Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
20.06.2016 Савет Рэспублікі і суд адмовіліся ад разгляду скаргі на абмежаванне месцаў правядзення мірных сходаў
Савет Рэспублікі і суд Маскоўскага раёна адмовіліся разглядаць па сутнасці скаргу на адмову выносіць на разгляд сесіі дэпутатаў праект рашэння аб вызначэнні дадатковых месцаў для масавых мерапрыемстваў у беларускай сталіцы.
17.06.2016 Мінскі гарадскі суд адправіў справы за Дзень волі на новы разгляд
17 чэрвеня Мінскі гарадскі суд разгледзіў скаргі на пастановы суда Савецкага раёна аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці Наталлі Саматыя, Рыгора Кастусёва і Мікалая Казлова за ўдзел у шэсці на День волі.
14.06.2016 Хочаш правесці яшчэ акцыю, прыйдзецца адказаць за папярэднюю
Як толькі актывіст Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры з Бабруйску Алесь Каваленка падаў заяўку на пікетаванне, яму адразу нагадалі пра ўдзел у мінулай акцыі.
10.06.2016 Магілёўскія ўлады не дазволілі правесці пікет супраць збяднення насельніцтва
Ліст з адказам на заяву аб правядзенні пікета прыйшоў аднаму з заяўнікаў Алесю Сердзюкову 8 чэрвеня. Прычынай адмовы стала адсутнасць дамоваў з камунальнікамі, «хуткай» і міліцыяй.
08.06.2016 "Малады фронт" пікітуе адкрыццё графіці "Мінск-Масква"
8 чэрвеня ў 17.00 па вул. Магілёўскай у Мінску плануецца святочнае адкрыццё графіці "Мінск-Масква". Малады фронт выступіў з пікетам мерапрыемства.
07.06.2016 Жыхары Баранавіч патрабуюць змены у Законе «Аб масавых мерапрыемствах»
6 чэрвеня грамадзяне Баранавіч звярнуліся ў мясцовы гарвыканкам з заявай аб змене рашэння Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Баранавічы”.
04.06.2016 Полацкія актывісты СПБ абскардзілі судовыя рашэнні аб пакаранні за ўдзел у пікеце
Пікет, за ўдзел у якім аштрафавалі мясцовых лідэраў СПБ, быў праведзены дзеля інфармавання жыхароў горада пра не звальненне Міколы Шараха.
03.06.2016 Павел Сапелка: Суд павінен адмовіць ва ўстанаўленні прэвентыўнага нагляду
3 чэрвеня Праваабарончы цэнтр "Вясна" выступіў з патрабаваннем спыніць палітычны пераслед актывіста Паўла Вінаградава.
01.06.2016 Яшчэ адзін штраф за “Праспект Нацыянальнага сцяга”
Акцыя “Праспект Нацыянальнага сцяга", якая прайшла ў Менску 14 траўня, завяршылася для яе ўдзельнікаў складаннем пратаколаў правапарушэння і судамі. Сёння за бел-чарвона белы сцяг судзяць яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі - Юрася Лукашэвіча.
31.05.2016 Чэрвень для Вячаслава Сіўчыка пачынаецца з судоў
На 2 і 6 чэрвеня прызначаныя разгляды адміністрацыйных спраў актывіста руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка.
27.05.2016 Гомельскі актывіст АГП просіць абароны ў ААН
Актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Эдуард Нелюбовіч звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека з скаргай на забарону чыноўнікамі трох мірных сходаў.
27.05.2016 Акцыя каля Валадаркі завяршылася складаннем пратаколаў
26 траўня акцыю салідарнасці са Зміцерам Паліенкам правялі грамадскія актывісты. Яны сабраліся каля СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага, дзе ён ўтрымліваецца пад вартай.
25.05.2016 Павіншуйце Дзмітрыя Паліенку з Днём нараджэння!
26 траўня актывісту Дзмітрыю Паліенку спаўняецца 22 гады. Свой дзень нараджэння ён будзе сустракаць за кратамі.
25.05.2016 Вячаслава Касінерава асудзілі за акцыю салідарнасці з антыфашыстамі
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 25 траўня ў 9-30 працягнуўся разгляд адміністрацыйнай справы актывіста "Пошуга" Вячаслава Касінерава. Вынесена пастанова аб пакаранні штрафам у памеры 30 базавых велічынь.
24.05.2016 У Гомелі забаранілі прафсаюзу РЭП пратэставаць супраць збяднення людзей працы
У гарвыканкаме палічылі, што для пікету з удзелам да 15 чалавек неабходная карэта хуткай дапамогі і брыгада прыбіральшчыкаў.










