Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
10.03.2016 ГУБАЗ беспадстаўна дапытваў сацыяльную актывістку
9 сакавіка да адной з сацыяльных актывістак дадому прыйшлі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю з ператрусам. Прычынай «візіту» стаў несанкцыянаваны марш у Брэсце.
09.03.2016 Пратаколы за пікет у падтрымку Надзеі Саўчанкі
На ўдзельнікаў пікету ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі пад Расійскай амбасадай складаюць пратаколы.
09.03.2016 На ўдзельнікаў пікета ў падтрымку Надзеі Саўчанкі складаюць пратаколы
Як распавяла Свабодзе Вольга Мікалайчык, цяпер у акцыі прымаюць удзел 10 чалавек.
06.03.2016 Бялыніцкія ўлады адмовіліся прадаставіць залу для сустрэчы з Таццянай Караткевіч
У якасці тэмы сустрэчы была заяўлена “Актывізацыя ўдзелу жыхароў у вырашэнні сацыяльна-эканамічных праблем рэгіёна”. Пётр Шымбалёў кажа, што сустрэча з Таццянай Караткевіч 9 сакавіка ў Бялынічах ўсё роўна адбудзецца.
06.03.2016 У Баранавічах пададзена заяўка на мітынг супраць збяднення
Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікола Чарнавус падаў у мясцовы гарвыканкам новую заяўку на мітынг, які запланаваны на 21 сакавіка з 12 да 13 гадзін. Мэта мітынгу: “Не –збядненню народа!”.
04.03.2016 Баранавіцкія ўлады не дазволілі мітынг за адмену Указа №222
Адмоўны адказ за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дзмітрыя Касцюкевіча атрымаў прадпрымальнік Мікола Чарнавус. 7 сакавіка прадпрымальнікі Баранавіч планавалі правесці мітынг, прысвечаны адмене ўказа № 222.
03.03.2016 Віцебскія актывісты падалі заяўкі на пікеты да Дня Волі
Пяцёра жыхароў Віцебска, сябраў КХП БНФ, звярнуліся ў адміністрацыі Першамайскага і Чыгуначнага раёнаў Віцебска па дазвол правесці акцыі да 98-х угодкаў утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
03.03.2016 Удзельнікаў мітынгу прадпрымальнікаў будуць судзіць
Мінімум тром актывістам прызначана дата разгляду адміністрацыйных спраў за удзел у мітынгу прадпрымальнікаў 22 лютага.
02.03.2016 Парады праваабаронцаў арганізатарам масавых мерапрыемстваў (відэа)
Жадаеце самі арганізаваць і правесці мітынг, шэсце або пікет? Глядзіце парады ад праваабаронцы Насты Лойкі.
01.03.2016 Парады праваабаронцаў: Як сябе паводзіць у крытычныя моманты вулічных акцыяў? (відэа)
Юрыст ПЦ "Вясна" Наста Лойка распавядае, як сябе паводзіць падчас масавых мерапрыемстваў у праграме Белсату "Маю права".
01.03.2016 У Салігорску плануюцца антыкрызісны мітынг і пікет за канстытуцыйныя правы
Актывіст БХД Уладзімір Шыла накіраваў у Салігорскі райвыканкам дзьве заявы на правядзенне мітынга і пікета ў беларускай сталіцы шахцёраў.
29.02.2016 КПЧ прызнаў парушэнне правоў віцебскага сябра КХП БНФ Яна Дзяржаўцава
Зварот актывіста ў Камітэт па правах чалавека ААН тычыўся падзеяў 2010 года. Падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі дваіх віцебскіх апазіцыянераў Яна Дзяржаўцава і Барыса Хамайду пакаралі за тое, што яны выйшлі ў цэнтр горада з плакатамі пра байкот выбараў (на фота).
29.02.2016 Першыя пратаколы за мітынг прадпрымальнікаў 22 лютага
Копію пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні атрымаў па пошце актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў.
29.02.2016 Справаздача па маніторынгу акцыі прадпрымальнікаў 28 лютага 2016 году ў Мінску
Падчас правядзення масавага мерапрыемства 22 лютага 2016 года вочна і бесперапынна ажыццяўлялі грамадскі кантроль 3 назіральнікі, якія прайшлі адпаведнае навучанне і былі абазначаныя бэйджамі.
27.02.2016 Баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус зноў выкліканы ў міліцыю на час мітынга ў Мінску
На працоўнае месца баранавіцкага прадпрымальніка і актывіста Мікалая Чарнавуса ўдзень 27 лютага ўчастковы інспектар прынёс позву. У ёй паведамляецца, што 28 лютага ў 12 гадзін Чарнавус павінен з’явіцца да намесніка начальніка аддзела аховы правапарадку Сяргея Паўлені.










