Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, люты 2010 году
У лютым канфлікт паміж прызнаным і і непрызнаным беларускімі ўладамі Саюзамі палякаў у Беларусі набыў міжнародны характар і прывёў да дыпламатычнага скандалу паміж Беларусьсю і Польшчай.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары": этап фарміравання тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій. Справаздача
У межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" эксперты падрыхтавалі справаздачу па 1-ым этапе - фарміраванні тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій.
Матэрыялы беларускіх НДА, падрыхтаваныя для Універсальнага перыядычнага агляду па Беларусі ў Савеце па правах чалавека ААН
Гэтая падборка матэрыялаў падрыхтаваная ў жніўні-кастрычніку 2009 года групай беларускіх НДА для перадачы ў офіс Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ў сувязі з падрыхтоўкай Універсальнага перыядычнага агляду выканання Рэспублікай Беларусь яе міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека. Матэрыялы ўтрымліваюць спасылкі на больш дэталёвыя даклады і публікацыі. У падрыхтоўцы матэрыялаў удзельнічалі наступныя арганізацыі: Міжнародная Федэрація правоў человека (FIDH), Беларускі Хельсінкскі Камітэт (БХК), Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ), Праваабарончы цэнтр «Вясна», Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў, выкарыстаныя матэрыялы Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў.
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, студзень 2010 году
У студзені ў Беларусі стартавала мясцовая выбарчая кампанія. Згодна з Указам прэзідэнта № 21 ад 18.01.2010 года, выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў 26 скліканьня Рэспублікі Беларусь прызначаны на 25 красавіка. Варта адзначыць, што гэта першая выбарчая кампанія, пад час якой на практыцы будуць выпрабаваныя новыя палажэньні, унесеныя напярэдадні ў Выбарчы кодэкс. Адразу пасля абвяшчэньня Указу аб прызначэньні выбараў, правядзеньне маніторынгу выбарчага працэсу пачалі па ўсёй краіне беларускія праваабаронцы ў межах кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, сьнежань 2009 году
Напрыканцы году падсумоўваліся вынікі мінулага году. 22 сьнежня кіраўніцтва кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі правяла адмысловую он-лайн-канфэрэнцыю, падчас якой канстатавала, што сёлета сітуацыя для апазіцыі была ня лепшай у параўнаньні з мінулым годам.
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, лістапад 2009 году
Лістапад у Беларусі пачаўся з народнай панікі, выкіканай эпідэміяй вострага віруснага захворваньня, якое часта заканчвалася ўскладненьнем пнеўманіяй. Нягледзячы на абвешчаную САЗ (Сусьветная арганізацыя здароўя) пандэмію “свінога грыпу”, у першы дзень лістапада намесьніца міністра аховы здароўя Валянціна Качан заявіла, што ў Беларусі эпідэміі “свінога грыпу” няма, хаця аналіз на сьвіны грып праводзіўся толькі ў цяжкіх выпадках захворваньня ці ў выпадках сьмерці.
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік 2009 году
10 кастрычніка адзначаўся Міжнародны дзень супраць сьмяротнага пакараньня, таму менавіта гэтая тэма набыла найбольшую актуальнасьць у грамадзка-палітычным жыцьці Беларусі. Пытаньне адмены сьмяротнага пакараньня (увядзеньня мараторыя) зьяўляецца адным з прыярытэтных у дыялогу паміж Еўрасаюзам і Беларусьсю, аднак беларускія ўлады не сьпяшаюцца дэманстраваць прагрэс у гэтым накірунку.
Судовы працэс “Грамадскае праваабарончае аб’яднанне “Наша Вясна” супраць Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь” Справаздача аб судовым назіранні
Напрыканцы верасьня Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека (FIDH) распаўсюдзіла справаздачу па выніках назіраньня за судовым працэсам па зыску Грамадзкага праваабарончага аб'яднаньня “Наша Вясна” да Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, які праходзіў у Вярхоўным Судзе 10-12 жніўня 2009 году. Прапануем поўны тэкст гэтай справаздачы.
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2009 году
Верасень завяршаў дадатковы шасьцімесяцовы тэставы перыяд, які быў дадзены беларускім уладам для правядзеньня дэмактарычных зьменаў у краіне. Між тым, па меркаваньні прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных структураў, рэальных крокаў для паляпшэньня сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі зроблена не было, і асноўныя свабоды, уласьцівыя дэмакратычнаму грамадзтву, такія як свабода мірных сходаў, свабода асацыяцыяў, свабода слова, свабода сумленьня, у Беларусі былі абмежаваныя.
Кароткае апісаньне падзеяў, якія адбыліся ў Менску 9 і 16 верасня 2009 г.
9 верасня 2009 г. некалькі дзесяткаў чалавек выйшлі на Кастрычніцкую плошчу г. Мінска з мэтай выказвавання пратэсту з нагоды прыбыцця ў Беларусь вайсковага кантынгенту Расійскай Федэрацыі для ўдзелу ў сумесных беларуска-расейскіх вайсковых вучэннях. Пратэстуючыя трымалі расцяжку “Russian army go home!”. Акцыя насіла мірны характар, пратэстуючыя не перашкаджалі руху грамадскага транспарту і пешаходаў, знаходзіліся ў цэнтры плошчы і ніякім чынам не заміналі працы гандлёвых установаў і нармальнай жыццядзейнасьці гараджанаў.






