Адвакатаў Аляксандра Пыльчанку і Юлію Леванчук пазбаўляюць ліцэнзіі

2020 2020-10-15T16:52:58+0300 2020-10-15T16:52:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pylchanka_01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Пыльчанка (у цэнтры) перад паседжаннем камісіі. Фота: TUT.BY

Аляксандр Пыльчанка (у цэнтры) перад паседжаннем камісіі. Фота: TUT.BY

Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці пры Міністэрстве юстыцыі рэкамендавала пазбавіць ліцэнзіі адвакатаў Аляксандра Пыльчанку і Юлію Леванчук, паведамляе TUT.BY. Рашэнне прынята на пасяджэнні камісіі 15 кастрычніка.

— Камісія пры Мінюсце прыняла рашэнне, што лічыць правільным спыніць маю дзейнасць як адваката. Але яшчэ павінна быць калегія ў Міністэрстве [дзе пытанне будзе вырашана канчаткова]. Заўтра будзе калегія, у пастанове калегіі будзе паказаная дата, з якой я ўжо не ажыццяўляю дзейнасць, — растлумачыў Пыльчанка.

Нагадаем, 7 кастрычніка Аляксандру Пыльчанку — абаронцу Віктара Бабарыка і Марыі Калеснікавай — у Міністэрстве юстыцыі ўручылі "апавяшчэнне аб разглядзе пытання аб спыненні дзеяння ліцэнзіі". Аказалася, што сутнасць прэтэнзій да адваката складаецца ў яго каментары TUT.BY. У публікацыі ад 14 жніўня Аляксандр Пыльчанка распавёў, якімі паўнамоцтвамі валодае генпракурор і якія дзеянні можа распачаць па апублікаваных у СМІ відэа і сведчаннях збіцця людзей 9-12 жніўня ў РУУС і ІЧУ. Юрыст заявіў, што генпракурор Беларусі павінен распачаць крымінальныя справы па фактах збіцця мірных грамадзян, жорсткага і бесчалавечнага абыходжання з затрыманымі. Юрыст таксама адзначыў, што Генпракуратура павінна адхіліць ад займаных пасад на час праверкі міністра ўнутраных спраў, яго намеснікаў і начальніка ІЧУ да ўстанаўлення іх дачынення або недатычнасці да таго, што адбылося.

Юлія Леванчук — адвакат Максіма Харошына, уладальніка кветкавай крамы, які быў збіты на днях.

— Камісія спыніла дзеянне маёй адвакацкай ліцэнзіі. З рашэннем я не згодная, планую абскардзіць яго ў судовым парадку. Да суда я яшчэ буду з'яўляцца членам Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў, — распавяла TUT.BY Леванчук.

Прычынай разгляду пытання аб спыненні дзеяння ліцэнзіі на камісіі стала асабістая перапіска адваката з сяброўкай.

Да моманту разгляду справы ў судзе я не хацела б дзяліцца падрабязнасцямі, усе-такі гэта ў далейшым будзе прадметам судовага разбору. Магу сказаць толькі, што прычынай стала асабістая перапіска, — патлумачыла Леванчук.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства