Заводзілі ў аўтазак са словамі “Всё, ты меня за**ала!” – гісторыя затрыманай паэткі Ганны Комар у падкасце "Вясна прыйдзе" Аўдыё

2020 2020-10-08T21:09:21+0300 2020-10-09T18:18:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ikonka-12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паэтка, перакладчыца і сакратарка Беларускага ПЭН-Цэнтра Ганна Комар была затрымана 8 верасня – у той дзень беларусы даведаліся, што Марыю Калеснікаву хацелі вывезці з Беларусі, а яна парвала свой пашпарт.

У аўтазаку Ганне сустрэўся веруючы амапавец, а у РУУСе – амапавец, які заляцаўся да затрыманай дзяўчыны. На Акрэсціна супрацоўнікі казалі “Женщины, приезжайте почаще, вы нам скрашиваете наши будни!“, а ў Жодзіна затрыманым зладзілі “дыскатэку”… Што гэта наогул было, Ганна не разумее дагэтуль.

Ганна Комар

БТ піша “аб мітынгах дзяўчат у кароткіх спадніцах, якія галасяць на вуліцах”.

“Крык і спевы – гэта як спроба абараніць сябе, – адказвае на гэта Ганна. – Таму што падаецца, калі ты спяваеш “Купалінку”, ты нібы малюеш вакол сябе магічнае кола, за якое яны [сілавікі — заўв.] не могуць ступіць…”

СТВ рабіла рэпартаж пра цудоўныя ўмовы ўтрымання на Акрэсціна, але Ганна з гэтым не згодна:

“Падушкі — нібыта там мех з бульбай, коўдры не заўжды прыемна пахнуць і з нечымі валасамі, а ежа – нават галоднаму чалавеку немагчыма было есці”.

А некаторыя супрацоўнікі ІЧУ Акрэсціна — садыстычныя:

“Нейкая частка з іх атрымлівае асалоду назіраць за тым, як нас выводзяць, як гэта прыніжальна для нас”.

Там жа, на Акрэсціна, суддзя Лейкоўская асудзіла Ганну праз відэаканферэнцсувязь на 9 сутак. Потым Ганну перавезлі ў Жодзіна.

Падрабязней пра досвед Ганны Комар слухайце ў 12-м выпуску падкаста:

Слухайце выпуск падкаста таксама на  Soundcloud ці YouTube.

Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі! 

А таксама спампуйце мабільную версію Soundcloud для таго, каб слухаць выпускі нашага падкаста праз мабільны тэлефон.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся сюды: viasnapryjdzie96@gmail.com

Іншыя цікавыя выпускі падкаста: 

Вайсковы шпіталь і КДБ, Акрэсціна і катаванні, пагрозы і звальненне — гісторыя Алега Крыны ў падкасце "Вясна прыйдзе”

У 11-м выпуску праваабарончага падкасту пачуем гісторыю 46-гадовага менчука Алега Крыны. Ён адзначае, што ў вайсковым шпіталі паток пацыентаў з 9 жніўня рэзка павялічыўся. І таксама сцвярджае, што з пацыентамі актыўна працавалі супрацоўнікі КДБ. А 11 жніўня Алег і сам трапіў на Акрэсціна, пасля чаго "супрацоўнікі ў цывільным" прыйшлі да яго.

Правасуддзе за 5 хвілін. Як судзілі на Акрэсціна? Праваабарончы падкаст "Вясна прыйдзе" —

"Самы незалежны суд — у Беларусі", — заявіў Аляксандр Лукашэнка. А што ж распавядаюць людзі, якіх затрымалі 9 -12 жніўня, а потым судзілі наўпрост у ІЧУ на Акрэсціна?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства