Падпішыце паручальніцтва за праваабаронцу "Вясны" Марфу Рабкову! Дакумент

2020 2020-10-06T23:05:00+0300 2020-10-06T20:21:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/marfa_637.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мы, праваабаронцы "Вясны", распачынаем кампанію па зборы паручальніцтваў за праваабаронцу Марфу Рабкову ад усіх грамадзянаў. Сабраныя паручальніцтвы мы будзем перадаваць у Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь 8 кастрычніка. На іх падставе Марфу могуць вызваліць з-пад варты з СІЗА, дзе яна ўтрымліваецца амаль два тыдні. Гэтая працэдура прадугледжана артыкулам 121 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. 

Марфа Рабкова

“Вясне” патрэбна ваша салідарнасць і дапамога!

17 верасня ў Мінску была затрыманая каардынатарка Валанцёрскай службы ПЦ “Вясна” Марфа Рабкова. Ёй прад'яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванні такой дзейнасці. Цяпер Марфа знаходзіцца пад вартай у СІЗА №1 у Мінску. Санкцыя артыкула, які ёй інкрымінуецца, прадугледжвае арышт або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў. Марфа прызнаная палітычнай зняволенай і вязнем сумлення.

Праваабаронцы "Вясны" лічаць, што спробы абвінаваціць Марфу Рабкову ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў з’яўляюцца неабгрунтаванымі, надуманымі і палітычна матыванымі, накіраванымі на перашкоду яе праваабарончай дзейнасці. Палітычна матываваны пераслед Марфы Рабковай адбываецца на фоне бязлітаснай вайны, якую улады абвясцілі ўсяму беларускаму грамадству.

Калі вы таксама лічыце, што змяшчэнне праваабаронцы "Вясны" Марфы Рабковай у СІЗА неабгрунтавана, запаўняйце хадайніцтва і перадавайце яго нам для падачы ў Следчы камітэт. Зрабіць гэта можна двума спосабамі да серады 7 кастрычніка ўключна

  • прынесці на офіс "Вясны" па адрасе: г. Мінск, праспект Незалежнасці, 78А-48;
  • даслаць поштай па гэтым жа адрасе: г. Мінск, праспект Незалежнасці, 78А-48, 220012.

Узор падпіскі, які можна спампаваць і запоўніць, мы пакінулі пад матэрыялам.

На падставе Вашых паручальніцтваў праваабаронцу "Вясны" Марфу Рабкову могуць вызваліць з-пад варты. 

Хто такая Марфа Рабкова і чым яна займалася ў "Вясне"?

Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова нарадзілася ў студзені 1995 года ў Добрушы. Пасля сканчэння сярэдняй школы паступіла ў Мінскі педагагічны ўніверсітэт ім. М.Танка. Аднак з-за актыўнага ўдзелу ў студэнцкіх хваляваннях 2016 года была адлічаная з 4 курса па палітычных матывах.

Адукацыю працягнула ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце па спецыяльнасці “Міжнароднае і еўрапейскае права”, дзе навучаецца і цяпер. 

Салідарнасць ЕГУ са зняволенай па палітычных матывах студэнткай Марфай Рабковай

Акрамя паспяховай вучобы ў ЕГУ, Марыя з'яўляецца каардынатарам валанцёрскай службы праваабарончага цэнтра "Вясна". Супольнасць Беларускага ўніверсітэта ў Вільні выказвае салідарнасць са студэнткай і патрабуе яе неадкладнага вызвалення.

Паралельна з вучобай Марфа некалькі год з’яўлялася валанцёркай Праваабарончага цэнтру “Вясна”, а ўвосень 2019 стала сябрам Праваабарончага цэнтра “Вясна” і каардынатаркай Валанцёрскай службы арганізацыі.

Пры яе актыўным удзеле былі арганізаваныя дзесяткі назіранняў за мірнымі сходамі грамадзян, праведзеныя маніторынгі больш за 100 судовых пасяджэнняў па адміністрацыйных справах над затрыманымі ўдзельнікамі мірных акцый, арганізоўваліся трэнінгі для новых валанцёраў.

У 2020 годзе Марфа Рабкова займалася наборам і навучаннем  кароткатэрміновых назіральнікаў для кампаніі “Праваабронцы за свабодныя выбары”.  

З пачаткам масавых рэпрэсій у час выбарчай кампаніі актыўна ўдзельнічала у арганізацыі дапамогі рэпрэсаваным актывістам. Пасля трагічных падзей у паслявыбарчы перыяд, Марфа дапамагала арыштаваным актывістам і іх сем’ям, брала ўдзел у дакументаванні сведчанняў ахвяраў катаванняў затрыманых удзельнікаў акцый пратэсту.

Каардынатарка валанцёраў: "Эмацыйная хваля захліснула кожнага, у каго ёсць душа і сэрца. Я толькі накіроўваю гэтую энергію"

Валанцёраў і іх дапамогу ў сувязі з апошнімі падзеямі ў краіне складана пераацаніць. Практычна кожны дзень узнікаюць новыя групы па розных напрамках: пошук зніклых пасля разгонаў мірных дэманстрацый, дапамога тым, хто выходзіць з ІЧУ, аўтадапамога, юрыдычныя і медыцынскія кансультацыі і многае іншае.

17 верасня каардынатарка Валанцёрскай службы ПЦ “Вясна” Марфа Рабкова была затрыманая ў Мінску супрацоўнікамі ГУБАЗіК. Разам з Марфай быў затрыманы таксама яе муж Вадзім Жаромскі, які пазней быў вызвалены. У кватэры, дзе яны жывуць, быў праведзены ператрус, вынятая тэхніка, асабістыя грошы і рэчы.

Марфа Рабкова абвінавачваецца ў “навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванні такой дзейнасці” (ч.3 арт. 293 Крымінальга кодэкса). Цяпер яна знаходзіццца ў СІЗА №1 г. Мінска.

Заявы аб неадкладным вызваленні праваабаронцы "Вясны" Марфы Рабковай:

Рукі прэч ад Марфы, рукі прэч ад "Вясны"!

Заява Рады ПЦ “Вясна” ў сувязі з затрыманнем Марфы Рабковай.

Amnesty International: Марфа Рабкова і ўсе палітвязні павінны быць неадкладна вызваленыя

Amnesty International лічыць, што Марфа Рабкова стала ахвярай пераследу выключна за сваю працу па абароне правоў чалавека і з'яўляецца вязнем сумлення.

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволенай, праваабаронцы ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай

Супольная заява беларускай праваабарончай супольнасці

Падпішыце паручальніцтва за праваабаронцу "Вясны" Марфу Рабкову!

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства