Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
29.07.2016 Мікалай Аўтуховіч: Нельга было кваліфікаваць дзеянні Макаева і Абрамовіча як удзел у мітынгу
Суд Аршанскага раёна і горада Оршы 29 ліпеня разгледзеў адміністрацыйную справу актывіста прадпрымальніцкага руху Аляксандра Абрамовіча. Справа Алеся Макаева сёння не разглядалася, паколькі ён не змог прыехаць у Оршу.
28.07.2016 Ад Ніны Багінскай патрабуюць тэрмінова вызваліць лецішча, якое дзяржава адабрала за штрафы
Актывістку Ніну Багінскую судовыя выканаўцы прымушаюць вызваліць садовы домік ў кааператыве “Геолаг-СМ” (вёска Дамашаны), які быў ў траўні арыштаваны за-за нясплаты штрафаў, накладзеных пастановамі судоў
28.07.2016 Анатоля Шумчанку пакаралі за Дзень Волі, але памер штрафу паменшылі
Суд Савецкага раёна Мінска 28 ліпеня ў другі раз разгледзеў адміністрацыйную справу лідара Абʼяднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» Анатоля Шумчанкі за ўдзел у Дні волі 25 сакавіка.
27.07.2016 Акцыя ў гонар Дня незалежнасці пад нацыянальнымі сцягамі
Сёння, 27 ліпеня, прадстаўнікі грамадскіх рухаў і актывісты на заклік “Маладога фронту” ў Мінску праводзяць акцыю Свята Незалежнасці.
26.07.2016 Мінскі абласны суд не задаволіў скаргі на "несвабоду" мірных сходаў
Мінскі абласны суд не задаволіў касацыйныя скрагі грамадскіх актывістаў на адмовы ў вынясенні на сесіі Слуцкага і Салігорскага раённых Саветаў дэпутатаў праектаў рашэнняў “Аб свабодзе мірных сходаў”.
23.07.2016 Вярхоўны суд палічыў законным пакаранне Рыгора Грыка за канцлагерную робу і перадвыбарчы пікет
Скарга датычыла дзвюх падзеяў верасня 2015 года. Рыгор Грык з’явіўся ў краму, дзе працаваў грузчыкам, у паласатай робе, аналагічнай канцлагернай, пратэстуючы супраць таго, што яму другі год не выдаюць працоўнае адзенне.
21.07.2016 Рыгор Кастусёў пакараны штрафам у памеры 20 базавых велічынь за Дзень Волі
Суд Савецкага раёна Мінска 21 ліпеня пакараў намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва штрафам у памеры 20 базавых велічынь (420 рублёў) за ўдзел у святкаванні Дня Волі 25 сакавіка.
21.07.2016 Суддзі не забыліся пра Дзень волі: сёння – суды і штрафы
У судзе Савецкага раёна 21 ліпеня адбыўся паўторны разгляд адміністрацыйнай справы жыхаркі Мінска Наталлі Саматыя.
20.07.2016 Гомель: крышнаіта судзілі за рэлігійныя спевы на вуліцы
20 ліпеня жыхар пасёлку Перамога Гомельскага раёну Сяргей Бондараў атрымаў на рукі копію пастановы суда Гомельскага раёну аб тым, што ён прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 23.34 КаАП – несанкцыянаванае масавае мерапрыемства.
19.07.2016 На 630 рублёў аштрафаваная бабруйчанка Любоў Санкевіч
У судзе Цэнтральнага раёна гораду Мінска 18 ліпеня суддзя Наталля Вайцэховіч па выніках адміністрацыйнага працэсу аштрафавала на 30 базавых велічынь (630 руб.) бабруйчанку Любоў Санкевіч.
18.07.2016 Справа накіравана на новы разгляд, але судовыя выканаўцы ўжо спаганяюць штраф
Баранавіцкі сябра прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Аляксандр Швед атрымаў паведамленне ад судовага выканаўцы, у якім яму прапанавана добраахвотна аплаціць штраф у памеры 20 базавых велічынь.
17.07.2016 Актывісты з Баранавічаў абскарджваюць у аблвыканкаме адмову пашырыць месцы для масавых мерапрыемстваў
Атрымаўшы адмову на мясцовы узроўні, заяўнікі звярнуліся ў Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, каб той умяшаўся і паспрыяў станоўчаму вырашэнню гэтай справы.
14.07.2016 У Гомелі судзілі прадпрымальніка за ўдзел у мітынгу ў Баранавічах
У судзе Гомельскага раёна 14 ліпеня адбыўся разгляд адміністрацыйнага пратакола, складзенага супрацоўнікамі Баранавіцкага РАУС у дачыненні жыхара Гомельскага раёна, прыватнага прадпрымальніка Міхаіла Латышава.
13.07.2016 Баранавічы: старшыню мясцовага ТБМ Мікалая Падгайскага апыталі ў міліцыі адносна ўскладання кветак да помніка Яну Чачоту
Старшыня Баранавіцкага аддзялення ТБМ Мікалай Падгайскі быў выкліканы размову да намесніка начальніка райаддзела міліцыі Льва Лопуха. Супрацоўнік міліцыі апытаў Падгайскага, што і як адбывалася 9 ліпеня ў Новай Мышы і Русіно падчас ускладання кветак да помніка Яну Чачоту і фэсту.
09.07.2016 Баранавічы: пікет супраць прымусовага галасавання на выбарах не дазволены
Aсобы, якія дапусцілі парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства на працягу года пасля накладання адміністрацыйнагам пакарання за такое ж парушэнне, не могуць выступаць арганізатарамі масавага мерапрыемства.










