Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-10-13T19:06:00+0300 2020-10-27T15:19:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 13 кастрычніка:

Падзея: Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі завяршыўся фэстам "Рок за жыццё". Праваабаронцы, амбасадары, касцёл ды іншыя дзеячы выказалі свае аргументы супраць такога віда кары.

Апытанка: За змяненне меры стрымання палітзняволенай Марфы Рабковай (каардынатаркі Валанцёрскай службы Вясны) паручылася каля 200 самых розных беларусаў і беларусак. Сярод іх ёсць і праваабаронцы, і грамадскія актывісты, і нават тыя, хто не быў знаёмы з Марфай асабіста, але ведаў пра яе дзейнасць. Іх галасы і пачуем у рубрыцы.

Каментар: Паглядзім, як і з якіх прычын на мінулым тыдні праводзіліся ператрусы ў незалежных журналістаў:  у рэдакцыі інтэрнэт-выдання “Моцныя навіны” у Гомелі, у кватэры віцебскага  відэааператара Вячаслава Лазарава, а таксама шэраг петарусаў у бабруйскіх журналістаў, сярод якіх – cупрацоўніца інтэрнэт-выдання bobr.by Алеся Лацінская.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні музыкаў, якія паўдзельнічалі ў фэсце “Рок за жыццё”: Петля пристрастия, Дай дарогу, Лера Яскевич, Torband, Nizkiz, Разбітае сэрца пацана, Уладзімір Пугач.

http://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2020-10-13_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства