06.09.2008 Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
У канцы чэрвеня ў Беларусі стартавала парламенцкая выбарчая кампанія і летнія месяцы ліпень і жнівень адзначаныя шматлікімі парушэньнямі ў гэтай сферы. Прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў не ўключалі ва ўчастковыя і акруговыя выбарчыя камісіі, аказвўся ціск на сябраў ініцыятыўных групаў вылучэнцаў ад Аб’яднаных Дэмакратычных Сілаў, рабіліся правакацыі, выносіліся адміністратыўныя пакараньні.
03.07.2008 Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2008 году
Асноўныя падзеі ў Беларусі ў чэрвені – гэта афіцыйнае абвяшчэньне парламенцкіх выбараў і старт выбарчай кампаніі, а таксама экстрэннае прыняцьце парламентам новага занонапраекту “Аб СМІ”, які істотна пагаршае становішча мас-медыя адносна дзеючага заканадаўства і мае відавочны рэпрэсіўны характар.
10.06.2008 Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, травень 2008 году
У траўні ў Беларусі працягнуўся разгляд палітычна матываваных крымінальных справаў, узбуджаных супраць удзельнікаў мірных дэмакратычных акцыяў. Яшчэ тром моладзевым актывістам Міхаілу Субачу, Паўлу Вінаградаву і Максіму Дашуку суд вынес пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі і, такім чынам, колькасьць палітвязьняў павялічылася. Асуджанаму на два з паловай гады пазбаўленьня волі па палітычных матывах Сяргею Парсюкевічу Мінскі гарадзкі суд адмовіў ў задавальненьні скаргі на вынесены ў мінылым месяцы прысуд. Да таго ж палітвязень пакутуе на хранічныя захворваньні, яму патрэбна неадкладная аперацыя. 26 траўня маці Сяргея Парсюкевіча накіравала індывідуальны зварот ў Камітэт па правах чалавека ААН.
15.05.2008 Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, красавік 2008 году
У красавіку ў Беларусі адбыліся суды над дэмакратычнымі актывістамі па ўзбуджаных па палітычных матывах крымінальных справах. У выніку зьявілася 12 новых палітвязьняў, двое з якіх пакараныя турэмным зьняволеньнем. Нягледзячы на заклікі міжнародных структураў, еўрапейскіх краінаў і ЗША да беларускіх уладаў, крымінальны перасьлед у Беларусі не спыняецца, а рэпрэсіі працягваюцца, набываюць новыя формы. Цяпер усе масавыя мерапрыемствы, суды, любыя мірныя акцыі здымаюцца на відэа супрацоўнікамі МУС і КДБ, пасьля чаго на падставе іх узбуджаюцца адміністратыўныя і крымінальныя справы.
05.04.2008 Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, сакавік 2008 году
Асноўнай падзеяй сакавіка на Беларусі было 90-годзьдзе абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі і традыцыйнае сьвяткаваньне Дня Волі. Інфармацыйная падрыхтоўка да адзначэньня сьвята Незалежнасьці пачалася задоўга і была наймагутнейшай за ўсе апошнія гады. Яшчэ 6 лютага была пададзеная заяўка ў Менгарвыканкам на правядзеньне шэсьця і ўрачысты мітынг. Заяўнікамі выступілі старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька, кіраўнік руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч і старшыня аргкамітэта па стварэнні БСДП (Народная Грамада) Мікола Статкевіч.
10.03.2008 Крымінальныя справы за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Менску
1. Баразенка Аляксандр, вучыццца ва Уроцлаўскім універсітэце (Польша), трапіў у спіс невыязных з Беларусі. Быў арыштаваны 11 студзеня на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, прад’яўлена абвінавачваньне па па ч.1 арт. 342 КК РБ – “Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак ".
03.03.2008 Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, люты 2008 году
У лютым ў Беларусі асноўная ўвага была зьвернутая да разьвіцьця сітуацыі вакол палітвязьняў і ўзбуджаных па палітычных матывах крымінальных справаў. Асноўныя падзеі гэтага месяцу – касацыйны перагляд прысуду ў паўтары гады зьняволеньня, вынесены магілёўскім судом моладзеваму лідэру Артуру Фінькевічу і ягонае вызваленьне, касацыйны перагляд асуджанага да трох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму журналіста Аляксандра Зьдзьвіжкова і ягонае вызваленьне, датэрміновае вызваленьне гарадзенскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтоховіча і Юрыя Леонава ў сувязі з заменай пакараньня, а таксама датэрміновае вызваленьне апазіцыйнага палітыка Андрэя Клімава, асуджанага за публікацыю артыкулу ў інтэрнэце. Аднак, насуперак патрабаваньням Еўрасаюзу і ЗША, застаўся за кратамі асноўны апанент А.Лукашэнкі – былы кандыдат ў Прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін.
21.02.2008 Крымінальны перасьлед па палітычных матывах
У Беларусі на працягу 2007 году крымінальны перасьлед актыўна выкарыстоўваўся беларускімі ўладамі як інструмент расправы з палітычнымі апанетамі, сродак ціску на грамадзкіх актывістаў і апазіцыйна настроеных грамадзянаў.
07.02.2008 Праблема зьніклых застаецца актуальнай
Згодна з Дэкларацыяй аб абароне ўсіх асобаў ад гвалтоўных зьнікненьняў, абвешчанай Генеральнай Асамблеяй ААН у сьнежні 1992 году, выпадкі гвалтоўных зьнікненьняў маюць месца, калі “асобы падвяргаюцца арышту, затрымліваюцца ці выкрадаюцца супраць іх волі ці нейкім іншым чынам пазбаўляюцца свабоды службовымі асобамі розных зьвеньняў ці ўзроўняў ураду, арганізаванымі групамі ці прыватнымі асобамі, якія дзейнічаюць ад імя ўраду, пры ягонай прамой ці ўскоснай падтрымцы, з яго дазволу ці згоды, пры далейшай адмове паведаміць пра лёс ці месцазнаходжаньне такіх асобаў ці прызнаць іх пазбаўленьне волі, што ставіць дадзеных асобаў па-за законам”.
30.01.2008 Сьмяротнае пакараньне
2007 год стаў гістарычнай вехай у накірунку змаганьня за адмену сьмяротнага пакараньня ва ўсім сьвеце: 15 лістапада Трэці камітэт ААН (сацыяльныя, гуманітарныя пытаньні і пытаньні культуры) прыняў Рэзалюцыю, якая заклікала нацыі ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне. Ніколі раней абмеркаваньне дадзенага пытаньня ў межах Трэцяга камітэту, дзе права голасу маюць усе краіны-ўдзельніцы ААН, не прыводзіла да прыняцьцья Рэзалюцыі з-за рознасьці поглядаў дзяржаваў і розных прававых сістэмаў.
21.01.2008 Зьмены заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія датычаць правоў чалавека
На працягу 2007 году ў Рэспубліцы Беларусь быў прыняты шэраг заканадаўчых актаў, якія закранаюць правы чалавека.
06.11.2007 Вярхоўны суд пакінуў у сіле папярэджаньні, вынесеныя апазіцыйным партыям
Канец жніўня стаў для беларускіх апазіцыйных палітычных партыяў ня толькі часам актыўнай перадвыбарчай дзейнасці, але і адстойваньня (на жаль, беспасьпяховага) сваіх правоў у судзе. З 23 па 25 жніўня ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь праходзіў разгляд скаргі Партыі БНФ аб адмене вынесенага Мінюстам папярэджаньня, 25 і 26 жніўня – аналагічны працэс па скарзе Аб’яднанай грамадзянскай партыі, 27 жніўня – Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады, 31 жніўня пачаўся працэс па скарзе Партыі камуністаў Беларускай. Усе справы падобныя адна на адну як блізьняты і зьвязаныя з аднымі і тымі ж падзеямі.
06.11.2007 Маніторынг праваабарончага цэнтру “Вясна” па фактах выкарыстаньня катаваньняў ды іншых бесчалавечных відаў абыходжаньня ў адносінах да грамадзянаў беларусі. 2004 год
Пры правядзеньні маніторынгу Праваабарончы цэнтр “Вясна” зыходзіць з вызначэньня катаваньняў, якое даецца ў “Канвенцыі супраць катаваньняў ды іншых бесчалавечных альбо прыніжаючых відах абыходжаньня і пакараньня” ад 10 сьнежня 1984 году, ратыфікаванай Рэспублікай Беларусь 21.01.1987 г. – “катаваньне” – азначае любое дзеяньне, якім якой-небудзь асобе наўмысна наносіцца моцны боль альбо пакута, фізічная альбо маральная, каб атрымаць ад яе альбо ад трэцяй асобы зьвесткі альбо прызнаньні, пакараць яе за дзеяньне, якое зьдзейсьніла яна альбо трэцяя асоба, альбо па любой іншай прычыне, заснаванай на дыскрымінацыі любога характару, калі такі боль альбо пакута наносіцца дзяржаўнай службовай асобай альбо іншай асобай, якая выступае ў афіцыйнай якасьці альбо па іх падбухторваньні, альбо з іх ведама, альбо маўклівай згоды”. Беларусь ратыфікавала “Канвенцыю супраць катаваньняў ды іншых бесчалавечных альбо прыніжаючых відах абыходжаньня і пакараньня”.
06.11.2007 Маніторынг выканання права на справядлівае судовае разбіральніцтва падчас разгляду спраў аб адміністратыўных правапарушэннях
Адным з асноўных інстытутаў дэмакратычнага грамадства і прававой дзяржавы з’яўляецца справядлівы суд. Права на справядлівы суд належыць да фундаментальных правоў чалавека і замацавана ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Згодна з Міжнародным пактам аб правах чалавека, кожны абвінавачаны мае права на справядлівы і публічны разгляд яго справы кампетэнтным і незалежным судом, створаным на падставе закону.
06.11.2007 Валянцін Стэфановіч: “Законапраект аб супрацьдзеяньні экстрэмізму – гістэрыя рэжыму”
Напрыканцы кастрычніка Палата прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь прыняла ў першым чытаньні законапраект “Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму”, які быў унесены на разгляд КДБ Беларусі. Перад “палаткай” выступіў прадстаўнік Камітэту дзяржбясьпекі, які распавёў прысутным аб тым, што КДБ не хапае заканадаўчай базы, каб супрацьстаяць эктстрэмісцкай дзейнасьці ў краіне. Па словах прадстаўніка дадзенага ведамства, экстрэмізм і ягоныя праявы атрымалі шырокі распаўсюд у Беларусі, а краіны Захаду рыхтуюць інтэрвенцыю супраць нашай краіны. Відаць, у жаху ад расповедаў прадстаўніка органу дзяржбясьпекі, прадстаўнікі органу заканадаўчага прыняліся галасаваць за новы Закон.










