Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
03.02.2016 У Слуцку і Мінску патрабуюць перагляду рашэнняў па абмежаванні месцаў для мірных сходаў
Праваабаронца са Слуцку Віталь Амяльковіч і юрыст з Мінску Тамара Сідарэнка даслалі на разгляд у мясцовыя Саветы дэпутатаў свае праекты рашэнняў аб вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў.
02.02.2016 Брэсцкі гарвыканкам не дазволіў ладзіць пікеты салідарнасці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі
Актывісты Брэсцкай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі падалі заяўкі на правядзенне 14 пікетаў у розных месцах горада, аднак улады забаранілі гэтыя акцыі.
01.02.2016 Брэст: гарвыканкам забараніў пікет супраць павышэння коштаў на медыцынскія паслугі
Акцыю меркавалася правесці 3 лютага на пешаходнай вуліцы Савецкай у цэнтры горада, аднак брэсцкія ўлады не дазволілі ладзіць масавае мерапрыемства.
01.02.2016 Справаздача па маніторынгу акцыі 30 студзеня 2016 году ў Мінску
Падчас правядзення масавага мерапрыемства 30 студзеня 2016 года вочна і бесперапынна ажыццяўлялі грамадскі кантроль 5 назіральнікаў, якія прайшлі адпаведнае навучанне і былі абазначаныя бэйджамі.
29.01.2016 Бяроза: скарга на забарону пікета да Дня правоў чалавека не задаволена судом
Да довадаў істцоў суддзя Алена Нямкова аднеслася крытычна, палічыла іх неабгрунтаванымі і ў выніку адмовіла праваабаронцам у задавальненні скаргі на 4-м судовым паседжанні 29 студзеня.
27.01.2016 Суд стаў на бок Гомельскага гарвыканкаму, які не дазволіў пікет у абарону беларускіх грошай ад знішчэння
Пікет гарвыканкам не дазволіў правесці, што не дзіва – у Гомелі з 2004 года ўлады не дазволілі правядзенне ніводнай акцыі, ініцыятарамі якой выступалі апазіцыянеры і грамадскія актывісты.
27.01.2016 Салігорск: Ад Савета дэпутатаў патрабуюць прыняць пастанову “Аб свабодзе сходаў”
Грамадскі актывіст з беларускай сталіцы шахцёраў Іван Шыла накіраваў у мясцовы Савет дэпутатаў зварот аб неадпаведнасці міжнародным абавязацельствам Рэспублікі Беларусь і стандартам правоў чалавека рашэння мясцовых уладаў аб месцах правядзення массавых мерапрыемстваў.
25.01.2016 Віцебскія прадпрымальнікі гатовы “штурмаваць аблвыканкам” другі раз
На 28 студзеня прадпрымальнікі прызначылі чарговы сход. І калі 22 студзеня яны збіраліся ў гандлёвым цэнтры “Эвіком”, і ўжо потым рушылі ў аблвыканкам, то гэтым разам яны плануюць сабрацца непасрэдна каля будынка, дзе працуе кіраўніцтва вобласці.
23.01.2016 У Баранавічах прадпрымальнікі правялі стыхійны мітынг (фота)
300 баранавіцкіх прадпрымальнікаў у 11 гадзін раніцы прыйшлі да гарвыканкама, куды 22 студзеня выклікалі чыноўнікі гарвыканкама толькі аднаго прадпрымальніка -- Міколу Чарнавуса. Да іх выйшаў начальнік эканамічнага аддзела выканкама Дзяніс Гарноўскі.
23.01.2016 Паўла Севярынца завочна аштрафавалі за ўскладанне свечак
Суд Маскоўскага раёна Менска пастанавіў аштрафаваць сустаршыню БХД Паўла Севярынца за акцыю 24 лістапада 2015 года. Суд праходзіў 19 студзеня без удзелу палітыка, бо позва была дасланая на адрас яго бацькоў. Яны ж атрымалі і рашэнне па выніках разгляду справы.
22.01.2016 Бярозаўскія праваабаронцы судзяцца з мясцовым райвыканкамам за забарону пікета да Дня правоў чалавека
Як адзначылі праваабаронцы у судзе, для адмовы чыноўнікі не пагрэбавалі хлуснёй. Яны спаслаліся на правядзенне спартовага мерапрыемства ў планаваны на пікет дзень і час -- з 12 да 13 гадзін. Але стадыён 10 снежня аказаўся пустым, што было зафіксавана на здымках.
21.01.2016 Брэст: пададзена заяўка на пікет супраць павышэння коштаў на медыцынскія паслугі
Заяўнікам акцыі з’яўляецца старшыня гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка, якая распавяла, што пікет на працягу двух гадзін мяркуецца правесці 3 лютага ў цэнтры горада.
21.01.2016 Леанід Кулакоў абскардзіць штраф за пікет ў Менскім гарадскім судзе
Актывіст не пагадзіўся з рашэннем суда Першамайскага раёна, які 5 студзеня пастанавіў аштрафаваць яго на суму 30 базавых велічынь.
14.01.2016 Гарадзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Уладзіміра Хільмановіча
Праваабаронца і публіцыст аспрэчваў пастанову суддзі Свіслацкага раённага суда Жаны Салагубік ад 8 снежня, якой ён аштрафаваны на 40 базавых велічынь за ўдзел у нібыта несанкцыянаваным мітынгу і шэсці ў Свіслачы.
14.01.2016 Наста Лойка распавяла, як паводзіць сябе на публічнай акцыі (відэа)
13 студзеня ў Арт-сядзібе адбылася лекцыя "Публічныя акцыі ў Беларусі: практычныя парады ад юрыста" ад Насты Лойкі.










