Сталая жанчына апынулася на Акрэсціна пасля Марша пенсіянераў

2020 2020-10-13T12:19:53+0300 2020-10-14T11:47:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/marsh_pensiyanerau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Падчас Марша пенсіянераў сілавікі ўжылі слезацечны газ. Фота: Радыё Свабода

Падчас Марша пенсіянераў сілавікі ўжылі слезацечны газ. Фота: Радыё Свабода

11 кастрычніка падчас Маршу пенсіянераў сілавікі паводзілі сябе досыць жорстка ў дачыненні да людзей сталага ўзросту. Вядома пра прымяненне слезацечнага газу і светлашумавых гранат. Падчас Маршу таксама адбываліся і затрыманні.

Стала вядома, што сярод затрыманых ёсць і людзі сталага ўзросту. У Праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнулася суседка Ніны Вароніч – пенсіянеркі з Мінску, якая была затрымана ўчора ў раёне станцыі метро Якуба Коласа. Спачатку жанчыну адвезлі ў Маскоўскі РУУС, адкуль ёй дазволілі патэлефанаваць суседцы і паведаміць пра сваё затрыманне. Сёння раніцай суседзі высветлілі, што Ніна Вароніч знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна да суда.

“Абуральна, што пачалі затрымліваць і пенсіянераў, – кажа праваабаронца Валянцін Стэфановіч. – Таксама тут мы сутыкаемся з пэўнай супярэчнасцю: згодна з артыкулам 6.7 КаАП, у Беларусі арышт нельга выносіць у дачыненні да асобаў, на ўтрыманні якіх ёсць людзі, старэйшыя за 80 год, але наконт саміх людзей сталага ўзросту няма ніякіх абмежаванняў”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства