Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Салігорск: праваабаронца абскарджвае дзеянні мясцовага Савета дэпутатаў

08.07.2015 Салігорск: праваабаронца абскарджвае дзеянні мясцовага Савета дэпутатаў

Праваабаронца Леанід Мархотка накіраваў у Мінскі абласны Савет дэпутатаў скаргу на адмову прэзідыума Салігорскага раённага Савета вынесці на чарговае сесійнае паседжанне праект пастановы “Аб свабодзе мірных сходаў”.

Бяроза: пададзена касацыйная скарга па справе аб забароне пікета

07.07.2015 Бяроза: пададзена касацыйная скарга па справе аб забароне пікета

Падставай для забароны, з якой пагадзіўся суд першай інстанцыі, стала адна з мэтаў пікету, а менавіта: патрабаванне вызвалення палітвязняў. Спачатку бярозаўскія чыноўнікі, а затым і суддзя Наталля Мінчанка ўбачылі ў гэтым распальванне нацыянальнай варожасці і прызыў да экстрэмізму.

Брэсцкі абласны суд: у заяве на любы пікет трэба ўказваць, ці будуць выкарыстоўвацца піратэхнічныя сродкі

06.07.2015 Брэсцкі абласны суд: у заяве на любы пікет трэба ўказваць, ці будуць выкарыстоўвацца піратэхнічныя сродкі

Брэсцкі абласны суд падтрымаў рашэнне суда першай інстанцыі ў тым, што арганізатар масавага мерапрыемства ў любым выпадку абавязаны ўказваць у заяве, ці будзе ён выкарыстоўваць транспартныя і піратэхнічныя сродкі.

Працягваецца змаганне Паўла Левінава за перагляд рашэння Віцебскага аблвыканкаму № 881

06.07.2015 Працягваецца змаганне Паўла Левінава за перагляд рашэння Віцебскага аблвыканкаму № 881

Рашэнне № 881 «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску» ад 10 ліпеня 2009 году робіць, па сутнасці, немагчымай рэалізацыю права жыхароў Віцебску на мірныя сходы. Праваабаронца Павал Левінаў спрабуе змяніць сітуацыю.

Наста Лойка пра разгон акцыі ў Ерэване: “Гэта было падобна на запужванне людзей” (відэа)

02.07.2015 Наста Лойка пра разгон акцыі ў Ерэване: “Гэта было падобна на запужванне людзей” (відэа)

Праваабаронца Наста Лойка паўдзельнічала ў міжнародным візіце ў Арменію, які быў ініцыяваны мясцовымі грамадскімі арганізацыямі пасля разгону акцый пратэсту ў Ерэване.

Салігорск: выканкамаўскае рашэнне, якое абмяжоўвае свабоду мірных сходаў, не адменена

30.06.2015 Салігорск: выканкамаўскае рашэнне, якое абмяжоўвае свабоду мірных сходаў, не адменена

Прэзідыум Салігорскага раённага Савета дэпутатаў не задаволіў патрабаванне мясцовага прадстаўніка Беларускага Хельсінскага Камітэту Леаніда Мархоткі аб адмене неправавога выканкамаўскага рашэння “Аб вызначэнні месцаў правядзення масавых мерапрыемстваў”.

Бярозаўскі суд: патрабаванне вызвалення палітвязняў – гэта прызыў да экстрэмізму, вайны і насілля

29.06.2015 Бярозаўскі суд: патрабаванне вызвалення палітвязняў – гэта прызыў да экстрэмізму, вайны і насілля

“Вы што, хочаце майдан?” – з абурэннем звяртаўся да заяўнікаў пікету юрыст Яўген Кашталян. - А калі гэтых людзей вызваліць, то яны вернуцца да сваёй дзейнасці. І вы гэтаму спрыяеце”.

Пастара аштрафавалі на 3,6 мільёна рублёў за «парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства»

19.06.2015 Пастара аштрафавалі на 3,6 мільёна рублёў за «парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства»

19 чэрвеня суддзя суду Цэнтральнага раёна Гомеля Віктар Казачак разглядзеў адміністрацыйны пратакол, складзены міліцыяй у дачыненні пастара царквы Божай «Пераўтварэнне» Сяргея Мікалаенкі.

Баранавічы: справу аб забароне першамайскага пікета разгледзіць Брэсцкі абласны суд

14.06.2015 Баранавічы: справу аб забароне першамайскага пікета разгледзіць Брэсцкі абласны суд

Судовая калегія па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда разгледзіць справу аб забароне першамайскага пікета ў Баранавічах. Разгляд касацыйнай скаргі прафсаюзнага актывіста Рыгора Грыка назначаны на 6 ліпеня а 11-й гадзіне.

Мінгарвыканкам забараніў праводзіць сход БХД на плошчы Свабоды

10.06.2015 Мінгарвыканкам забараніў праводзіць сход БХД на плошчы Свабоды

Атрыманы адказ з Мінгарвыканкаму на правядзенне 13 чэрвеня з 11:00 да 15:00 у Мінску на Плошчы Свабоды ўстаноўчага з’езду партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”.

Бярозаўскі райвыканкам устанавіў новыя правілы падрыхтоўкі масавых мерапрыемстваў

09.06.2015 Бярозаўскі райвыканкам устанавіў новыя правілы падрыхтоўкі масавых мерапрыемстваў

Праваабаронцы атрымалі адказ: заключэнне дамоваў з бальніцай, ЖКГ і міліцыяй стане магчымым пасля выдачы райвыканкамам дазволу на масавае мерапрыемства.

Юрась Беленькі скардзіцца ў пракуратуру на чыноўніка Менгарвыканкама

08.06.2015 Юрась Беленькі скардзіцца ў пракуратуру на чыноўніка Менгарвыканкама

Палітык лічыць, што чыноўнік перавысіў свае службовыя паўнамоцтвы, самастойна прыняўшы рашэнне аб аплаце паслуг за ахову дазволеных Мінгарвыканкамам масавых мерапрыемстваў.

Баранавічы: пададзена скарга ў Вярхоўны суд па справе аб забароне пікета

02.06.2015 Баранавічы: пададзена скарга ў Вярхоўны суд па справе аб забароне пікета

Праваабаронца Сяргей Гоўша накіраваў наглядную скаргу ў Вярхоўны cуд на рашэнні судоў, якія адмовілі ў задавальненні яго скаргі на дзеянні Баранавіцкага гарвыканкама аб забаране правядзення пікета ў Дзень правоў чалавека.

Бярозаўскія чыноўнікі ў салідарнасці з палітвязнямі зноў пабачылі “распальванне  нацыянальнай варожасці”

01.06.2015 Бярозаўскія чыноўнікі ў салідарнасці з палітвязнямі зноў пабачылі “распальванне нацыянальнай варожасці”

Бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты зноў пазбаўлены магчымасці публічна агучыць сваю нязгоду наконт падатку на беспрацоўных і наяўнасці палітвязняў у краіне. Пікет з адпаведнымі мэтамі не дазволены.

Баранавічы: пададзена касацыйная скарга па справе аб забароне першамайскага пікета

01.06.2015 Баранавічы: пададзена касацыйная скарга па справе аб забароне першамайскага пікета

Рыгор Грык падаў касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд на рашэнне суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы, які 21 траўня прызнаў неабгрунтаванымі яго патрабаванні на дзеянні гарадскіх уладаў па забароне першамайскага пікету.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства