Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Беларус зноў выйграў справу супраць Беларусі ў Камітэце па правах чалавека

26.08.2015 Беларус зноў выйграў справу супраць Беларусі ў Камітэце па правах чалавека

15 ліпеня 2015 Камітэт ААН па правах чалавека ў чарговы раз прызнаў парушэнне Рэспублікай Беларусь свабоды мірных сходаў і выказвання меркавання.

Бяроза: замест пікета да гадавіны надання Дэкларацыі аб суверэнітэце статусу канстытуцыйнага закону -- футбол

25.08.2015 Бяроза: замест пікета да гадавіны надання Дэкларацыі аб суверэнітэце статусу канстытуцыйнага закону -- футбол

Мясцовы райвыканкам забараніў пікет па прычыне таго, што абодва стадыёны, дзе дазволена праводзіць масавыя мерапрыемствы, занятыя ў гэты час спартыўнымі мерапрыемствамі – гульнёй у футбол.

Бярозаўскія ўлады забарнілі чарговы пікет

25.08.2015 Бярозаўскія ўлады забарнілі чарговы пікет

Бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты не змогуць 25 жніўня а 18-й гадзіне публічна адзначыць 24-ыя ўгодкі надання Дэкларацыі аб незалежнасці БССР статусу канстытуцыйнага закону.

Гомель: суд аштрафаваў пастара за правядзенне набажэнства

20.08.2015 Гомель: суд аштрафаваў пастара за правядзенне набажэнства

У Гомелі 20 жніўня суд Цэнтральнага раёна прыняў рашэнне прызнаць пастара Царквы Божай «Пераўтварэнне» (Преображение) Сяргея Нікалаенку вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства (ч.2 арт. 23.34 КаАП). Святара пакаралі штрафам у памеры 20 базавых велічынь.

Жлобінскія чыноўнікі не прайшлі тэст на дэмакратыю ў ААН

20.08.2015 Жлобінскія чыноўнікі не прайшлі тэст на дэмакратыю ў ААН

Міжнародныя эксперты не пагадзіліся з чыноўнікамі, якія забаранілі аўтару правесці ў 2007 годзе пікет пратэсту супраць пераследу экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна.

У Мікашэвічах плануецца пікет супраць закрыцця школы

19.08.2015 У Мікашэвічах плануецца пікет супраць закрыцця школы

Арганізатары масавах мерапрыемства хочуць звярнуць увагу грамадскасці і жыхароў гораду Мікашэвічы на незаконнасць прынятага Лунінецкім райвыканкамам рашэння аб закрыцці школы. Таксама падчас пікету плануецца арганізаваць збор подпісаў у падтрымку патрабаванняў вучняў і іх бацькоў.

   У Слоніме не дазволілі пікет у абарону палітвязняў (дакумент)

19.08.2015 У Слоніме не дазволілі пікет у абарону палітвязняў (дакумент)

Слонімскія сябры аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" падавалі 14 ліпеня заяўку на правядзенне інфармацыйнага пікету ў абарону беларускіх палітвязняў. Днямі слонімскі грамадскі актывіст Іван Бедка атрымаў адказ за подпісам старшыні Слонімскага райвыканкама.

Баранавічы: гарвыканкам не дазволіў пікет супраць збяднення

17.08.2015 Баранавічы: гарвыканкам не дазволіў пікет супраць збяднення

"Чыноўнік, спасылаючыся на артыкул “Як жыве горад” у афіцыйнай газеце Баранавіцкага гарвыканкама, сцвярджае, што прыведзеныя ў мэце пікета факты аб росце коштаў, скарачэнні грашовых паступленняў у гарадскі бюджэт, збядненні насельніцтва не адпавядаюць рэчаіснасці".

Баранавічы: прафсаюзны актывіст не губляе надзеі давесці незаконнасць забароны першамайскага пікета

14.08.2015 Баранавічы: прафсаюзны актывіст не губляе надзеі давесці незаконнасць забароны першамайскага пікета

Прычынай адмовы было названа тое, што ў заяве не было сказана, ці будуць ва ўдзельнікаў пікета аўтамабілі і піратэхнічныя сродкі. Рыгор Грык адзначыў, што пра транспарт нават не магло ісці размовы, паколькі ў старым парку горада, дзе планавалася акцыя, ёсць толькі пешаходныя ходнікі.

Справу Вольгі Нікалайчык адправілі на дапрацоўку ў другі раз

12.08.2015 Справу Вольгі Нікалайчык адправілі на дапрацоўку ў другі раз

У судзе Цэнтральнага раёна Менска 12 жніўня паўторна разглядаецца адміністрацыйная справа грамадскай актывісткі і рэжысёра Вольгі Нікалайчык. Суддзя - Т. Рак

У Віцебску так і не адбыліся пікеты КХП-БНФ «за ўдзел у сумленных выбарах»

10.08.2015 У Віцебску так і не адбыліся пікеты КХП-БНФ «за ўдзел у сумленных выбарах»

Мясцовыя чыноўнікі Віцебску ніяк не адрэагавалі на прапанову актывістаў КХП-БНФ далучыцца да пікетаў, якія тыя меркавалі правесьці 9 жніўня. А самі пікеты забаранілі.

Баранавічы: праваабаронца падаў скаргу ў Генеральную пракуратуру

09.08.2015 Баранавічы: праваабаронца падаў скаргу ў Генеральную пракуратуру

Суды адмовілі ў задавальненні яго скаргі на дзеянні Баранавіцкага гарвыканкама аб забаране правядзення пікета 10 снежня 2014 года, таму праваабаронца і звяртаецца ў дзяржаўны орган, які ажыццяўляе нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем законаў.

Бяроза: арганізатары пікета лічаць, што міліцыя выставіла неапраўданы каштарыс за забеспячэнне парадку

07.08.2015 Бяроза: арганізатары пікета лічаць, што міліцыя выставіла неапраўданы каштарыс за забеспячэнне парадку

Арганізатары пікета 27 ліпеня ў Бярозе звярнуліся да кіраўніцтва мясцовага РАУС з заявай, сцвярджаючы, што дамова на аказанне паслуг па ахове грамадскага парадку на масавым мерапрыемстве выканана неналежным чынам.

Канстытуцыйны суд не стаў разбірацца з парушэннем правоў Андрэя Гайдукова

07.08.2015 Канстытуцыйны суд не стаў разбірацца з парушэннем правоў Андрэя Гайдукова

Актывіст БХД Андрэй Гайдукоў атрымаў адказ з Канстытуцыйнага суда на свой зварот па пытанні супярэчнасці рашэння Наваполацкага гарвыканкама ў правядзенні масавага мерапрыемства канстытуцыі і міжнародным дагаворам.

У Баранавічах пададзена заяўка на правядзенне пікету супраць збяднення працоўных і пенсіянераў

04.08.2015 У Баранавічах пададзена заяўка на правядзенне пікету супраць збяднення працоўных і пенсіянераў

Лідар баранавіцкай прафсаюзнай суполкі РЭП Рыгор Грык 3 жніўня падаў заяўку ў гарадскі выканаўчы камітэт аб правядзенні пікету супраць збяднення і пагаршэння матэрыяльнага становішча працоўных і пенсіянераў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства