Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Мікашэвічы: пікет забаранілі, школу зачынілі

22.09.2015 Мікашэвічы: пікет забаранілі, школу зачынілі

Мікашэвіцкі гарвыканкам забараніў бацькам мясцовай школы №3 правядзенне пікету супраць закрыцця школы. Тым часам улады школу ліквідавалі, а вучняў і настаўнікаў размеркавалі па іншых установах.

Вадзіма Саранчукова аштрафавалі завочна амаль год таму і без паведамлення

22.09.2015 Вадзіма Саранчукова аштрафавалі завочна амаль год таму і без паведамлення

Гродзенскі актывіст Вадзім Саранчукоў быў надзвычай здзіўлены дасланай яму позвай з аддзелу прымусовага выканання Кастрычніцкага раёну Гродна. Калі ёе патэлефанаваў туды, то з яшчэ большым здзіўленнем даведаўся, што амаль год таму ён быў аштрафаваны судом Свіслацкага раёну 15 базавых велічынь.

Баранавічы: пададзена заяўка на пікет да Сусветнага дня дзеянняў за годную працу

22.09.2015 Баранавічы: пададзена заяўка на пікет да Сусветнага дня дзеянняў за годную працу

У заяве адзначаецца, што па ініцыятыве Міжнароднай арганізацыі працы ўжо некалькі гадоў запар 7 кастрычніка адзначаецца як Сусветны дзень дзеянняў за годную працу і адпаведны заробак.

Пенсіянерам не дазволілі пікетаваць у цэнтры Мінска

22.09.2015 Пенсіянерам не дазволілі пікетаваць у цэнтры Мінска

Актывістам Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры з розных рэгіёнаў краіны не дазволілі 24 верасня пікетаваць у цэнтра Мінска.

Наглядная скарга па справе аб забароне першамайскага пікета не задаволена

20.09.2015 Наглядная скарга па справе аб забароне першамайскага пікета не задаволена

Старшыня аблсуда пацвердзіла законнасць забароны пікета гарвыканкамам і рашэнняў судоў, прызнаўшы правільнасць патрабаванняў адносна ўказання звестак аб выкарыстанні ці невыкарыстанні падчас масавага мерапрыемства піратэхнічных сродкаў.

Справаздача па маніторынгу пікета 16 верасня 2015 года, прысвечанага 16-й гадавіне знікнення палітыкаў

17.09.2015 Справаздача па маніторынгу пікета 16 верасня 2015 года, прысвечанага 16-й гадавіне знікнення палітыкаў

Па-ранейшаму асноўная праблема правядзення мірных сходаў у Беларусі звязаная з невыкананнем належным чынам пазітыўных абавязкаў з боку ўладаў: супрацоўнікі міліцыі не абазначаная належным чынам, іх немагчыма ідэнтыфікаваць

У Мінску прайшоў пікет у гадавіну знікнення Ганчара і Красоўскага (фота)

16.09.2015 У Мінску прайшоў пікет у гадавіну знікнення Ганчара і Красоўскага (фота)

Старшыня партыі АГП Анатоль Лябедзька падчас пікета 16 верасня ў Мінску, які пачаўся ў 18.30 каля ГУМа, заклікаў грамадзян Беларусі скарыстацца магчымасцю атрымаць праўдзівую інфармацыю пра зніклых палітыка Віктара Ганчара і прадпрымальніка Анатоля Красоўскага.

Уладзіміра Някляева 15 верасня выклікаюць дзеля дачы тлумачэнняў

15.09.2015 Уладзіміра Някляева 15 верасня выклікаюць дзеля дачы тлумачэнняў

Уладзіміра Някляева 15 верасня выклікаюць дзеля дачы тлумачэнняў. Праваахоўнікі хочуць іх атрымаць у сувязі з удзелам у пікеце, якія прайшоў 10 верасня ў Менску. Выклік быў зроблены ў гэты ж самы дзень па тэлефоне.

Камітэт па правах чалавека ААН палічыў парушанымі  правы брэсцкага актывіста Юрыя Бакура

15.09.2015 Камітэт па правах чалавека ААН палічыў парушанымі правы брэсцкага актывіста Юрыя Бакура

Актывіст быў затрыманы 19 жніўня 2007 года ў офісе Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ, дзе адбывалася адкрытае пасяджэнне савета гарадской арганізацыі партыі, і адным з пытанняў парадку дня была сустрэча з палітыкам Паўлам Севярынцам і прэзентацыя яго кнігі “Лісты з лесу”.

У Салігорску збіраюцца пікетаваць супраць ушчыльнення гарадской забудовы

14.09.2015 У Салігорску збіраюцца пікетаваць супраць ушчыльнення гарадской забудовы

Грамадскія актывісты беларускай сталіцы шахцёраў падалі заяву на правядзенне пікету, з дапамогай якога хочуць звярнуць увагу ўладаў і грамадства на праблему ўшчыльнення гарадской забудовы. Заяўніком пікету зя’ўяляецца вядомы гарадскі дзеяч Уладзімір Шыла.

Справаздача па выніках маніторынгу пікета “За сумленныя свабодныя выбары” ў Менску 10 верасня

11.09.2015 Справаздача па выніках маніторынгу пікета “За сумленныя свабодныя выбары” ў Менску 10 верасня

Факт складання на арганізатара пікета Мікалая Статкевіча пратакола аб адміністратыўным правапарушэнні можна расцэньваць як умяшанне ў ход масавага мерапрыемства з боку супрацоўнікаў міліцыі, хаця адзначаем станоўчую практыку складання пратакола на месцы без фізічнага затрымання асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністратыўны працэс.

У цэнтры Менска адбыўся пікет «За сумленныя свабодныя выбары»

10.09.2015 У цэнтры Менска адбыўся пікет «За сумленныя свабодныя выбары»

Былы палітвязень і кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь 2010 года Мікалай Статкевіч заявіў аб правядзенні 10 верасня ў Менску пікета з патрабаваннем нармальных свабодных выбараў.

Вярхоўны суд падтрымаў рашэнне аб пакаранні Алеся Меха за ўскладанне кветак

10.09.2015 Вярхоўны суд падтрымаў рашэнне аб пакаранні Алеся Меха за ўскладанне кветак

Вярхоўны суд падтрымаў рашэнне суда Кобрынскага раёна, які ў снежні 2014 года пакараў Алеся Меха штрафам у 1 500 000 за ўскладанне кветак да помнікаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту ў Свіслачы падчас ушанавання памяці герояў-каліноўцаў.

Бяроза: касацыйная скарга на забарону пікета не задаволена

04.09.2015 Бяроза: касацыйная скарга на забарону пікета не задаволена

Бярозаўскія праваабаронцы Тамара Шчапёткіна, Сяржук Русецкі і грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч спрабавалі аспрэчыць рашэнне суда Бярозаўскага раёна адносна забароны пікета 25 сакавіка 2015 года ў Брэсцкім абласным судзе.

Інвалід-вазочнік з Светлагорску адстойвае свае правы ў ААН

30.08.2015 Інвалід-вазочнік з Светлагорску адстойвае свае правы ў ААН

Грамадзкі актывіст з Светлагорску, інвалід-вазочнік Юрый Ляшэнка пасля вычарпання ўсіх унутраных сродкаў прававой абароны звярнуўся з індывідуальнаю скаргаю ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства