Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

За Дзень волі суды працягваюцца сёння (абнаўляецца)

05.05.2016 За Дзень волі суды працягваюцца сёння (абнаўляецца)

Суд Савецкага раёна Мінска 5 траўня працягне разгляд адміністрацыйных спраў па пратаколах, складзеных на ўдзельнікаў дазволенага ўладамі мерапрыемства – шэсця і мітынгу 25 сакавіка, прысвечаным Дню волі.

Справаздача па маніторынгу акцыі “Крытычная маса” у Мінску  29 красавіка 2016 года

05.05.2016 Справаздача па маніторынгу акцыі “Крытычная маса” у Мінску 29 красавіка 2016 года

29 красавіка 2016 года ў Мінску адбылася традыцыйная роварная паездка “Крытычная маса”, што ладзіцца апошнюю пятніцу месяца.

Наваполацк: рашэнне аб масавых мерапрыемствах неабходна прывесці ў адпаведнасць з заканадаўствам

02.05.2016 Наваполацк: рашэнне аб масавых мерапрыемствах неабходна прывесці ў адпаведнасць з заканадаўствам

Грамадскія актывісты і праваабаронцы Полацка і Наваполацка правялі ў мінулыя выходныя круглы стол, каб абмеркаваць праблему неадпаведнасці рашэння гарвыканкама аб масавых мерапрыемствах дзеючаму заканадаўству.

Баранавічы: за Дзень Волі – пад суд

02.05.2016 Баранавічы: за Дзень Волі – пад суд

Грамадскія актывісты з Баранавічаў Уладзімір Гундар і Юрый Казакевіч атрымалі позвы з Баранавіцкага суда. У позвах паведамляецца, што актывісты выклікаюцца ў суд 5 траўня.

Актывіста СПБ Міколу Шараха будуць судзіць за неанкцыянаваны пікет і непадпарадкаванне міліцыі

29.04.2016 Актывіста СПБ Міколу Шараха будуць судзіць за неанкцыянаваны пікет і непадпарадкаванне міліцыі

Ні з адным абвінавачаннем спадар Шарах, работнік ААТ “Полацк-Шкловалакно” і намеснік старшыні рэспубліканскага Свабоднага прафсаюзу Беларускага, не згодны. Больш за тое: ён напісаў шэраг заўваг да пратаколаў і дзве скаргі ў пракуратуру.

Слуцк: суд не задаволіў скаргу Віталя Амяльковіча на мясцовы Савет дэпутатаў

29.04.2016 Слуцк: суд не задаволіў скаргу Віталя Амяльковіча на мясцовы Савет дэпутатаў

Старшыня суда Слуцкага раёна Людміла Зубар палічыла законным блакаванне прэзідыюмам мясцовага Савета дэпутатаў нарматворчай ініцятывы дэмакратачнага актывіста Віталя Амяльковіча ў падтрымку права на мірныя сходы.

Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства “Чарнобыльскі Шлях – 2016”

27.04.2016 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства “Чарнобыльскі Шлях – 2016”

Падчас правядзення масавага мерапрыемства 26 красавіка 2016 года вочна і бесперапынна ажыццяўлялі грамадскі кантроль 9 назіральнікаў, а таксама 2 назіральнікі ад Міжнароднай Сеткі Назіральнікаў.

Акцыя памяці да 30-годдзя Чарнобыльскай трагедыі  ў Бярозе пад забаронай

24.04.2016 Акцыя памяці да 30-годдзя Чарнобыльскай трагедыі ў Бярозе пад забаронай

Адказ аб адмове ў пікеце “Свечка памяці” за подпісам намесніка старшыні Бярозаўскага райвыканкама праваабаронцы Тамара Шчапёткіна, Сяржук Русецкі і грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч атрымалі 23 красавіка.

У Наваполацку пададзена заяўка на пікет па сацыяльных праблемах

24.04.2016 У Наваполацку пададзена заяўка на пікет па сацыяльных праблемах

У Наваполацкі гарвыканкам звярнуўся мясцовы актывіст Міхаіл Біёнчык, але ў падрыхтоўцы акцыі збіраюцца ўдзельнічаць некалькі тутэйшых прадстаўнікоў дэмакратычных сіл. Пікет плануецца правесці 7 траўня.

Віцебскія праваабаронцы рыхтуюцца да пікету

20.04.2016 Віцебскія праваабаронцы рыхтуюцца да пікету

Заяўку на правядзеньне 30 красавіка пікету падаў Леанід Сьвецік. Мэта мерапрыемства: інфармаваньне грамадзян пра спосабы абароны сацыяльных правоў.

Лагацкай і Бордак – штраф 50 базавых на дваіх

20.04.2016 Лагацкай і Бордак – штраф 50 базавых на дваіх

У Цэнтральным судзе Менску 19 красавіка разглядаліся адміністрацыйныя справы Галіны Лагацкай і актывісткі БХД Натальлі Бордак

Замест пікетаў – мыльныя бурбалкі

19.04.2016 Замест пікетаў – мыльныя бурбалкі

Віцебскія сябры аргкамітэту па стварэнні партыі БХД, якім мясцовыя ўлады не дазваляюць праводзіць пікеты па важных сацыялных праблемах, вымушаны шукаць новыя формы грамадскай актыўнасці. 18 красавіка ў Віцебску адбыўся перформанс “Бурбалкі беларускай стабільнасці”.

Віцебскія ліквідараты наступстваў аварыі на ЧАЭС збіраюцца правесці жалобную імпрэзу

19.04.2016 Віцебскія ліквідараты наступстваў аварыі на ЧАЭС збіраюцца правесці жалобную імпрэзу

“Зазвычай мы збіраемся неафіцыйна, і за тым, як мы адзначаем чарговыя ўгодкі аварыі ў Чарнобылі, пільна назіраюць міліцыянты. Бывае, стаіць “аўтазак”, бывае, што супрацоўнікі і ў форме, і ў цывілным. Але нас не чапаюць”.

Палітыка Алеся Лагвінца будуць судзіць за Дзень Волі

19.04.2016 Палітыка Алеся Лагвінца будуць судзіць за Дзень Волі

На аднаго з арганізатараў акцыі на Дзень Волі, намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Алеся Лагвінца склалі пратакол за ўдзел у акцыі 25 сакавіка.

Баранавічы: Рыгор Грык аштрафаваны на 40 базавых велічынь

19.04.2016 Баранавічы: Рыгор Грык аштрафаваны на 40 базавых велічынь

Суддзя Баранавіцкага суда Вольга Копач вынесла рашэнне пакараць грамадскага актывіста Рыгора Грыка штрафам у памеры 40 базавых велічынь па абвінавачанні ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паўторна на працягу года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства