Хлопца-трансгендара вымусілі распрануцца падчас агляду ў РАУС

2020 2020-10-01T14:57:31+0300 2020-10-01T14:57:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hrodna_1verasnia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманні ў Гародні 1 верасня. Фота tut.by

Затрыманні ў Гародні 1 верасня. Фота tut.by

Першага верасня ў Гродна пасля акцыі салідарнасці супрацоўнікі АМАП затрымалі Андрэя (імя героя зменена па яго просьбе) разам з сябрамі. Маладых людзей адвезлі ў Ленінскі РАУС, каб скласці пратаколы, паведамляе Hrodna.life.

– Калі падыйшла мая чарга, я не хацеў казаць дадзеныя пашпарту ўслых: ён выдадзены на жаночае імя, таму што зараз я пачаў гарманальны перыяд і толькі чакаю дазволу спецкамісіі на змену дакументаў, – кажа Андрэй. – Таму я проста працягнуў ім пашпарт. Яны са здзіўленнем зачыталі дадзеныя і перапыталі – маўляў, як так? Мужчына я ці жанчына?

Пасля афармлення пратаколу Андрэя адправілі на агляд. У РАУС доўга не маглі вырашыць, хто будзе аглядаць хлопца – мужчына ці жанчына, у выніку агляд праводзілі дзве супрацоўніцы міліцыі. Пасля перапісу прадметаў з заплечніка Андрэя папрасілі распрануцца.

– Мякка кажучы, я быў здзіўлены, – распавядае хлопец. – На якой падстве гэта было патрэбна? Тым больш потым я даведаўся, што аб гэтым больш нікога не прасілі. Я спытаў, ці можна абыйсціся без гэтага, але мне сказалі, гэта абавязкова. Я быў вымушаны распрануцца, пасля чаго мне адразу сказалі апрануцца.

Таксама падчас допыту супрацоўнік міліцыі папрасіў Андрэя назваць свае пашпартныя дадзеныя і месца працы на камеру – хлопцу давялося зрабіць і гэта.

– Ён сказаў, гэта не для СМІ, і калі што, я нават змагу падаць на яго скаргу, – успамінае Андрэй. – Але я нават не ведаю яго імя і пасаду!

Пасля допыту сяброў трымалі ў камеры, не дазвалялі тэлефанаваць сваякам і адпусцілі прыкладна каля 23-й. За гэты час суд некалькі разоў пераносілі з-за “грубых парушэнняў пры афармленні справы”. Зараз Андрэй плануе падаць скаргу за перавышэнне паўнамоцтваў і неправамерныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.

Hrodna.life не змог атрымаць каментары ў прэс-службы КУС Гродзенскага аблвыканкаму і адваката Андрэя. Праваабаронца “Вясны” Уладзімір Хільмановіч патлумачыў, што просьба распрануцца ў РАУС – сапраўды парушэнне, якое можна абскардзіць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства