Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Аршанскія актывісты намераны правесці пікет супраць спынення будаўніцтва шпіталя

21.03.2016 Аршанскія актывісты намераны правесці пікет супраць спынення будаўніцтва шпіталя

Шматпавярховы корпус шпіталя імя Сямашкі ператварыўся ў “даўгабуд”: яго не тое што не могуць здаць у эксплуатацыю – нават давесці да завяршэння будаўніцтва. Пікет з гэтай нагоды вырашылі правесці актывісты аргкамітэта па стварэнні партыі БХД.

На 22 сакавіка прызначаны суд над удзельнікам акцыі прадпрымальнікаў з Баранавічаў

21.03.2016 На 22 сакавіка прызначаны суд над удзельнікам акцыі прадпрымальнікаў з Баранавічаў

21 сакавіка грамадскі актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык даведаўся, што на заўтра, 22 сакавіка, прызначана судовае паседжанне ў судзе Баранавіцкага раёна па абвінавачанні яго ва ўдзеле ў акцыі прадпрымальнікаў, якая адбылася ў Мінску 28 лютага.

У Бярозе дазволены пікет на Дзень Волі

21.03.2016 У Бярозе дазволены пікет на Дзень Волі

Зараз заяўнікам – бярозаўскім праваабаронцам і актывістам -- трэба скласці дамовы з адпаведнымі службамі на абслугоўванне масавага мерапрыемства. Пікет з удзелам да 10 чалавек адбудзецца 25 сакавіка з 18 да 19 гадзін.

Яшчэ дзве забароны на святкаваньне Дня Волі атрымалі віцебскія актывісты

21.03.2016 Яшчэ дзве забароны на святкаваньне Дня Волі атрымалі віцебскія актывісты

Адміністрацыі Першамайскага і Чыгуначнага раёнаў забаранілі праводзіць святочныя пікеты пецярым сябрам КХП БНФ, якія звярталіся з заяўкамі да мясцовых уладаў.

Пратаколы за пікет у падтрымку Надзеі Саўчанка

21.03.2016 Пратаколы за пікет у падтрымку Надзеі Саўчанка

На ўдзельнікаў пікету ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка каля расійскай амбасады ў Менску 21 сакавіка супрацоўнікі міліцыі складаюць пратаколы адміністратыўнага правапарушэння.

У Баранавічах пададзена заяўка на прабег супраць збяднення

18.03.2016 У Баранавічах пададзена заяўка на прабег супраць збяднення

Мікола Чарнавус падаў заяўку на 8 красавіка на правядзенне незвычайнай акцыі: 15-хвілінны прабег трушком па парыметру Старога парка з транспарантам 50-метровай даўжыні «Беларусы — прачынайцеся! Заводы і фабрыкі спыніліся. Вас чакае галадамор. Улада — сыходзь!».

Бумеранг салідарнасці

17.03.2016 Бумеранг салідарнасці

Людзі, якім калісьці дапамагла “Вясна”, звяртаюцца да праваабаронцаў, каб перадаць дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу.

Віцебскім актывістам Партыі БНФ забаранлі праводзіць урачысты сход да Дня Волі

17.03.2016 Віцебскім актывістам Партыі БНФ забаранлі праводзіць урачысты сход да Дня Волі

Сход планавалася правесці ў суботу, 26 сакавіка, у Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў. Аднак намесніца кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну адмовіла заяўніку Канстанціну Смолікаву.

Запрашаем валанцёраў на назіранні за масавымі мерапрыемствамі

16.03.2016 Запрашаем валанцёраў на назіранні за масавымі мерапрыемствамі

Вы можаце паспрабаваць свае сілы ў якасці назіральніка на бліжэйшых сходах – 25 сакавіка і 26 красавіка ў Мінску.

Уладзіміра Мацкевіча судзілі за мітынг, у якім ён не ўдзельнічаў

15.03.2016 Уладзіміра Мацкевіча судзілі за мітынг, у якім ён не ўдзельнічаў

15 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна судзяць удзельнікаў і не ўдзельнікаў мітынгаў прадпрымальнікаў, што прайшлі 15 і 22 лютага.

Салігорск: антыкрызісны мітынг і пікет за канстытуцыйныя правы забаранілі

15.03.2016 Салігорск: антыкрызісны мітынг і пікет за канстытуцыйныя правы забаранілі

Салігорскія ўлады забаранілі правядзенне антыкрызіснага мітынгу і пікета за канстытуцыйныя правы ў беларускай сталіцы шахцёраў, арганізатарам якіх выступаў мясцовы актывіст БХД Уладзімір Шыла.

Ізноў суды над удзельнікамі мітынгаў прадпрымальнікаў

14.03.2016 Ізноў суды над удзельнікамі мітынгаў прадпрымальнікаў

Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска працягвае разглядаць адміністрацыйныя справы ў дачыненні да ўдзельнікаў мітынгаў прадпрымальнікаў.

Баранавічы: прадпрымальніку Мікалаю Чарнавусу зноў уручылі позву на час акцыі прадпрымальнікаў

13.03.2016 Баранавічы: прадпрымальніку Мікалаю Чарнавусу зноў уручылі позву на час акцыі прадпрымальнікаў

Гэта ўжо трэці раз, калі перад акцыямі прадпрымальнікаў у Мінску Мікалая Чарнавуса выклікаюць у міліцыю ў якасці сведкі па невядома якой справе. Але менавіта ў такі час, каб ён не паспеў даехаць.

На грамадскага актывіста з Баранавічаў Рыгора Грыка складзены пратакол за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

12.03.2016 На грамадскага актывіста з Баранавічаў Рыгора Грыка складзены пратакол за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

11 сакавіка грамадскі актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык атрымаў копію пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч. 3 арт.23.34 КаАП РБ (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства паўторна на працягу года).

У Бярозе пададзена заява на пікет да Дня Волі

11.03.2016 У Бярозе пададзена заява на пікет да Дня Волі

Пікет запланаваны з 18 да 19 гадзін 25 сакавіка каля ўваходу на мясцовы Цэнтральны стадыён на галоўнай вуліцы горада. Пры гэтым заяўнікі адзначылі, што пры неабходнасці ўлады могуць прапанаваць іншае месца, калі ў гэты дзень і час на стадыёне плануецца іншае масавае мерапрыемства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства