Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Камітэт па правах чалавека ААН разгледзіць скаргу салігорскага праваабаронцы

14.01.2016 Камітэт па правах чалавека ААН разгледзіць скаргу салігорскага праваабаронцы

Скарга праваабаронцы Леаніда Мархоткі на забарону салігорскімі ўладамі правядзення 10 снежня 2014 года пікета, прымеркаванага да Міжнароднага дня правоў чалавека, будзе разгледжана Камітэтам па правах чалавека ААН.

Суд не задаволіў скаргі гарадзенскіх актывістаў

13.01.2016 Суд не задаволіў скаргі гарадзенскіх актывістаў

Гарадзенскі абласны суд не задаволіў касацыйныя скаргі грамадскіх актывістаў зГародні Віктара Сазонава і Эдварда Дмухоўскага на несправядлівае вынясенне ім адміністрацыйных штрафаў.

Бярозаўскія праваабаронцы аспрэчваюць адмову ў правядзенні пікета

10.01.2016 Бярозаўскія праваабаронцы аспрэчваюць адмову ў правядзенні пікета

Бярозаўскія праваабаронцы лічаць, што маюць усе шанцы на перамогу ў судзе, паколькі адмова ў правядзенні пікека 10 снежня не проста надуманая, а выдуманая.

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус правёў адзіночны пікет

08.01.2016 Баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус правёў адзіночны пікет

Заяўку на правядзенне пікета ён не падаваў, а выйшаў з 12 да 13 гадзін на адзінае дазволенае месца для правядзення масавых мерапрыемстваў – у стары гарадскі парк.

Глеба Вайкуля “завалілі” на заліку

06.01.2016 Глеба Вайкуля “завалілі” на заліку

У студэнта 2-га курса філалагічнага факультэта БДУ Глеба Вайкуля, які ўдзельнічаў у “Маршы студэнтаў” 2 снежня, падчас заліковай сэсіі склаліся праблемы са здачай аднаго заліка.

Падчас суда на Максіма Вінярскага склалі новы пратакол за непавагу да суддзі (абнаўлена)

05.01.2016 Падчас суда на Максіма Вінярскага склалі новы пратакол за непавагу да суддзі (абнаўлена)

5 студзеня ў 10.00 у судзе Маскоўскага раёна пачаўся судовы працэс над удзельнікам мірнага сходу “Марш студэнтаў” Максімам Вінярскім.

Леаніду Кулакову за віншаванне праваабаронцаў – 30 базавых велічынь

05.01.2016 Леаніду Кулакову за віншаванне праваабаронцаў – 30 базавых велічынь

Судовае паседжанне па справе Леаніда Кулакова пачалося 5 студзеня ў 14.00 у Першамайскім судзе г. Мінска. За 15 хвілін яго асудзілі да штрафу ў 30 базавых велічынь.

Заўтра адбудуцца суды над актывістамі “Еўрапейскай Беларусі”

04.01.2016 Заўтра адбудуцца суды над актывістамі “Еўрапейскай Беларусі”

5 студзеня адбудуцца суды, на гэты раз над актывістамі “Еўрапейскай Беларусі” Максімам Вінярскім ды Леанідам Кулаковым.

Баранавіцкага прадпрымальніка Міколу Чарнавуса папярэдзілі аб адказнасці за правядзенне несанкцыянаванае мерапрыемства

01.01.2016 Баранавіцкага прадпрымальніка Міколу Чарнавуса папярэдзілі аб адказнасці за правядзенне несанкцыянаванае мерапрыемства

Напярэдадні Новага года яму прыйшла пісьмовая адмова на заяўку аб правядзенні масавага мерапрыемстве 4 студзеня на гарадской плошчы з меркаванай колькасцю ўдзельнікаў -- 1 500 прадпрымальнікаў. Мэта акцыі -- сказаць сваё “НЕ” указу Аляксандра Лукашэнкі № 222.

Камітэт па правах чалавека ААН у шосты раз прызнаў парушэнне з боку беларускіх уладаў правоў Леаніда Судаленкі

01.01.2016 Камітэт па правах чалавека ААН у шосты раз прызнаў парушэнне з боку беларускіх уладаў правоў Леаніда Судаленкі

Своеасаблівы падарунак на канец 2015 года атрымаў гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка. 31 снежня па пошце яму было дасланае рашэнне, прынятае на восеньскай сесіі Камітэту па правах чалавека ААН па справе «Леанід Судаленка супраць Беларусі».

Выпускнікоў дыстанцыйнага курсу “Грамадскі кантроль” узнагародзілі дыпломамі

25.12.2015 Выпускнікоў дыстанцыйнага курсу “Грамадскі кантроль” узнагародзілі дыпломамі

24 снежня прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне выпускнікоў курсу "Грамадзкі кантроль: выбары, масавыя мерапрыемствы, суды".

Гарадзенскі абласны суд прадказальна не задаволіў скаргу грамадскага актывіста

22.12.2015 Гарадзенскі абласны суд прадказальна не задаволіў скаргу грамадскага актывіста

22 снежня Гарадзенскі абласны суд прадказальна не задаволіў касацыйную скаргу сьвіслацкага грамадскага актывіста Юрыя Глебіка.

Гомель: перад тым як звярнуцца ў ААН, праваабаронцы пайшлі да пракурора

18.12.2015 Гомель: перад тым як звярнуцца ў ААН, праваабаронцы пайшлі да пракурора

Гомельскія праваабаронцы працягваюць выкарыстоўваць усе ўнутраныя сродкі прававой абароны па грамадзянскай справе аб забаране вулічнага шэсця ў падтрымку беларускіх палітвязняў.

Жанчыны праз суд адстойваюць права на мірны сход

17.12.2015 Жанчыны праз суд адстойваюць права на мірны сход

21 снежня суд Цэнтральнага раёну Гомеля пад старшынствам суддзі Віталя Маразюка разгледзіць скаргу мясцовых актывістак Наталлі Шчукінай і Алы Раманчык на забарону гарвыканкама ў правядзенні вулічнага шэсця.

Актывісты прапануюць змяніць рашэнне «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску»

16.12.2015 Актывісты прапануюць змяніць рашэнне «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску»

Прадстаўнікі Партыі БНФ, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Руху «За свабоду» звярнуліся ў Віцебскі гарадскі савет дэпутатаў з прапановай даручыць гарвыканкаму ўнесці змены ў рашэнне №881 ад 10 ліпеня 2009 г.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства