26.03.2018 Праваабаронцы асуджаюць масавыя затрыманні напярэдадні і падчас правядзення мірных сходаў 25 сакавіка 2018 г.
Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый.
05.02.2018 Сумесная заява праваабарончых арганізацый па пытанні блакавання доступу да belaruspartisan.org і charter97.org
Заклікаем адмяніць адпаведныя рашэнні Міністэрства інфармацыі і аднавіць свабодны доступ да гэтых сайтаў, а таксама перагледзець існуючае заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі і спыніць практыку палітычнай цэнзуры ў інтэрнэце.
01.11.2017 Праваабаронцы заклікаюць, каб суд па справе Алімкіна, Паўлаўца і Шыпценкі быў адкрыты
БАЖ, БХК і ПЦ “Вясна” выступілі з сумеснай заявай у сувязі з перадачай справы супраць Юрыя Паўлаўца, Дзмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыпценкі ў суд.
21.10.2017 Удзельнікі праваабарончага форума патрабуюць вызвалення затрыманых актывістаў
Удзельнікі IV Беларускага праваабарончага форума рашуча пратэстуюць супраць прэвентыўных затрыманняў актывістаў напярэдадні акцыі “Марш абураных беларусаў”, якая ладзіцца 21 кастрычніка 2017 года ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы.
21.10.2017 Рэзалюцыя IV Беларускага праваабарончага форуму аб сітуацыі з правамі чалавека
Дакумент прыяняты адзінагалосна ўдзельнікамі IV Беларускага праваабарончага форуму 21 кастрычніка 2017 г.
13.09.2017 Патрабуем спыніць умяшанне дзяржаўных органаў у дзейнасць адвакатуры
Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый. Мінск, 13 верасня 2017 года.
08.08.2017 Спыніць пераслед Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка! Заява Рады Беларускага прафсаюза РЭП
Рада Беларускага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) распаўсюдзіла заяву, у якой патрабуе спыніць крымінальны пераслед Генадзя Фядыніча, які знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, і Ігара Комліка, які з 2 жніўня знаходзіцца пад вартай.
04.08.2017 Сёння - Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі
Гэты дзень быў заснаваны ў 2012 годзе як адказ на арышт Алеся Бяляцкага кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" (вызвалены датэрмінова ў 2014 годзе). Нам было важна паказаць, што пасля ўсіх падзей грамадзянскія актывісты, праваабаронцы, журналісты Беларусі не засталіся ў адзіноце.
03.08.2017 Заклікаем спыніць крымінальны пераслед Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка
Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый
07.06.2017 У сувязі з інфармацыяй пра катаванні ў СІЗА КДБ патрабуем неадкладнага вызвалення з-пад варты ўсіх фігурантаў справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”
Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый. Мінск, 7 чэрвеня 2017 г.
14.04.2017 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітычнага вязня Зміцера Паліенкі
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі. Мінск, 14 красавіка 2017 г.
06.04.2017 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Вячаслава Касінерава
У супольнай заяве праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызнаюць актывіста Вячаслава Касінерава палітычным зняволеным і патрабуюць ад уладаў спынення крымінальнага пераследу і яго неадкладнага вызвалення.
24.03.2017 Патрабуем спыніць нагнятанне істэрыі і атмасферы страху ў беларускім грамадстве і забяспечыць выкананне правоў чалавека
Супольная заява прадстаўнікоў праваабарончай супольнасці Беларусі. 24 сакавіка 2017, г. Мінск
17.03.2017 Рэпрэсіі ў Беларусі: каля 200 затрыманых і арыштаваных за два тыдні. Заява FIDH і ПЦ “Вясна”
Праз год пасля таго, як ЕС зняў санкцыі супраць Беларусі, улады краіны вяртаюцца да жорсткіх і гвалтоўных рэпрэсій для падаўлення самых масавых пратэстаў з часоў прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года.
11.03.2017 Заклікаем улады спыніць пераслед грамадзян за рэалізацыю імі права на мірны пратэст і выказванне свайго меркавання
Праваабрончы цэнтр “Вясна” канстатуе пагаршэнне агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў краіне і заклікае ўлады Беларусі да наступных крокаў.










