Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
08.10.2015 У Менску прайшоў мітынг незалежных прафсаюзаў
“Скончым са сквапнасцю карпарацый!” – пад такім дэвізам у Менску на плошчы Бангалор 7 кастрычніка прайшоў мітынг, які быў прымеркаваны да сусветнага Дня барацьбы за годную працу.
07.10.2015 У Слоніме адбыўся флэш-моб супраць размяшчэння ў Беларусі чужых авіябазаў (фота)
У Слоніме ў аўторак, 6 кастрычніка, у цэнтры горада на Першамайскай вуліцы грамадскія актывісты правялі флэш-моб. Некалькі чалавек у масках зайцаў трымалі ў руках расцяжку з тэкстам: “Не замежным авіябазам у Беларусі”.
07.10.2015 БСДП адмоўлена ў правядзенні мітынга ў Дзень барацьбы за годныя ўмовы працы
Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Аляксей Сігаеў. Мерапрыемства ў выпадку дазволу мусіла адбыцца ў Мінску на плошчы Бангалор 7 кастрычніка.
05.10.2015 Справаздача па выніках маніторынгу “Народнага сходу” ў Менску 4 кастрычніка (+відэа)
Трое супрацоўнікаў міліцыі прыбылі на сход з падрыхтаванымі адміністратыўнымі пратаколамі і ўжо праз 15 хвілін ад пачатку мерапрыемства пачалі ўносіць у іх звесткі пра выступоўцаў.
01.10.2015 Затрыманых актывістаў руху «За свабоду» адпусцілі без складання пратаколаў
У другой палове дня 1 кастрычніка ў Мінску ў раёне Батанічнага саду супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў руху «За свабоду» Аляксандра Осіпава, з рэкламным шчытом кампаніі «Народны рэферэндум» і супрацоўніцу прэсавай службы руху Вольгу Быкоўскую.
01.10.2015 Вячаслава Сіўчыка выклікалі ў міліцыю
Старшыню Руху Салідарнасці “Разам”, які нядаўна вярнуўся ў Беларусь, Вячаслава Сіўчыка хочуць апытаць па факце падзеяў 19 снежня 2010 году.
30.09.2015 У судзе Цэнтральнага раёна Мінска аштрафавалі адразу чатырох палітыкаў
30 верасня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска прайшлі адміністрацыйныя працэсы над Мікалаем Статкевічам, Анатолем Лябедзькам, Уладзімірам Някляевым і Мікалаем Казловым.
29.09.2015 У Віцебску пададзеныя заяўкі на пікеты за байкот выбараў
Пад заяўкамі, пададзенымі ў раённыя адміністрацыі гораду, паставілі свае подпісы пяцёра сябраў Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. Усяго яны хочуць правесці 21 пікет: штодня па адным у кожным з трох раёнаў Віцебску.
25.09.2015 Салігорскіх школьнікаў прымушаюць уступаць у БРСМ
Рэгіянальныя прадстаўнікі Беларускага Хельсінкскага Камітэту атрымліваюць інфармацыю аб кампаніі па далучэнні салігорскіх школьнікаў да праўладнай моладзевай арганізацыі БРСМ. Апошняе такое паведамленне да прадстаўнікоў БХК патрапіла з салігорскай гімназіі №3.
25.09.2015 Гомельскі гарвыканкам забараніў вулічнае шэсце
Праваабаронцы Анатоль Паплаўны, Віктар Казлоў і Леанід Судаленка з Гомеля замовілі на 27 верасня вулічнае шэсце, падчас якога планавалі інфармаванне выбаршчыкаў аб праве кожнага адмовіцца ад удзелу ў выбарах і не ісці на датэрміновае галасаванне.
24.09.2015 Пенсіянеры правялі пікет супраць беззаконня ў судах і пракуратуры
Пікетаванне адбылося 24 верасня ў Мінску, на плошчы Свабоды. Удзел у ім прынялі больш за 15 актывістаў Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры з розных рэгіёнаў краіны.
24.09.2015 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства 23 верасня 2015 года на плошчы Свабоды ў Мінску
Дзяржава дагэтуль не выконвае пазітыўных абавязкаў падчас правядзення мірных сходаў у Беларусі: супрацоўнікі міліцыі не абазначаная належным чынам, іх немагчыма ідэнтыфікаваць, а таксама не ажыццяўляюць ахову дэманстрантаў ад правакатараў, якія таксама былі заўважаныя.
24.09.2015 Мікалай Статкевіч: Будзем па кроплі выціскаць страх з грамадства
23 верасня былы палітвязень Мікалай Статкевіч правёў суcтрэчу з выбарцамі на сталічнай плошчы Свабоды.
23.09.2015 Міжнародныя праваабаронцы заклікалі АБСЕ асудзіць пераслед сваіх калегаў у Беларусі
23 кастрычніка ў Варшаве ў рамках канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні прайшло паседжанне, дзе абмяркоўваліся выклікі і пагрозы, з якімі сутыкаюцца праваабаронцы ў рэгіёне АБСЕ.
23.09.2015 Салігорскія ўлады забаранілі пікет супраць ушчыльнення гарадской забудовы
Намеснік старшыні Салігорскага райвыканкаму Мікалай Маскевіч забараніў правядзенне на цэнтральнай плошчы пікетавання супраць ушчыльнення гарадской забудовы, арганізатарам якога з’яўляецца мясцовы грамадскі актывіст Уладзімір Шыла.










