгрунтаванымі патрабаванні грамадскага актывіста.
21.05.2015 Брэсцкі аблвыканкам: пікет салідарнасці забаронены слушна, бо гэта не палітвязні, а крымінальнікі (дакумент)
Такі адказ атрымалі бярозаўскія праваабаронцы з Брэсцкага аблвыканкаму за подпісам намесніка старшыні аблвыканкаму Леаніда Цупрыка на сваю скаргу на рашэнне Бярозаўскага райвыканкаму пра забарону пікету 25.03.2015.
20.05.2015 Гомель: супрацоўнікі «хуткай» прапанавалі, каб медыцынскую дапамогу на пікетах і мітынгах аказвалі... камунальныя службы
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля прайшло чарговае слуханне грамадзянскай справе па скарзе Уладзіміра Сякеркі на дзеянні службовых асоб гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі і цэнтральнай гарадской паліклінікі.
20.05.2015 Pашэнне Віцебскага гарвыканкаму не адпавядае міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека
Магчыма, рашэнне Віцебскага гарвыканкама «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску» фармальна адпавядае заканадаўству. Але фактычна гэтае рашэнне разбурае прынцыпы дэмакратычнай дзяржавы – усяляк спрыяць грамадзянам у рэалізацыі іхных правоў і свабод.
19.05.2015 Мінскія чыноўнікі адмовілі ў правядзенні мітынга
Мінгарвыканкам у трэці раз адмовіў грамадзянам у правядзенні мітынга ў парку ім.Дружбы народаў. Акцыю збіраліся правесці дольшчыкі, якія пацярпелі ад сталічнай будаўнічай кампаніі “Валынь”, якая будуе дом па вуліцы Валгаградская.
19.05.2015 Вярхоўны суд не задаволіў скаргу грамадскага актывіста са Светлагорска Юрыя Ляшэнкі
Ён прасіў ВС адмяніць пастанову суда Светлагорскага раёна аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці за правядзенне пікету ў абарону людзей з абмежаванымі магчымасцямі на цэнтральнай плошчы Светлагорска.
15.05.2015 Баранавічы: адбылося першае паседжанне суда па абскарджанні забароны першамайскага пікета
На судзе кіраўнік юрыдычнага аддзела гарвыканкама сказаў, што прычына адмовы ў тым, што ў заяве не было сказана, ці будуць ва ўдзельнікаў пікета аўтамабілі і піратэхнічныя сродкі.
15.05.2015 Бярозаўскія ўлады выдалілі з рашэння райвыканкама пункт аб дамове з арганізацыямі па абслугоўванні масавых мерапрыемстваў
Праваабаронцы просяць патлумачыць, якім чынам могуць рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на правядзенне мірных сходаў.










