Затрыманы выкладчык філасофіі БДУІР

2020 2020-10-01T08:56:05+0300 2020-10-01T08:56:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ruus-skaryny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
РУУС Мінскага раёна. Фота ілюстрацыйнае.

РУУС Мінскага раёна. Фота ілюстрацыйнае.

Выкладчыка філасофіі БДУІР Вадзіма Анціпава затрымалі вечарам 30 верасня па месцы жыхарства ў Бараўлянах. Супрацоўнікі міліцыі пры гэтым правялі агляд кватэры, забралі тэлефон і іншую тэхніку.

Ягоная маці паведаміла праваабаронцам, што Вадзіма адвезлі ў РУУС Мінскага раёна на вул. Скарыны. Падазраюць нібыта ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

Пра дату магчымага суда пакуль невядома.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства