Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Кастрычнік 2020

02.11.2020 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Кастрычнік 2020

На працягу месяца ўлады працягвалі актыўна ўжываць крымінальны пераслед грамадзянаў па палітычных матывах. У месцах несвабоды знаходзіцца 101 палітвязень, іх колькасць працягвае павялічвацца. Агульная ж колькасць грамадзян, у дачыненні да якіх былі ўзбуджаныя крымінальныя справы ў выбарчы і пост-выбарчы перыяд, склала больш за 700 чалавек.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2020

01.10.2020 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2020

На працягу месяца ўлады актыўна ўжывалі крымінальны пераслед грамадзянаў па палітычных матывах. Эксперты ПЦ "Вясна" адзначаюць узмацненне рэпрэсіяў і далейшае пагаршэнне крызісу правоў чалавека ў краіне.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Жнівень 2020

01.09.2020 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Жнівень 2020

Прадстаўнікі ПЦ "Вясна" канстатуюць наяўнасць глыбокага крызісу правоў чалавека ў краіне, які закранае практычна ўвесь спектр грамадзянскіх і палітычных правоў, які прывёў да грубых парушэнняў правоў тысяч грамадзян і патрабуе неадкладнага ўрэгулявання у тым ліку з удзелам міжнародных арганізацый.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Ліпень 2020

03.08.2020 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Ліпень 2020

Прэзідэнцкая кампанія адбываецца на фоне бесперапынных рэпрэсій, у атмасферы нагнятання страху і запалохвання грамадства. У ліпені працягвалася значнае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, якая набыла характар ​​крызісу.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2020

01.07.2020 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2020

У цэлым, эксперты ПЦ "Вясна" адзначаюць, што выбарчая кампанія праходзіць на фоне бесперапынных рэпрэсій, у атмасферы запалохвання грамадства. У чэрвені назіралася рэзкае пагаршэнне агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Травень 2020

02.06.2020 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Травень 2020

У траўні назіралася рэзкае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека і павелічэнне росту рэпрэсій у дачыненні да грамадзян краіны, што абумоўлена пачаткам кампаніі па выбарах прэзідэнта.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2020

01.05.2020 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2020

Асаблівую занепакоенасць праваабарончай супольнасці выклікае палітыка кіраўніцтва краіны па прадухіленні наступстваў пандэміі каранавіруса. Насуперак рэкамендацыям СААЗ, улады Беларусі працягваюць практыку правядзення рознага кшталту масавых мерапрыемстваў, у тым ліку агульнанацыянальнага суботніка і падрыхтоўкі ваеннага парада ў г. Мінску, а таксама не ўводзяць каранцін у навучальных установах і г.д.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Сакавік 2020

01.04.2020 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Сакавік 2020

5 сакавіка органамі ДФР быў затрыманы і змешчаны пад варту журналіст і рэдактар інтэрнэт выдання «Ежедневник» Сяргей Сацук. Па наяўнай інфармацыі, ён абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства па ч. 2 арт. 430 КК (атрыманне хабару паўторна або вымагальніцтвам, або групай асоб па папярэдняй змове або ў буйным памеры).

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Люты 2020

01.03.2020 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Люты 2020

Праваабарончая супольнасць прызнала асуджаных палітычнымі вязнямі і запатрабавала для Мікіты Емяльянава і Івана Комара неадкладнага перагляду прысуду пры захаванні права на справядлівае судовае разбіральніцтва і ліквідацыі парушэнняў.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Студзень 2020

03.02.2020 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Студзень 2020

У студзені працягваліся судовыя працэсы над удзельнікамі снежаньскіх акцый пратэсту супраць т.зв. «паглыбленай інтэграцыі». Усяго, па дадзеных ПЦ “Вясна”, на працягу студзеня да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 23.34 КаАП былі прыцягнутыя 92 чалавекі.

Сітуацыя з правамі чалавека  ў Беларусі ў 2019 годзе

13.01.2020 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2019 годзе

Нягледзячы на нязначнае зніжэнне агульнага ўзроўню рэпрэсій у краіне ў параўнанні з папярэднім годам, у Беларусі на працягу 2019 года не адбылося істотных сістэмных зменаў у галіне грамадзянскіх і палітычных правоў, у першую чаргу на заканадаўчым узроўні, накіраваных на якаснае паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Снежань 2019

04.01.2020 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Снежань 2019

Сітуацыя з правамі чалавека на працягу месяца заставалася нездавальняючай. Назіралася агульнае пагаршэнне сітуацыі ў параўнанні з папярэднімі перыядамі, што ў першую чаргу выявілася ў росце колькасці выпадкаў прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці ўдзельнікаў мірных сходаў.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Лістапад 2019

02.12.2019 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Лістапад 2019

17 лістапада адбыліся выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 7-га склікання. Прадстаўнікі кампаніі незалежнага назірання «Праваабаронцы за свабодныя выбары» прыйшлі да высновы аб тым, што выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў цэлым не адпавядалі шэрагу ключавых міжнародных стандартаў правядзення дэмакратычных і свабодных выбараў, а таксама выбарчаму заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Кастрычнік 2019

01.11.2019 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Кастрычнік 2019

17 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся закрыты судовы працэс па крымінальнай справе Д. Паліенкі. 25 кастрычніка суд, прызнаўшы Д. Паліенку вінаватым у інкрымінуемай дзеі, прысудзіў яго да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, скараціўшы пакаранне на адзін год па амністыі; Д. Паліенка быў вызвалены ў зале суда.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2019

02.10.2019 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2019

25 верасня ў Мінскім гарадскім судзе павінен быў пачацца закрыты судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да актывіста анархісцкага руху Дзмітрыя Паліенкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства