Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
15.12.2015 КПЧ прызнаў, што ўлады Беларусі парушылі правы віцебчука
Згодна з рашэннем КПЧ ААН, Беларусь парушыла правы Тараса Сургана, якія забяспечваюцца часткай 2 артыкулу 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
14.12.2015 Пенсіянерам забаранілі пікет у цэнтры Мінска
Мінгарвыканкам не дазволіў актывістам Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры з розных рэгіёнаў краіны правесці пікет у цэнтры сталіцы. Пра гэта паведаміў заяўнікам намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка.
11.12.2015 Бярозаўскія ўлады адмовілі ў правядзенні пікета па ілжывай падставе
Бярозаўскія ўлады не дазволілі праводзіць пікет у Міжнародны дзень правоў чалавека пяці праваабаронцам і грамадскім актывістам па прычыне занятасці Цэнтральнага стадыёну. Як аказалася, стадыён у гэты час быў абсалютна свабодны.
09.12.2015 Бярозаўскім праваабаронцам не дазволілі правесці пікет, прымеркаваны да Міжнароднага дня правоў чалавека
У адказе Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта за подпісам В. Міхнюка паведамляецца, што 10 снежня 2015 г. запланавана правядзенне спартыўных мерапрыемстваў на Цэнтральным стадыёне г. Бярозы, якія прадугледжваюць наяўнасць гледачоў.
08.12.2015 Свіслацкі суд пакараў Уладзіміра Хільмановіча штрафам у 40 базавых велічынь
8 снежня ў Свіслацкім раённым судзе адбыўся разгляд справы гродзенскага праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча па абвінавачанні ва ўдзеле ў несанкцыянаваных мітынгу і шэсці. Менавіта так было кваліфікавана мясцовай міліцыяй ушанаванне у гэтым раённым цэнтры памяці паўстанцаў 1863-га года.
07.12.2015 Студэнцкія арганізацыі Беларусі бароняць Глеба Вайкуля
Кампанія па маніторынгу ціску на студэнтаў “Student Watch” распаўсюдзіла заяву ў падтрымку студэнта філалагічнага факультэта БДУ Глеба Вайкуля, які ўдзельнічаў у правядзенні Марша студэнтаў 2 снежня.
07.12.2015 Чарговы суд за Свіслач
Вядомая дата чарговага суда за свіслацкі фэст. Ваўкавыскі актывіст Віталь Гуляк атрымаў смс-паведамленне, што разгляд яго адміністрацыйнай справы адбудзецца ў Свіслачы 15-га снежня.
04.12.2015 Назіральнікаў за масавымі мерапрыемствамі выклікалі ў суд
4 снежня назіральнікам ад ПЦ “Вясна” і Беларускага Хельсінкскага камітэту Наталлі Сацункевіч і Сяргею Каспяровічу прышлі SMS-паведамленні з Маскоўскага суда з запрашэннем на судовыя разгляды іх адміністратыўных спраў.
04.12.2015 Скарга Юры Рубцова зарэгістравана ў ААН
Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу былога палітвязня Юрыя Рубцова, у якой ён аспрэчвае трохсутачны арышт за майку з надпісам “Лукашенко уходи!”.
03.12.2015 Свіслацкі раённы суд аштрафаваў яшчэ двух удзельнікаў Дня памяці паўстанцаў 1863 года
Ні Сазонава, ні Дмухоўскага ў Якушоўцы ўвогуле не было, што і пацвердзіў прагляд аператыўнай відэаздымкі. Тым не менш, суддзя Жанна Салагубік, абвяшчаючы сваю пастанову, фактычна абапіралася на фальшывы пратакол.
03.12.2015 Справаздача па выніках маніторынгу сходу «Марш студэнтаў» у Мінску 2 снежня 2015 года (відэа)
Падчас правядзення масавага мерапрыемства "Марш студэнтаў" вочна і бесперапынна ажыццяўлялі грамадскі кантроль 6 назіральнікаў.
01.12.2015 Гомельскія апазіцыянеры плануюць правесці пікет
Мэта пікету - звярнуць увагу грамадства на недапушчальнасць пасля правядзення дэнамінацыі знішчэння грашовых купюр узору 2000 года ў сувязі з магчымымі інфляцыйнымі працэсамі ў Беларусі ў бліжэйшы час.
01.12.2015 Андрэя Гайдукова аштрафавалі за пікет на 8,1 млн рублёў
Наваполацку 30 лістапада адбыўся суд над актывістам аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Андрэем Гайдуковым за пікет памяці зніклых палітыкаў 16 лістапада.
01.12.2015 40 адмінстрацыйных спраў па факце ўдзелу ў акцыі памяці ў Свіслачы
Працягваецца пераслед удзельнікаў акцыі ўшанавання памяці братоў Каліноўскіх у Свіслачы.
30.11.2015 Праваабаронцу Паўлу Левінаву забаранілі пікетаваць
Пікеты, заяўкі на правядзеньне якіх Павал Левінаў падаваў у адміністрацыі Чыгуначнага і Першамайскага раёнаў Віцебску, мусілі прайсьці 10 сьнежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека.










