Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
05.04.2016 У Баранавічах улады забаранілі правесці забег супраць зніжэння ўзроўню жыцця насельніцтва
Ініцыятарам забега быў мясцовы актывіст і індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус, які пазначыў у сваёй заяўцы, што акцыя мусіць прайсці 8 красавіка з удзелам да 10 чалавек з розных рэгіёнаў Беларусі.
04.04.2016 Заклікаем улады спыніць пераслед грамадзян у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання меркавання
ПЦ "Вясна" гатовы прадставіць заканадаўцам свае рэкамендацыі і прапановы дзеля прывядзення Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах” у адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека.
02.04.2016 Магілёўскія ўлады перадумалі – дазвол на пікет незалежнаму прафсаюзу скасаваны
Паводле заяўкі пікет мусіў быў адбыцца 2 красавіка і быць прысвечаным 25-годдзю масавых выступленняў рабочых Беларусі, а таксама выказванню пратэсту супраць пагаршэння правоў працоўных, росту тарыфаў ЖКГ, павышэнню пенсійнага ўзросту, а таксама высокага ўзроўню беспрацоўя.
01.04.2016 Касацыйная скарга бярозаўскіх праваабаронцаў на забарону пікета да Дня правоў чалавека не задаволена
У Брэсцкім абласным судзе касацыйная скарга бярозаўскіх праваабаронцаў засталася без задавальнення, а рашэнне суда Бярозаўскага раёна без зменаў.
01.04.2016 Леаніда Кулакова чакае новы суд “два ў адным”
Актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова 7 красавіка чакае чарговы суд па схеме “два ў адным”: яго збіраюцца прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у двух масавых мерапрыемствах.
30.03.2016 На Саветы дэпутатаў Салігоршчыны і Случчыны падалі ў суд
Мінскі абласны Савет дэптутаў не задаволіў скаргі рэгіянальных актывістаў на незаконныя рашэнні старшыняў Салігорскага і Слуцкага раённых Саветаў дэпутатаў аб адмове ў разглядзе на сесіі праектаў рашэнняў аб свабодзе мірных сходаў.
29.03.2016 Мінгарвыканкам не дазволіў пенсіянерам пікетаванне ў цэнтры сталіцы
Мінгарвыканкам не дазволіў пенсіянерам правесці пікет у цэнтры сталіцы. Пра гэта намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенкі паведаміў заяўнікам сваім лістом ад 24 сакавіка.
28.03.2016 Святлана Якшына: Дэбют адбыўся. Вось толькі неяк дарагавата...
Актывістку АГП Святлану Якшыну 28 сакавіка суд Ленінскага раёна Мінску пакараў штрафам у памеры 20 базавых велічынь за акцыю супраць міліцэйскага гвалту, якая адбылася напрыканцы студзеня каля Вярхоўнага суда. Гэта першае адміністрацыйнае пакаранне ў жыцці актывісткі.
27.03.2016 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства “Дзень Волі – 2016”
25 сакавіка 2016 года ў Мінску адбылося масавае мерапрыемства з 17 па 20 гадзін. Дадзенае мерапрыемства з’яўляецца традыцыйным для беларускіх апазіцыйных рухаў і адбываецца штогод з нагоды гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе.
25.03.2016 У Дзень Волі віцябляне ўскладалі кветкі пад наглядам міліцыі (фота)
Каля дзясятка дэмакратычных актывістаў ішлі па горадзе, а за імі, нацягнуўшы капюшоны да вачэй, рушылі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Дзяўчына-супрацоўніца здымала ўсё гэта на відэакамеру, схаваўшыся за шклянымі дзвярыма.
25.03.2016 Дзень волі ў Мінску
Дзень Волі адзначае сёння дэмакратычная грамадскасць Беларусі. У гэты дзень, 98 гадоў назад была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка (БНР). Афіцыйна гэтае свята ў краіне не адзначаецца, аднак сталічныя ўлады дазваляюць правесці мітынг і шэсце.
25.03.2016 Дзень волі суд Цэнтральнага раёна Мінска адзначае чарговымі штрафамі
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска (Кірава, 21) 25 сакавіка – разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў пікету каля Расійскай амбасады ў Мінску ў падтрымку украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка. Акцыя праходзіла 9 сакавіка.
25.03.2016 У Магілёве актывістам Свабоднага прафсаюза металістаў дазволілі правядзенне пікета
Мэта пікета – адзначэнне 25-годдзя масавых выступленняў рабочых Беларусі, а таксама выказванне пратэсту супраць пагаршэння правоў працоўных, росту тарыфаў ЖКГ, павышэння пенсійнага ўзросту, а таксама высокага ўзроўню беспрацоўя. Мерапрыемства мусіць адбыцца 2 красавіка.
24.03.2016 "Аншлаг" у судзе Цэнтральнага раёна Мінска: 17 спраў за ўдзел у акцыях пратэсту
У судзе Цэнтральнага раёна сталіцы сёння своеасаблівы "аншлаг": разглядаецца 17 адміністрацыйных спраў, заведзеных на удзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу прадпрымальнікаў, што праходзіў 28 лютага ў Мінску.
23.03.2016 Суд Цэнтральнага раёна імкнецца ў лідэры па “штрафанарыхтоўках”?
У судзе Цэнтральнага раёна сталіцы 24 сакавіка ізноў “напружаны” дзень: прызначаныя чарговыя разгляды адміністрацыйных спраў, заведзеных на удзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу прадпрымальнікаў, што праходзіў 28 лютага ў Мінску.










