Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
26.02.2016 У Менскай вобласці заяўленыя дзесяць пікетаў да Дня Канстытуцыі
Мэта пікетаў – інфармаванне грамадства аб важнасці павагі да асноўнага закону Рэспублікі Беларусь.
23.02.2016 Справаздача па маніторынгу акцыі прадпрымальнікаў 22 лютага 2016 году ў Мінску
Падчас правядзення масавага мерапрыемства 22 лютага 2016 года вочна і бесперапынна ажыццяўлялі грамадскі кантроль 4 назіральнікі, якія прайшлі адпаведнае навучанне і былі абазначаныя бэйджамі.
22.02.2016 Замест удзелу ў акцыі прадпрымальнікаў баранавіцкі актывіст даваў тлумачэнні міліцыі
Мікола Чарнавус лічыць, што выклік у міліцыю і яго двухгадзіннае ўтрыманне было запланавана з мэтай не дапусціць яго на акцыю ў Мінск.
22.02.2016 У Мінску прайшла чарговая акцыя пратэсту прадпрымальнікаў
22 лютага індывідуальныя прадпрымальнікі праводзяць чарговы мітынг на Кастрычніцкай плошчы ў Менску ў знак нязгоды з Указам Прэзідэнта № 222. Гэты указ, па сутнасці, пакідае іх без працы, уводзячы абавязковую наяўнасць сэртыфікатаў і дакументаў аб якасці тавараў лёгкай прамысловасці, увезеных у Беларусь з-за мяжы.
22.02.2016 У БНТУ ўдзел студэнтаў у масавых акцыях прыраўнялі да крымінальных злачынстваў (фота)
У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (БНТУ) з’явіліся абвесткі-перасцярогі, якія заклікаюць студэнтаў не ўдзельнічаць у супрацьпраўных дзеяннях.
22.02.2016 Мікалая Чарнавуса настойліва запрашаюць у аддзел міліцыі
Баранавіцкага прадпрымальніка і актывіста Мікалая Чарнавуса міліцыя не пакідае ў спакоі. Нягледзячы на выходны, пазванілі і запрасілі пад’ехаць у міліцыю.
21.02.2016 Брэст: індывідуальныя прадпрымальнікі накіравалі мясцовым уладам заяву аб немагчымасці рэалізаваць права на мірны сход
Брэсцкая гарадская бальніца: “На дадзены момант немагчыма накіраваць брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі для абслугоўвання масавага мерапрыемства, якое запланавана на 4 сакавіка 2016 года”.
19.02.2016 Салігорск: Іван Шыла прапанаваў пракуратуры ініцыяваць роспуск мясцовага Савета дэпутатаў
Салігорскі грамадскі актывіст Іван Шыла накіраваў у раённую пракуратуру скаргу на незаконную адмову старшыні мясцовага Савета дэпутатаў Лідзіі Клішэвіч ва ўнясенні на разгляд сесіі Савета праекта рашэння “Аб свабодзе сходаў”.
17.02.2016 Брэст: гарвыканкам забараніў мясцовым прадпрымальнікам ладзіць мітынг
Падчас мітынгу прадпрымальнікі планавалі ўзняць пытанне пра неабходнасць адмены прэзідэнцкіх указаў №222 і 48, якія рэгламентуюць дзейнасць тых, хто гандлюе прадукцыяй лёгкай прамысловасці.
15.02.2016 Справаздача па маніторынгу акцыі 15 лютага 2016 году ў Мінску
Падчас правядзення масавага мерапрыемства 15 лютага 2016 года вочна і бесперапынна ажыццяўлялі грамадскі кантроль 2 назіральнікі, якія прайшлі адпаведнае навучанне і былі абазначаныя бэйджамі.
13.02.2016 Баранавічы: Мікалая Чарнавуса папярэдзілі аб адказнасці за заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях
Маёр Сяргей Паўленя прапанаваў Мікалаю Чарнавусу падпісаць паперы аб тым, што ён папярэджаны аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях.
13.02.2016 Удзельнікаў пратэсту супраць міліцэйскага гвалту працягваюць штрафаваць
Актывіст БХД, прадпрымальнік Віталь Стаўровіч аштрафаваны за акцыю пратэсту ля Вярхоўнага суду.
10.02.2016 Віцебскія прадпрымальнікі гатовыя ехаць у Мінск на сход
Яны збіраюцца менавіта на сход, каб абмеркаваць шляхі далейшага змагання супраць невыканальнага загаду №222. Грамадзяне маюць права на мірныя сходы, і прадпрымальнікі спадзяюцца, што менавіта так праваахоўнікі ацэняць іхнае з’яўленне на адной з мінскіх плошчаў.
09.02.2016 Бярозаўскія праваабаронцы абскардзілі рашэнне суда, які прызнаў забарону пікета законнай
Бярозаўскія праваабаронцы не пагадзіліся з рашэннем суда Бярозаўскага раёна, які пацвердзіў законнасць адмовы ім райвыканкамам у правядзенні пікета 10 снежня 2015 года да Дня правоў чалавека.
08.02.2016 Старшыня салігорскага Савета дэпутатаў адмовілася выносіць на сесію пытанне аб свабодзе сходаў у рэгіёне
Старшыня Салігорскага раённага Савета дэпутатаў Лідзія Клішэвіч палічыла немэтазгодным вынясенне праекта рашэння “Аб свабодзе сходаў у Салігорскім раёне” мясцовага грамадскага актывіста Івана Шылы на разгляд прэзідыюма і сесіі Савета дэпутатаў.










