Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
04.08.2015 Леаніду Свеціку забаранілі пікет у Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі
"Мне не толькі не паспрыялі – яшчэ і няправільна растумачылі заканадаўства. У адказе за подпісам Наталлі Ляпёшкінай напісана дзіўнае: нібыта ў 6 артыкуле Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” адмыслова згаданы Віцебск і прапісана неабходнасць дамоваў з канкрэтнымі структурамі" (фотадакумент).
01.08.2015 Бярозаўскі райвыканкам забараніў пікет, бо лічыць салідарнасць з палітвязнямі экстрэмізмам
У адмове за подпісам намесніка старшыні райвыканкама Яўгена Тарасюка пазначаецца, што ў адпаведнасці з Законам РБ ад 4 студзеня 2007 года “Аб супрацьдзеянні экстрэмізму” дзяржаўныя органы абавязаны прымаць меры, накіраваныя на выяўленне і ліквідацыю прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць экстрэмісцкай дзейнасці.
31.07.2015 У Віцебску КХП-БНФ запрасіў улады на пікеты "За сумленныя выбары"
Заяўнікі пікетаў – сябры Кансерватыўна-Хрысціянаскай партыі БНФ – мяркуюць, што ўлады павінны падтрымаць такую патрыятычную ідэю і нават далучыцца да масавых акцый. Запрашэнні ўзяць удзел у пікетах накіраваны ў адміністрацыі Першамайскага і Чыгуначнага раёнаў Віцебска.
30.07.2015 Мікалай Лусто абскардзіць свой прысуд за акцыю каля ЦВК
Актывіст моладзевага руху “Альтэрнатыва” Мікалай Лусто, які зладзіў 24 ліпеня адзіночны пікет каля Цэнтрвыбаркаму і быў за гэта пакараны, збіраецца абскарджваць судовую пастанову суда Маскоўскага раёна Мінска, які пакараў яго вялікім штрафам.
29.07.2015 У Гомелі затрыманы жыхары гораду, якія спрабавалі правесці пікет, і незалежныя журналісты
У Гомелі 29 ліпеня міліцыя затрымала Яўгена і Азу Гадараў – мужа і жонку, якія спрабавалі правесці пікет каля ўнівермагу «Гомель». Яны спрабавалі прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем, якія існуюць у сістэме будаўніцтва дамоў у складзе жыллёва-будаўнічых кааператываў.
25.07.2015 Бяроза: праваабароцы не згодныя з такім “коштам” свабоды сходаў
Бярозаўскія праваабаронцы падалі скаргу на неабгрунтавана вялікую суму, якая выстаўлена за паслугі міліцыі па ахове пікета да 25-х угодкаў прыняцця Дэкларацыі пра суверэнітэт.
25.07.2015 Вярхоўны суд адмовіў Рыгору Кастусёву ў задавальненні нагляднай скаргі
У скарзе палітык прасіў старшыню Вярхоўнага суда адмяніць пастанову суда Шклоўскага раёна аб пакаранні яго штрафам за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы.
23.07.2015 Упершыню за 18 апошніх гадоў у Бярозе дазволілі пікет 27 ліпеня
Сваю працу па ахове пікета праваахоўнікі ацанілі у 4 млн. 61 тыс. рублёў (!!!). На дзесятак пікетоўшчыкаў накіроўваецца 10 міліцыянераў: 5 шараговых супрацоўнікаў РАУС і 5 з ліку кіруючага складу ад 16:00 да 19:30, хаця пікет дазволены толькі на гадзіну: з 18:00 да 19:00.
16.07.2015 Мінскі абласны Савет апраўдаў парушэнне працэдуры разгляду прапановы праваабаронцы
Мінскі абласны Савет дэпутатаў не задаволіў скаргу салігорскага прадстаўніка Беларускага Хельсінкскага Камітэту Леаніда Мархоткі на адмову прэзідыума Салігорскага раённага Савета вынесці на чарговае сесійнае паседжанне праект яго пастановы “Аб свабодзе мірных сходаў”.
15.07.2015 У Наваполацку забаранілі пікет у падтрымку палітвязняў
У Наваполацку мясцовыя ўлады забаранілі правядзенне 16 ліпеня на Плошчы Будаўнікоў пікетавання з мэтай інфармавання грамадзян аб наяўнасці ў Беларусі палітвязняў.
12.07.2015 Кобрын: Аляксандр Мех абскарджвае адміністрацыйнае спагнанне за ўскладанне кветак да помніка Каліноўскаму ў Вярхоўным судзе
Грамадскі актывіст з Кобрына Аляксандр Мех просіць Вярхоўны суд адмяніць рашэнне суда Кобрынскага раёна і Брэсцкага абласнога суда і і справу спыніць.
10.07.2015 Салігорск: забарону пікета да Дня правоў чалавека абскраджваюць у КПЧ ААН
Праваабаронца Леанід Мархотка накіраваў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН у сувязі з забаронай салігорскімі ўладамі правядзення 10 студзеня 2014 году ў беларускай сталіцы шахцёраў пікету, прымеркаванага да Міжнароднага дня правоў чалавека.
10.07.2015 Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу Іллі Дабратвора
Днямі Ілля Дабратвор атрымаў паведамленне з КПЧ пра рэгістрацыю яго скаргі на парушэнне права на свабоду мірных сходаў і свабоду выказвання меркаванняў.
10.07.2015 Бяроза: пададзены заяўкі на пікеты ў гістарычна-важныя для Беларусі даты
Бярозаўскія праваабаронцы падалі ў райвыканкам заявы на правядзенне двух пікетаў: 27 ліпеня -- у гадавіну абвяшчэння Дэкларацыі аб незалежнасці і 25 жніўня, калі Дэкларацыі быў нададзены статус канстытуцыйнага закона.
08.07.2015 Вярхоўны суд таксама лічыць забарону пікета ў Баранавічах законнай
Праваабаронца Сяргей Гоўша 7 ліпеня атрымаў з Вярхоўнага суда адказ на сваю скаргу, датычную забароны правядзення пікета 10 снежня 2014 года Баранавіцкім гарвыканкамам і падтрымкі гэтай забароны Баранавіцкім судом і Брэсцкім абласным судом.










